https://bel.sputnik.by/20220802/ke-uzgadnyae-z-zsha-magchymyya-tsel-perad-udaram-z-himars--gur-1065351789.html
Кіеў узгадняе з ЗША магчымыя цэлі перад ударамі з HIMARS – ГУР
Кіеў узгадняе з ЗША магчымыя цэлі перад ударамі з HIMARS – ГУР
Sputnik Беларусь
Украінскія вайскоўцы рэгулярна выкарыстоўваюць сістэму залпавага агню з ЗША для ўдараў па Данбасе, сярод апошніх гучных фактаў – удар па СІЗА ў Аленаўцы ДНР. 02.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-02T14:08+0300
2022-08-02T14:08+0300
2022-08-02T14:08+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
рсза himars
кіеў
зша
спецаперацыя
бяспека
данбас
у свеце
разведка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/0c/1064649808_0:0:3118:1754_1920x0_80_0_0_0d8be7bff8c64ece1d81426faac27746.jpg
МІНСК, 2 жні – Sputnik. Кіеў узгадняе верагодныя цэлі для амерыканскіх РСЗА HIMARS з Вашынгтонам, пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР) Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі.Ён адзначыў, што ўкраінцы пры выкарыстанні HIMARS кіруюцца "інфармацыяй, атрыманай у рэжыме рэальнага часу". Скібіцкі ўдакладніў, што непасрэдную інфармацыю для навядзення сістэмы ЗША не прадстаўляюць.Прадстаўнік ГУР не ўдакладніў, ці выкарыстоўваюць украінскія вайскоўцы спадарожнікі ЗША і Вялікабрытаніі пры абстрэлах, але сказаў, што ў іх "вельмі добрыя здымкі"."Мы добра супрацоўнічаем у гэтай галіне з нашымі партнёрамі ў Злучаным Каралеўстве. У нас вельмі добрыя сувязі з усімі падобнымі разведвальнымі ўстановамі", - рэзюміраваў Скібіцкі.Барацьба з HIMARSАмерыканскія сістэмы залпавага агню HIMARS згадваюцца ў ваенных зводках рэгулярна. 24 ліпеня паведамлялася аб перахопе ракет гэтых сістэм у ліку іншых, збітых расійскімі СПА над Херсонскай і Запарожскай абласцямі і тэрыторыяй ДНР.Таксама, як паведамлялася, гэтай сістэмай УСУ нанеслі ўдар па СІЗА ў Аленаўцы ДНР, у выніку чаго загінулі дзесяткі палонных украінскіх вайскоўцаў.Пастаўкі амерыканскай зброіЗША пастаўляюць зброю для ўкраінскіх падраздзяленняў у зону канфлікту з лютага, сярод іх – верталёты, ваенныя аўтамабілі, артылерыйская зброя, пераносныя зенітна-ракетныя комплексы і дроны.Масква неаднаразова падкрэслівала, што пастаўкі краінамі Захаду ўзбраенняў на Украіну толькі пагаршаюць сітуацыю і зацягваюць канфлікт.У Крамлі таксама адзначалі, што ўкраінскі бок не ўсю заходнюю зброю выкарыстоўвае эфектыўна. Кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў казаў аб тым, што частка пастаўленых на Украіну ўзбраенняў перапрадаецца на чорным рынку, а абслугоўваннем сістэм HIMARS займаюцца не ўкраінскія вайскоўцы, а замежныя спецыялісты.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
кіеў
зша
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/0c/1064649808_342:0:3073:2048_1920x0_80_0_0_f68d2ee1a8f5d7bd578947f463000d7b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рсза himars, кіеў, зша, спецаперацыя, бяспека, данбас, у свеце, разведка
рсза himars, кіеў, зша, спецаперацыя, бяспека, данбас, у свеце, разведка
Кіеў узгадняе з ЗША магчымыя цэлі перад ударамі з HIMARS – ГУР
Украінскія вайскоўцы рэгулярна выкарыстоўваюць сістэму залпавага агню з ЗША для ўдараў па Данбасе, сярод апошніх гучных фактаў – удар па СІЗА ў Аленаўцы ДНР.
МІНСК, 2 жні – Sputnik. Кіеў узгадняе верагодныя цэлі для амерыканскіх РСЗА HIMARS з Вашынгтонам, пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР) Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі.
Ён адзначыў, што ўкраінцы пры выкарыстанні HIMARS кіруюцца "інфармацыяй, атрыманай у рэжыме рэальнага часу". Скібіцкі ўдакладніў, што непасрэдную інфармацыю для навядзення сістэмы ЗША не прадстаўляюць.
"Ён звярнуў увагу на тое, што існуе ўзровень кансультацый паміж супрацоўнікамі разведак абедзвюх краін перад запускам ракет, які дазволіў бы Вашынгтону спыніць любыя патэнцыяльныя атакі, калі яны (амерыканцы – Sputnik) незадаволены вызначанай цэллю", – сцвярджае выданне Telegraph.
Прадстаўнік ГУР не ўдакладніў, ці выкарыстоўваюць украінскія вайскоўцы спадарожнікі ЗША і Вялікабрытаніі пры абстрэлах, але сказаў, што ў іх "вельмі добрыя здымкі".
"Мы добра супрацоўнічаем у гэтай галіне з нашымі партнёрамі ў Злучаным Каралеўстве. У нас вельмі добрыя сувязі з усімі падобнымі разведвальнымі ўстановамі", - рэзюміраваў Скібіцкі.
Амерыканскія сістэмы залпавага агню HIMARS згадваюцца ў ваенных зводках рэгулярна. 24 ліпеня паведамлялася аб перахопе ракет гэтых сістэм у ліку іншых, збітых расійскімі СПА над Херсонскай і Запарожскай абласцямі і тэрыторыяй ДНР.
Таксама, як паведамлялася, гэтай сістэмай УСУ нанеслі ўдар па СІЗА ў Аленаўцы ДНР, у выніку чаго загінулі дзесяткі палонных украінскіх вайскоўцаў.
Пастаўкі амерыканскай зброі
ЗША пастаўляюць зброю для ўкраінскіх падраздзяленняў у зону канфлікту з лютага, сярод іх – верталёты, ваенныя аўтамабілі, артылерыйская зброя, пераносныя зенітна-ракетныя комплексы і дроны.
Масква неаднаразова падкрэслівала, што пастаўкі краінамі Захаду ўзбраенняў на Украіну толькі пагаршаюць сітуацыю і зацягваюць канфлікт.
У Крамлі таксама адзначалі, што ўкраінскі бок не ўсю заходнюю зброю выкарыстоўвае эфектыўна. Кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў казаў аб тым, што частка пастаўленых на Украіну ўзбраенняў перапрадаецца на чорным рынку, а абслугоўваннем сістэм HIMARS займаюцца не ўкраінскія вайскоўцы, а замежныя спецыялісты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Мінабароны РФ: расійскія вайскоўцы
знішчылі дзве ўстаноўкі РСЗА HIMARS