https://bel.sputnik.by/20220803/ekspartnyya-tseny-na-tsukar-sklalsya-na-salodkm-uzron--galochanka-1065399360.html
Экспартныя цэны на цукар склаліся на "салодкім узроўні" – Галоўчанка
Экспартныя цэны на цукар склаліся на "салодкім узроўні" – Галоўчанка
Sputnik Беларусь
Беларуская цукровая галіна мае стратэгічны характар для айчыннай эканомікі, а цукровыя камбінаты з’яўляюцца горадаўтваральнымі прадпрыемствамі. 03.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-03T12:20+0300
2022-08-03T12:20+0300
2022-08-03T12:20+0300
раман галоўчанка
цукар
эканоміка
беларусь
цэны і кошты
экспарт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/03/1065396487_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_9ba629de3e2b44a9369a44f5f8e8fa70.jpg
ГАРАДЗЕЯ, 3 жні – Sputnik. Дзяржава ўдзяляе павышаную ўвагу цукровай галіне, сказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас рабочага візіту на Гарадзейскі цукровы камбінат, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, ужо праз месяц пачнецца ўборка цукровых буракоў новага ўраджаю. Таму гатоўнасць цукровых камбінатаў да ўборкі з’яўляецца важным пытаннем.Раман Галоўчанка нагадаў, што чатыры цукровыя камбінаты ў нашай краіне з’яўляюцца горадаўтваральнымі прадпрыемствамі. Таму галіне з боку дзяржавы ўдзяляецца павышаная ўвага і аказваецца падтрымка.Пры гэтым ён адзначыў, што маштабная мадэрнізацыя прадпрыемстваў значна палепшыла іх вытворчыя паказчыкі. Да яе пачатку ў рэспубліцы перапрацоўвалі каля 1,3 млн тон буракоў, а цяпер перапрацоўваецца 5 млн тон."Разам з тым праблем таксама нямала. Становішча няпростае ў сувязі з высокай закрэдытаванасцю камбінатаў, але сама па сабе крэдытная нагрузка не страшная, калі грашовыя патокі даюць магчымасць гэту нагрузку абслужыць", - лічыць Галоўчанка.Пад гарантыі ўрада камбінатам выдзелілі крэдыты на агульную суму – 144 млн рублёў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/03/1065396487_85:0:2816:2048_1920x0_80_0_0_7df3e024ac09ee9bdca7d840e7cadeb3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, цукар, эканоміка, беларусь, цэны і кошты, экспарт
раман галоўчанка, цукар, эканоміка, беларусь, цэны і кошты, экспарт
Экспартныя цэны на цукар склаліся на "салодкім узроўні" – Галоўчанка
Беларуская цукровая галіна мае стратэгічны характар для айчыннай эканомікі, а цукровыя камбінаты з’яўляюцца горадаўтваральнымі прадпрыемствамі.
ГАРАДЗЕЯ, 3 жні – Sputnik. Дзяржава ўдзяляе павышаную ўвагу цукровай галіне, сказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас рабочага візіту на Гарадзейскі цукровы камбінат, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, ужо праз месяц пачнецца ўборка цукровых буракоў новага ўраджаю. Таму гатоўнасць цукровых камбінатаў да ўборкі з’яўляецца важным пытаннем.
"Цукар, як прадукт мае для нас падвойнае значэнне. Гэта і сацыяльна значны прадукт і экспартаарыентаваны прадукт. Гэта важны элемент для айчынных вытворцаў кандытарскіх вырабаў", - адзначыў кіраўнік урада.
Раман Галоўчанка нагадаў, што чатыры цукровыя камбінаты ў нашай краіне з’яўляюцца горадаўтваральнымі прадпрыемствамі. Таму галіне з боку дзяржавы ўдзяляецца павышаная ўвага і аказваецца падтрымка.
Пры гэтым ён адзначыў, што маштабная мадэрнізацыя прадпрыемстваў значна палепшыла іх вытворчыя паказчыкі. Да яе пачатку ў рэспубліцы перапрацоўвалі каля 1,3 млн тон буракоў, а цяпер перапрацоўваецца 5 млн тон.
"Разам з тым праблем таксама нямала. Становішча няпростае ў сувязі з высокай закрэдытаванасцю камбінатаў, але сама па сабе крэдытная нагрузка не страшная, калі грашовыя патокі даюць магчымасць гэту нагрузку абслужыць", - лічыць Галоўчанка.
Пад гарантыі ўрада камбінатам выдзелілі крэдыты на агульную суму – 144 млн рублёў.
"Цяпер узровень экспартных цэн на цукар склаўся на сапраўды салодкім узроўні. На ўсіх заводах атрыманы прыбытак. У такіх умовах важна не замарудзіцца і максімальна эфектыўна забяспечыць перапрацоўку цукровых буракоў", - падсумаваў кіраўнік Саўміна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Квоты на цукар і пошліны: у Мінску прайшло пасяджэнне Савета ЕЭК
Белдзяржхарчпрам растлумачыў,
ці ёсць у краіне дэфіцыт цукру, солі і алею
Прафсаюзы:
цэнаўтварэнне ў Беларусі павінна быць справядлівым