https://bel.sputnik.by/20220522/padarozhnkam-u-dapamogu-kolk-kashtuyuts-numary--gastsntsakh-ras--belarus-1062899232.html
Падарожнікам у дапамогу: колькі каштуюць нумары ў гасцініцах Расіі і Беларусі?
Падарожнікам у дапамогу: колькі каштуюць нумары ў гасцініцах Расіі і Беларусі?
Sputnik Беларусь
Сезон уікэндаў адкрыты, не за гарамі і адпускная пара – самы час падумаць, куды адправіцца і ўзважыць свой бюджэт. 22.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-22T10:58+0300
2022-05-22T10:58+0300
2022-05-22T11:04+0300
атэль
цэны
цэны і кошты
масква
расія
беларусь
бюджэт
турызм
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103308/55/1033085561_0:56:1920:1136_1920x0_80_0_0_6f95359c6de8c9835ad7771865d1bdf0.jpg
МІНСК, 22 мая – Sputnik. Увесь свет мае праблемы з лагістыкай, а акрамя таго, не ва ўсіх краінах адменены меры супраць COVID-19. З гэтага вынікае, што наступным летам беларусам і расіянам, як відаць, прасцей будзе падарожнічаць па тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.Sputnik вывучыў дыяпазон цэн на нумары ў Мінску, Маскве і Санкт-Пецярбургу на апошнія выхадныя мая, а дапамог яму ў гэтым папулярны сэрвіс браніравання.Самыя танныя нумары ў сталіцы Беларусі даражэйшыяПры параўнанні цэн высветлілася, што ніжняя планка ў беларускіх атэляў, якія зарэгістраваліся на рэсурсе, удвая вышэйшая, чым у гасцініц у абедзвюх расійскіх сталіцах.Самы танны нумар на дваіх на дзве ночы прапануе адзін з хостэлаў Масквы – усяго 800 расійскіх рублёў, у пераліку на беларускую валюту гэта 31 рубель 94 капейкі. У ім абяцаюць халадзільнік, пральную машыну і прас, а таксама штодзённае прыбіранне. Мяркуючы па фота, у нумарах мінімум чатыры спальныя месцы.У Піцеры самы бюджэтны варыянт абыдзецца ў 63,88 беларускага рубля (1600 расійскіх) за двух чалавек, і гэта таксама хостэл. Нумары розныя. "Прыкладаюцца" халадзільнік, фен, кухонны куток, тапачкі, пральная машына і прас.У Мінску ж самая танная прапанова з заездам 27 мая і ад’ездам 29 мая – 141,34 беларускага рубля (3 540 расійскіх) за два месцы на дзве ночы ў трохзоркавым атэлі. У атэлі ёсць басейн, трэнажорная зала, а каля атэля – пляж. Выдаюць ручнікі, у нумарах – кандыцыянеры.Сярэднячкі – "дзве-тры зоркі" даражэй за ўсё ў ПіцерыНа сэрвісе знайшлося пяць прапаноў ад атэляў з дзвюма зоркамі ў Мінску, цэны адрозніваюцца не моцна. Яны ў дыяпазоне 165-183 беларускіх рублёў, што эквівалентна 4 127-4 588 расійскім.У нумарах гасцініцы абяцаюць тэлевізар і халадзільнік. Усе, акрамя адной, таксама сцвярджаюць, што будзе фен і прас, а адна з пяці абяцае кухонны куток.У Маскве ніжні парог цэн у двухзоркавых атэлях ніжэйшы – ён пачынаецца з 86 беларускіх рублёў (у расійскай валюце гэта будзе 2 144 рублі). Верхні парог цэн на апошнія выхадныя мая ў такіх атэлях – 413 беларускіх рублёў, або 10 340 расійскіх.У самым дарагім атэлі "дзве зоркі" Масквы абяцаюць у нумары халадзільнік, фен, пральную машыну, тэлевізар і прас. У гасцініцы ж, якая выставіла самыя нізкія цэны, з гэтага набору няма толькі тэлевізара.У Піцеры роскід яшчэ большы: цэны за дзве ночы на двух чалавек ад 101 да 4 672 беларускіх рублёў, альбо ад 2 538 да 117 000 расійскіх.У самых танных нумарах "дзве зоркі" ў паўночнай сталіцы таксама абяцаюць фен, тэлевізар, халадзільнік, пральную машыну і прас. У самых дарагіх двухзоркавай пральнай машыны няма.Што да трохзоркавых, то самы дарагі нумар у Піцеры будзе каштаваць 28 500 расійскіх рублёў, або 1 138 беларускіх. У нумары да радасці пастаяльцаў халадзільнік, фен, кухня, халат, тапачкі і прас.Самы танны нумар у Піцеры ў атэлях гэтай катэгорыі каштуе 4 012 расійскіх рублёў, што эквівалентна 160 беларускім. Тут у нумары ўсё тое ж, што і ў самым дарагім трохзоркавым, плюс пральная машына.У Маскве можна зняць нумар у атэлі "тры зоркі" ў два разы танней, цэны пачынаюцца ад 2 125 расійскіх рублёў, або 85 беларускіх. У нумары фен, тэлевізар, халадзільнік, пральная машына і прас.Самы дарагі нумар у трохзоркавым атэлі ў сталіцы Расіі на дваіх за дзве ночы будзе каштаваць 24 424 расійскія, або 975 беларускіх рублёў. Да бытавой тэхнікі ў нумары дададуцца халат і тапачкі, а вось пральную машыну там вы не знойдзеце.Пра самы танны нумар у трохзоркавым атэлі ў Мінску гаварылася вышэй, а вось нумар у самым дарагім каштуе 595 беларускіх рублёў, або 14 904 расійскія. Тут абяцаюць усю тую ж тэхніку, што ёсць і ў расійскіх аналагічных атэлях, халат, тапачкі і вентылятар у прыдачу.Пяць зорак у Мінску значна танней, чым у РасііВерхняя мяжа цэн у Беларусі ніжэй. Пры параўнанні не ўлічвалася жыллё, якое здаецца на суткі – разглядаліся толькі вялікія атэлі.Самыя дарагія нумары на дзве ночы на дваіх будуць каштаваць 870,39 беларускага рубля, або 21 799 расійскіх. За гэтыя грошы ў апартаментах абяцаюць кандыцыянер, халадзільнік, міні-бар, кухню ці кухонны куток, тэлевізар, халат, тапачкі, прас і гукаізаляцыю. У гасцініцы ёсць крыты і адчынены басейны, трэнажорная зала, тэнісны корт, лазні, сауны, джакузі, SPA і шматлікае іншае.У Маскве самыя дарагія нумары на дваіх будуць каштаваць 4 034,32 беларускага рубля (101 040 расійскіх). Спісак паслуг прапануюць прыкладна той жа, што і ў Мінску, дадаткова ёсць хамам, купальня і салярый.Прыкладна такія ж цэны ў пяцізоркавых атэлях Піцера. Самы дарагі нумар на дваіх на апошнія майскія выхадныя запатрабуе раскашэліцца на 2 794,96 беларускага рубля, або на 70 000 расійскіх.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
масква
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103308/55/1033085561_129:0:1920:1343_1920x0_80_0_0_d3cbbafa17b443b376373196fbed142a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
атэль, цэны, цэны і кошты, масква, расія, беларусь, бюджэт, турызм, грамадства
атэль, цэны, цэны і кошты, масква, расія, беларусь, бюджэт, турызм, грамадства
Падарожнікам у дапамогу: колькі каштуюць нумары ў гасцініцах Расіі і Беларусі?
10:58 22.05.2022 (абноўлена: 11:04 22.05.2022) Сезон уікэндаў адкрыты, не за гарамі і адпускная пара – самы час падумаць, куды адправіцца і ўзважыць свой бюджэт.
МІНСК, 22 мая – Sputnik. Увесь свет мае праблемы з лагістыкай, а акрамя таго, не ва ўсіх краінах адменены меры супраць COVID-19. З гэтага вынікае, што наступным летам беларусам і расіянам, як відаць, прасцей будзе падарожнічаць па тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.
Sputnik вывучыў дыяпазон цэн на нумары ў Мінску, Маскве і Санкт-Пецярбургу на апошнія выхадныя мая, а дапамог яму ў гэтым папулярны сэрвіс браніравання.
Самыя танныя нумары ў сталіцы Беларусі даражэйшыя
Пры параўнанні цэн высветлілася, што ніжняя планка ў беларускіх атэляў, якія зарэгістраваліся на рэсурсе, удвая вышэйшая, чым у гасцініц у абедзвюх расійскіх сталіцах.
Самы танны нумар на дваіх на дзве ночы прапануе адзін з хостэлаў Масквы – усяго 800 расійскіх рублёў, у пераліку на беларускую валюту гэта 31 рубель 94 капейкі. У ім абяцаюць халадзільнік, пральную машыну і прас, а таксама штодзённае прыбіранне. Мяркуючы па фота, у нумарах мінімум чатыры спальныя месцы.
У Піцеры самы бюджэтны варыянт абыдзецца ў 63,88 беларускага рубля (1600 расійскіх) за двух чалавек, і гэта таксама хостэл. Нумары розныя. "Прыкладаюцца" халадзільнік, фен, кухонны куток, тапачкі, пральная машына і прас.
У Мінску ж самая танная прапанова з заездам 27 мая і ад’ездам 29 мая – 141,34 беларускага рубля (3 540 расійскіх) за два месцы на дзве ночы ў трохзоркавым атэлі. У атэлі ёсць басейн, трэнажорная зала, а каля атэля – пляж. Выдаюць ручнікі, у нумарах – кандыцыянеры.
Сярэднячкі – "дзве-тры зоркі" даражэй за ўсё ў Піцеры
На сэрвісе знайшлося пяць прапаноў ад атэляў з дзвюма зоркамі ў Мінску, цэны адрозніваюцца не моцна. Яны ў дыяпазоне 165-183 беларускіх рублёў, што эквівалентна 4 127-4 588 расійскім.
У нумарах гасцініцы абяцаюць тэлевізар і халадзільнік. Усе, акрамя адной, таксама сцвярджаюць, што будзе фен і прас, а адна з пяці абяцае кухонны куток.
У Маскве ніжні парог цэн у двухзоркавых атэлях ніжэйшы – ён пачынаецца з 86 беларускіх рублёў (у расійскай валюце гэта будзе 2 144 рублі). Верхні парог цэн на апошнія выхадныя мая ў такіх атэлях – 413 беларускіх рублёў, або 10 340 расійскіх.
У самым дарагім атэлі "дзве зоркі" Масквы абяцаюць у нумары халадзільнік, фен, пральную машыну, тэлевізар і прас. У гасцініцы ж, якая выставіла самыя нізкія цэны, з гэтага набору няма толькі тэлевізара.
У Піцеры роскід яшчэ большы: цэны за дзве ночы на двух чалавек ад 101 да 4 672 беларускіх рублёў, альбо ад 2 538 да 117 000 расійскіх.
У самых танных нумарах "дзве зоркі" ў паўночнай сталіцы таксама абяцаюць фен, тэлевізар, халадзільнік, пральную машыну і прас. У самых дарагіх двухзоркавай пральнай машыны няма.
Што да трохзоркавых, то самы дарагі нумар у Піцеры будзе каштаваць 28 500 расійскіх рублёў, або 1 138 беларускіх. У нумары да радасці пастаяльцаў халадзільнік, фен, кухня, халат, тапачкі і прас.
Самы танны нумар у Піцеры ў атэлях гэтай катэгорыі каштуе 4 012 расійскіх рублёў, што эквівалентна 160 беларускім. Тут у нумары ўсё тое ж, што і ў самым дарагім трохзоркавым, плюс пральная машына.
У Маскве можна зняць нумар у атэлі "тры зоркі" ў два разы танней, цэны пачынаюцца ад 2 125 расійскіх рублёў, або 85 беларускіх. У нумары фен, тэлевізар, халадзільнік, пральная машына і прас.
Самы дарагі нумар у трохзоркавым атэлі ў сталіцы Расіі на дваіх за дзве ночы будзе каштаваць 24 424 расійскія, або 975 беларускіх рублёў. Да бытавой тэхнікі ў нумары дададуцца халат і тапачкі, а вось пральную машыну там вы не знойдзеце.
Пра самы танны нумар у трохзоркавым атэлі ў Мінску гаварылася вышэй, а вось нумар у самым дарагім каштуе 595 беларускіх рублёў, або 14 904 расійскія. Тут абяцаюць усю тую ж тэхніку, што ёсць і ў расійскіх аналагічных атэлях, халат, тапачкі і вентылятар у прыдачу.
Пяць зорак у Мінску значна танней, чым у Расіі
Верхняя мяжа цэн у Беларусі ніжэй. Пры параўнанні не ўлічвалася жыллё, якое здаецца на суткі – разглядаліся толькі вялікія атэлі.
Самыя дарагія нумары на дзве ночы на дваіх будуць каштаваць 870,39 беларускага рубля, або 21 799 расійскіх. За гэтыя грошы ў апартаментах абяцаюць кандыцыянер, халадзільнік, міні-бар, кухню ці кухонны куток, тэлевізар, халат, тапачкі, прас і гукаізаляцыю. У гасцініцы ёсць крыты і адчынены басейны, трэнажорная зала, тэнісны корт, лазні, сауны, джакузі, SPA і шматлікае іншае.
У Маскве самыя дарагія нумары на дваіх будуць каштаваць 4 034,32 беларускага рубля (101 040 расійскіх). Спісак паслуг прапануюць прыкладна той жа, што і ў Мінску, дадаткова ёсць хамам, купальня і салярый.
Прыкладна такія ж цэны ў пяцізоркавых атэлях Піцера. Самы дарагі нумар на дваіх на апошнія майскія выхадныя запатрабуе раскашэліцца на 2 794,96 беларускага рубля, або на 70 000 расійскіх.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Ізраіль
змяніў правілы ўезду для беларусаў
Амаль 9 гадзін:
самалёты ў Тэль-Авіў з Мінска будуць лятаць па-новаму
Расійскі лоўкостар "Победа" ўпершыню
запускае рэйсы ў Беларусь