https://bel.sputnik.by/20220802/sa-strelam--vybukham-vtsebskya-desantnk-adznachyl-dzen-pdv--vdea-1065373791.html
Са стрэламі і выбухамі: віцебскія дэсантнікі адзначылі дзень ПДВ – відэа
Са стрэламі і выбухамі: віцебскія дэсантнікі адзначылі дзень ПДВ – відэа
Sputnik Беларусь
Штогод 2 жніўня вайскоўцы 103-й Віцебскай брыгады ПДВ ладзяць святочныя мерапрыемствы для жыхароў горада. Наколькі відовішчным і масавым атрымалася святкаванне... 02.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-02T17:57+0300
2022-08-02T17:57+0300
2022-08-02T17:57+0300
відэа
дзень пдв
відэа
дэсантнікі
віцебск
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/02/1065372458_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_4e5e6b916c0bb4624ede47ac4f10b4e9.jpg
За паўгадзіны да пачатку святочных мерапрыемстваў тэрыторыя часці ўжо была запоўнена людзьмі. Асабліва шмат у гэтым годзе на свята прывялі дзяцей."У мяне муж служыў тут, таму штогод прыходзім святкаваць Дзень ПДВ сюды. У гэтым годзе адразу кінулася ў вочы вялікая колькасць дзяцей у часці. Мы таксама сваіх прывялі, няхай глядзяць, можа таксама сюды служыць пойдуць", - паведаміла жыхарка Віцебска Ангеліна.Для гасцей часці дэсантнікі падрыхтавалі мноства забаўляльных пляцовак, большасць з якіх былі заснаваны на навучальных трэнажорах. На адной з пляцовак выставілі ваенную тэхніку, якую з радасцю "абляпілі" дзеці.У 10 гадзін раніцы на пляцы ваеннай часці пачалася ўрачыстая частка мерапрыемства. Пасля прывітальных прамоў дэсантнікі паказалі гасцям прыёмы рукапашнага бою, а таксама разыгралі тры боесутыкненні розных часоў, пачынаючы ад Вялікай айчыннай вайны і заканчваючы "знішчэннем тэрарыстаў". Новым элементам праграмы стаў "вальс" двух БТРаў.Пасля відовішчнага выступлення ў часці працягнуліся гулянні, малых каталі на БТРах, якія да гэтага "танцавалі", а самыя ўдачлівыя паспелі паесці салдацкай кашы."2 жніўня для нас – памятная дата, як і вывад войск з Афганістана. Вядома, за ўвесь час святкавання ў нас склаліся пэўныя традыцыі, але ўсё культурна, без усялякіх там фантанаў. Увечары, калі многія саслужыўцы вызваляцца пасля працы, з’ездзім на дачу" , - паведамілі ветэраны вайны ў Афганістане Уладзімір і Юрый.Іх падтрымаў яшчэ адзін ветэран афганскай вайны Аляксандр Халатран, які паведаміў, што Дзень ПДВ для яго светлае свята, якое ён заўсёды праводзіць у часці, дзе можа сустрэць сяброў і былых таварышаў па службе.Таксама на Sputnik:
віцебск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/02/1065372458_247:0:1687:1080_1920x0_80_0_0_3d4b6ecc11c1a93c1d75d7dcaf9b3b01.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень пдв, відэа, дэсантнікі, віцебск, видео
дзень пдв, відэа, дэсантнікі, віцебск, видео
Са стрэламі і выбухамі: віцебскія дэсантнікі адзначылі дзень ПДВ – відэа
Штогод 2 жніўня вайскоўцы 103-й Віцебскай брыгады ПДВ ладзяць святочныя мерапрыемствы для жыхароў горада. Наколькі відовішчным і масавым атрымалася святкаванне Дня ПДВ сёлета, глядзіце на відэа.
За паўгадзіны да пачатку святочных мерапрыемстваў тэрыторыя часці ўжо была запоўнена людзьмі. Асабліва шмат у гэтым годзе на свята прывялі дзяцей.
"У мяне муж служыў тут, таму штогод прыходзім святкаваць Дзень ПДВ сюды. У гэтым годзе адразу кінулася ў вочы вялікая колькасць дзяцей у часці. Мы таксама сваіх прывялі, няхай глядзяць, можа таксама сюды служыць пойдуць", - паведаміла жыхарка Віцебска Ангеліна.
Для гасцей часці дэсантнікі падрыхтавалі мноства забаўляльных пляцовак, большасць з якіх былі заснаваны на навучальных трэнажорах. На адной з пляцовак выставілі ваенную тэхніку, якую з радасцю "абляпілі" дзеці.
У 10 гадзін раніцы на пляцы ваеннай часці пачалася ўрачыстая частка мерапрыемства. Пасля прывітальных прамоў дэсантнікі паказалі гасцям прыёмы рукапашнага бою, а таксама разыгралі тры боесутыкненні розных часоў, пачынаючы ад Вялікай айчыннай вайны і заканчваючы "знішчэннем тэрарыстаў". Новым элементам праграмы стаў "вальс" двух БТРаў.
Пасля відовішчнага выступлення ў часці працягнуліся гулянні, малых каталі на БТРах, якія да гэтага "танцавалі", а самыя ўдачлівыя паспелі паесці салдацкай кашы.
"2 жніўня для нас – памятная дата, як і вывад войск з Афганістана. Вядома, за ўвесь час святкавання ў нас склаліся пэўныя традыцыі, але ўсё культурна, без усялякіх там фантанаў. Увечары, калі многія саслужыўцы вызваляцца пасля працы, з’ездзім на дачу" , - паведамілі ветэраны вайны ў Афганістане Уладзімір і Юрый.
Іх падтрымаў яшчэ адзін ветэран афганскай вайны Аляксандр Халатран, які паведаміў, што Дзень ПДВ для яго светлае свята, якое ён заўсёды праводзіць у часці, дзе можа сустрэць сяброў і былых таварышаў па службе.
Ніхто, акрамя іх: дэсантнікі шумна
адзначылі Дзень ПДВ у Мінску