РК Искандер-М на учениях в России, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920
Ядзерная зброя ў Беларусі
25 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў аб тым, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць на тэрыторыі Беларусі тактычную ядзерную зброю. Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, як Беларусь пасля распаду СССР выводзіла ядзерную зброю, чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Ці зменіць Беларусь свой бяз’ядзерны статус, расказалі ў МЗС

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкКантэйнер з збедненым гексафтарыдам урана
Кантэйнер з збедненым гексафтарыдам урана - Sputnik Беларусь, 1920, 04.08.2022
Падпісацца
Беларусь амаль 30 гадоў таму свядома прыняла рашэнне адмовіцца ад ядзернай зброі і далучылася да ДНЯЗ як бяз’ядзерная дзяржава.
МІНСК, 4 жні – Sputnik. Беларусь не мае намеру мяняць свой бяз’ядзерны статус, заявіў прадстаўнік беларускай дэлегацыі, начальнік аддзела міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Васіль Паўлаў на канферэнцыі па Дагаворы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі (ДНЯЗ) у ААН.
"Усе інсінуацыі наконт змянення бяз’ядзернага статусу Беларусі, роўна як і адносна невыканання абавязацельстваў па ДНЯЗ, беспадстаўныя", - падкрэсліў беларускі дыпламат.
Ён нагадаў, што Беларусь свядома зрабіла свой выбар на карысць адмовы ад валодання ядзернай зброяй і далучылася да ДНЯЗ як бяз'ядзерная дзяржава. Краіна гэта зрабіла амаль 30 гадоў таму і зараз не збіраецца мяняць пазіцыю, нягледзячы "на спіраль гонкі ўзбраенняў", якая раскручваецца.

Ці можа Беларусь вярнуць ядзерную зброю?

Раней кіраўнік беларускай дзяржавы заяўляў, што ў выпадку, калі Польшча вырашыцца прымяніць ядзерную зброю, Беларусь будзе гатова ёй адказаць.
Ён адзначыў, што польскія ўлады звярнуліся да амерыканцаў і папрасілі прывезці ім ядзерную зброю. Тады Лукашэнка звярнуўся да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з пытаннем, чаму Беларусь і Расія робяць выгляд, што нічога не адбываецца. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў доўга аб гэтым кансультаваліся і прыйшлі да высновы, што павінны быць гатовы на працягу сутак адказаць ім люстрана.
"Мы сваю зброю аддалі туды (Расіі - Sputnik), і я маю права сёння папрасіць і запатрабаваць прэзідэнта брацкай Расіі зрабіць так, каб баяліся пераступіць дзяржаўную мяжу Беларусі, што я і зраблю", - заявіў Лукашэнка.

Выкарыстанне ядзернай зброі – гэта канец

Пазней Лукашэнка заявіў, што Расія ў выпадку будзе абараняць рэспубліку, бо ёсць адпаведнае пагадненне паміж краінамі. А неабходнасці мець на тэрыторыі рэспублікі ядзерную зброю няма – яна Беларусі не патрэбна.
"Нам дастаткова, што ядзерная зброя ёсць у Расіі. Калі трэба, Расія па дагаворы будзе абараняць Беларусь, як сваю тэрыторыю. У нас такая дамова", - сказаў ён.
Пры гэтым прэзідэнт перасцярог, што выкарыстанне такога віду зброі будзе канцом, бо астатнія ядзерныя дзяржавы не застануцца ў баку.
Лукашэнка падкрэсліў, што з’яўляецца праціўнікам ядзерных узбраенняў, і ў свеце стала б спакайней жыць, калі б яны былі ўвогуле знішчаны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Заява Пуціна аб перадачы "Іскандэраў" Беларусі напалохала Захад – відэа
Ракета "Сармат" непаражальная для СРА – камандуючы РВСП
Расія не мае намеру прымяняць ядзерную зброю падчас спецаперацыі - МЗС
Лукашэнка і Пуцін назіралі з Крамля за пускамі балістычных ракет
Мінск падтрымаў лідараў "ядзернай пяцёркі" ў недапушчэнні гонкі ўзбраенняў
Стужка навiн
0