Пенсіі, прызыў у армію і новыя забароны: што зменіцца з 1 жніўня?

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкАдпраўка прызыўнікоў на службу
Адпраўка прызыўнікоў на службу - Sputnik Беларусь, 1920, 29.07.2022
Падпісацца
Два месяцы лета прайшлі, а гэта значыць, што зараз беларусаў чакаюць планавыя змены, звязаныя з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму, пенсій, дапамогі, прызывам на армейскую службу і залічэннем абітурыентаў.
Асабліва жнівень стане гарачым для бацькоў школьнікаў – трэба прыдумаць, дзе купіць тую самую "адзіную форму", прыдатныя дзённікі і іншыя канцылярскія прылады.
Зрэшты, жнівеньскія змены так ці інакш закрануць абсалютна ўсіх беларусаў. Sputnik традыцыйна склаў галоўную падборку асноўных навін: жыццё ўжо не будзе ранейшым.

Новы памер БПМ

Бюджэт пражытачнага мінімуму, да якога прывязаны памеры дзярждапамог і некаторых пенсій, з 1 жніўня складзе 328 рублёў 50 капеек (цяпер – 311 рублёў 15 капеек).
Новае значэнне нарматыву будзе дзейнічаць да 31 кастрычніка. Нагадаем, БМП пералічваюць чатыры разы на год: 1 лютага, 1 мая, 1 жніўня і 1 лістапада – як правіла, яго памер кожны раз павялічваецца.

Нядрэнна вырастуць пенсіі

З 1-га чысла працоўныя пенсіі вырастуць на 10%, гэта прадугледжана 250-м указам прэзідэнта.
У жніўні на ўсіх беларускіх пенсіянераў улады выдзелілі 1,4 мільярда рублёў. Такім чынам, сярэдні памер пенсіі непрацуючага грамадзяніна (для жанчын – ад 58 гадоў, для мужчын – ад 63 гадоў) складзе 638 рублёў. Папярэдні раз урад павышаў памер пенсій у сакавіку – на 7%.

Дзіцячая дапамога таксама павялічыцца

Пачынаючы з 1 жніўня дэкрэтніцы, якія даглядаюць дзіця ва ўзросце да 3 гадоў, будуць атрымліваць больш. На першае дзіця памер дапамогі складзе 556 рублёў 5 капеек (зараз – 539 рублёў 56 капеек). На другое і наступных – 635 рублёў 48 капеек (зараз – 616 рублёў 64 капейкі). На дзіця-інваліда – 714 рублёў 92 капейкі (зараз – 693 рублі 72 капейкі). Такія дапамогі выплачваюцца цяпер на 238,6 тысячы беларускіх дзяцей.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЛюдзі на вуліцах Мінска
Люди на улицах Минска - Sputnik Беларусь, 1920, 29.07.2022
Людзі на вуліцах Мінска
Аднаразовыя дапамогі пры нараджэнні дзяцей вырастуць больш адчувальна: за першае дзіця – 3 285 (раней – 3 111 рублёў 50 капеек), за другога і наступных – 4 599 рублёў (раней – 4 356 рублёў 10 капеек).

Прызыў і дэмабілізацыя

Указ №277 быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам яшчэ 4 чэрвеня гэтага года. Мерапрыемствы па прызыве ваеннаабавязаных ад 18 да 27 гадоў будуць праводзіцца ў рэспубліцы са жніўня па лістапад. Грамадзяне павінны з’явіцца ў мясцовы ваенкамат, прайсці медкамісію і атрымаць вердыкт – дакумент для накіравання на службу або адтэрміноўку.
Адначасова прэзідэнцкі ўказ прадугледжвае звальненне ў запас салдат тэрміновай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.

Залічэнне ў ВНУ і ССНУ

Тыя, каму пашанцуе крыху больш, замест суровай вайсковай службы будуць атрымліваць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю. Тэрмін падачы дакументаў у ВНУ завяршыўся 24 ліпеня, зараз абітурыенты чакаюць залічэння. У большасці ВНУ на бюджэтныя месцы яно завершыцца 4 жніўня, на платныя – 10 жніўня.
© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкАбітурыенты глядзяць спіскі залічаных
Абитуриенты смотрят списки зачисленных  - Sputnik Беларусь, 1920, 29.07.2022
Абітурыенты глядзяць спіскі залічаных
Ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі (часта – каледжы) залічэнне будзе весціся аж да 18 жніўня. Спіскі залічаных на бюджэт пасля 9-га класа школ абвесцяць 10 жніўня, а тых, хто паступае пасля 11-га класа – 16 жніўня. На платную форму навучання дзевяцікласнікаў будуць залічваць па 16 жніўня, з агульнай сярэдняй – па 18 жніўня.

Адзіная школьная форма

Увесь жнівень па ўсёй краіне будуць працаваць школьныя кірмашы. У гэтым годзе цэны на школьныя тавары выраслі на 10% – з-за падаражання сыравіны і матэрыялаў. У цэлым выдаткі на аднаго школьніка, калі купляць усю новую экіпіроўку (касцюм, туфлі, зменны абутак, спартыўнае адзенне для фізкультуры, пісьмовыя і канцылярскія прылады), абыдуцца ў 330-1300 рублёў. Такая розніца ў цане тлумачыцца перавагамі і ўзростам вучня.
Галоўнае новаўвядзенне для вучняў сярэдніх школ і гімназій – адзіны элемент школьнай формы. Да 1 жніўня ўсе беларускія школы павінны паведаміць бацькам, што ў іх будзе лічыцца гэтым самым элементам. Гэта могуць быць пінжакі аднаго колеру, камізэлькі з лагатыпам школы, гальштукі і хусткі, значкі і гэтак далей. Застаецца пакуль пытанне, як бацькі будуць закупляць аднолькавае для ўсіх адзенне: раптам не хопіць?

Кобру і шымпанзэ зараз нельга трымаць у доме

З 1 жніўня ўступае ў сілу пастанова Мінпрыроды аб дзікіх жывёлах, якіх нельга трымаць і разводзіць у доме. У спісак увайшлі 9 прадстаўнікоў дзікай прыроды: каралеўская кобра, пітоны, даўжыня якіх складае больш за 4 метры, марскія чарапахі, мядзведзі, буйныя кошкі (львы, тыгры, пумы), шымпанзэ, расамахі, усе віды роду жураўліных і афрыканскі страўс.
© Pixabay/Alexas_FotosЛьвоў зараз дома трымаць таксама нельга
Львов теперь дома держать тоже нельзя - Sputnik Беларусь, 1920, 29.07.2022
Львоў зараз дома трымаць таксама нельга
Пры гэтым, калі ў вас ёсць кантактны заапарк, дазволена трымаць нутрыю, марскую свінку, дэгу, мадагаскарскага таракана і таракана-аўтамабільчыка.

Плацежная сістэма Беларусі мяняе стандарт

З 1 жніўня беларуская плацежная сістэма пераходзіць на стандарт ISO 20022. Што гэта значыць? Цяпер плацяжы будуць праходзіць з некаторымі асаблівасцямі як для юрыдычных асоб і ІП, так і фізічных асоб. Пры запаўненні плацежных інструкцый надалей трэба будзе ўказваць інфармацыю аб краіне рэгістрацыі нерэзідэнта, статусе боку і кодзе прызначэння плацяжу.

Дадатковы рэйс з Мінска ў Вільнюс

У адрозненне ад самалётаў і цягнікоў, аўтобусы ў літоўскую сталіцу ездзяць з Мінска спраўна. У перыяд водпускаў і вялікага попыту "Мінсктранс" нават прызначае дадатковыя рэйсы, у ліпені такіх было некалькі.
Яшчэ адзін такі рэйс адправіцца з Мінска ў Вільнюс 1 жніўня: з аўтавакзала "Цэнтральны" аўтобус ад’едзе ў 12:00, прыбудзе ў Вільнюс у 16:30. З літоўскай сталіцы ў зваротным напрамку ён будзе адпраўляцца ў 18:00 з прыбыццём у Мінск у 22:35.
Кошт аднаго білета – 65 беларускіх рублёў.

Падаражэюць адны з самых танных цыгарэт

З 1 жніўня вырастуць цэны на некаторыя маркі цыгарэт. На 5-10 капеек стануць даражэйшымі 11 найменняў цыгарэт вытворчасці Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман": некаторыя віды Фэст, Minsk, NZ, PORTAL.
"Тытунь-інвест" узнімае цану на тры цыгарэтныя маркі: дзве "Кароны" і адну Kalipso. Яны падаражэюць на 5 капеек. Але пры гэтым з’явяцца і новыя віды некаторых тытунёвых вырабаў: чатыры Kalipso і два Camel.
Амаль усе цыгарэты Dove і Red Bor кампаніі "Интер Табакко" з наступнага месяца падаражэюць на 5 капеек.
А вось імпартныя "гламурныя" цыгарэты, якія возяць "Беларусьторг" і "ЭНЕРГО-ОИЛ" (гэта цыгарэты Vogue, WINSTON, SOBRANIE, Dunhill, Kent, PARLIAMENT, RICHMOND, KISS і шэраг іншых) у жніўні не падаражэюць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
НАН запэўніла, што голаду ў Беларусі не будзе
Беларусы патрапілі ў топ-20 уладальнікаў крыптавалюты
Каля 223 тысяч рублёў выдзелілі маламаёмасным мінчанам на аплату ЖКП
Стужка навiн
0