Мінск падтрымаў лідараў "ядзернай пяцёркі" ў недапушчэнні гонкі ўзбраенняў

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак МЗС Беларусі
Будынак МЗС Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 04.01.2022
Падпісацца
У МЗС Беларусі таксама адзначылі маштабную працу, праведзеную расійскім бокам, які і быў ініцыятарам заявы.
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Беларусь поўнасцю падтрымлівае заяву лідараў пяці дзяржаў, якія валодаюць ядзернай зброяй, аб прадухіленні ядзернай вайны і недапушчэнні гонкі ўзбраенняў, заявіла беларускае МЗС.
Сумесная заява лідараў пяці дзяржаў, якія валодаюць ядзернай зброяй, аб прадухіленні ядзернай вайны і недапушчэнні гонкі ўзбраенняў была прынята 3 студзеня.
"(…) мы вітаем і поўнасцю падтрымліваем гэту заяву. У тым ліку і закладзены ў ёй заклік да канструктыўнага дыялогу і сумеснай работы па зніжэнню ваеннай канфрантацыі, павышэння ўзаемнага даверу і прадухілення гонкі ўзбраенняў", - заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
Ён адзначыў, што краіны ядзернай "пяцёркі" па сутнасці прыйшлі да кансенсусу адносна таго, што ў ядзернай вайне не можа быць пераможцаў, і яна ніколі не павінна быць развязана.
"Ва ўмовах турбулентнасці міжнародных адносін і наяўнасці сур'ёзных міждзяржаўных супярэчнасцей – гэта не фармалізм, а вельмі важны факт", - падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Глаз таксама ўдакладніў, што нельга не ацаніць маштабную працу, праведзеную расійскімі калегамі, як ініцыятарамі гэтага дакумента.
Прэс-сакратар МЗС нагадаў, што Беларусь першай на постсавецкай прасторы добраахвотна адмовілася ад валодання ядзернай зброяй. У канцы лістапада 2021 года споўнілася 25 гадоў з дня вываду апошняй ракеты з ядзернай боегалоўкай з беларускай тэрыторыі.
Паводле слоў Глаза, у Мінску разлічваюць, што сумесныя намаганні лідараў краін ядзернай "пяцёркі", разам з прадаўжэннем у лютым 2021 расійска-амерыканскага Дагавора аб СНУ, стануць залогам умацавання глабальнай архітэктуры міжнароднай бяспекі, раззбраення і нераспаўсюджвання.
"А таксама будуць садзейнічаць поспеху Канферэнцыі па разглядзе дзеяння Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі, якая, спадзяемся, адбудзецца ў гэтым годзе", - рэзюміраваў Глаз.

Сумесная заява

Сумесная заява пяці ядзерных дзяржаў – Расіі, Кітая, Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі – аб прадухіленні ядзернай вайны і недапушчэнні гонкі ўзбраенняў была апублікавана 3 студзеня.
Як адзначыла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, ініцыятыва ў падрыхтоўцы гэтага дакумента належыць Расіі.
Паводле слоў Захаравай, МЗС вітае прыняцце гэтага дакумента. Прэс-сакратар падкрэсліла, што Масква цвёрда зыходзіць з таго, што ў ядзернай вайне не можа быць пераможцаў і вайна ніколі не павінна быць развязана.
"Мы паслядоўна прасоўвалі ідэю аб пацвярджэнні гэтага прынцыпу ўсімі дзяржавамі ядзернай "пяцёркі", - падкрэсліла Захарава.
Праз некалькі гадзін пасля прыняцця дакумента Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заявіў, што вітае заяву лідараў РФ, ЗША, Кітая, Вялікабрытаніі і Францыі аб прадухіленні ядзернай вайны і чакае дэталей аб далейшых кроках у гэтым напрамку.
Дагавор аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі быў падпісаны ў 1968 годзе. Дакумент узаконіў наяўнасць ядзерных арсеналаў у Вялікабрытаніі, Расіі, Кітая, Францыі і ЗША. Такім чынам за імі быў замацаваны статут ядзерных дзяржаў.
Іншыя краіны, падпісаўшыя дакумент, пазбаўляюцца права ствараць ці набываць зброю масавага паражэння. Удзельнікамі Дагавора зараз з'яўляюцца амаль 200 краін. Не ўваходзяць у дамову Індыя, Пакістан, Ізраіль і КНДР.
Выбух - Sputnik Беларусь, 1920, 26.09.2021
ААН папярэдзіла аб рызыцы ядзернага знішчэння чалавецтва
Чытайце таксама:
Лідары "ядзернай пяцёркі" выступілі супраць гонкі ўзбраенняў
Расіі патрэбен адказ ЗША на прапановы па гарантыях бяспекі – Рабкоў
Лаўроў: заява Лукашэнкі аб ядзернай зброі – перасцярога Захаду
ЗША і Расія абмяняліся інфармацыяй аб ядзерных арсеналах
Дамова СНУ-3 афіцыйна прадоўжана на 5 гадоў: РФ і ЗША абмяняліся нотамі
Стужка навiн
0