Дзяржкаммаёмасць расказала аб нюансах "зямельнай амністыі"
© Sputnik / Алексей Куденко
/ Падпісацца
Кодэксам аб зямлі будзе дазволена ўзаконіць участкі, самавольна занятыя пры будаўніцтве, якое пачалося да 1 верасня. Куды звяртацца – залежыць ад таго, дзе заняты ўчастак.
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Змяненнямі ў Кодэкс аб зямлі дазволена пры пэўных умовах узаконіць самавольна занятыя ўчасткі, расказала ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення рэгулявання зямельных адносін землеўпарадкавання і зямельнага кадастра – начальнік аддзела рэгулявання зямельных адносін Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Вікторыя Верына.
"Вырашаюцца менавіта пытанні, якія звязаны з самавольным будаўніцтвам, гэта значыць узвядзеннем, рэканструкцыяй. Не проста прыйсці, пасадзіць градкі, напрыклад, а менавіта ўзаконіць тое, што было пабудавана – нейкія капітальныя аб’екты", - пракаменціравала новаўвядзенні Верына.
Куды звяртацца для таго, каб узаконіць участак
Яна дадала, што зменамі прадугледжаны розны ўзровень прыняцця рашэнняў.
Узаконіць самавольна заняты цэлы ўчастак або няхай і частку ўчастка, але аднесенага да сельскагаспадарчых або лясных зямель, можна толькі па ўзгадненні з прэзідэнтам. Звяртацца з заявай аб афармленні ўчастка ў гэтым выпадку давядзецца ў абласны або Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт (у залежнасці ад таго, дзе размешчаны ўчастак).
Калі трэба аформіць правы на самавольна занятую частку чужога ўчастка ў населеным пункце (і ўчастак не аднесены да ляснога або сельгасфонду), то рашэнне ўжо будуць прымаць органы мясцовай улады самастойна.
Прадстаўнік ДКМ патлумачыла, што рашэнне, якое дазволіць узаконіць заняцце часткі ўчастка ў абласным цэнтры прымае аблвыканкам, у горадзе Мінску – Мінгарвыканкам.
Рашэнне аб афармленні ўчастка на тэрыторыі раённых цэнтраў, пасёлкаў, аграгарадкоў, гарадоў і іншых населеных пунктаў раённага падпарадкавання будуць прымаць райвыканкамы, растлумачыла яна.
У сельвыканкам трэба будзе звяртацца для афармлення дакументаў на занятыя самавольна часткі ўчасткаў у сельскіх населеных пунктах (акрамя аграгарадкоў), адзначыла Верына.
Умовы для станоўчага рашэння
"У прынцыпе, для таго, каб было прынята станоўчае рашэнне, і ўсё гэта было ўзаконена, спатрэбіцца выкананне шэрага ўмоў", - адзначыла прадстаўнік Дзяржкаммаёмасці.
Першая ўмова – факт самавольнага будаўніцтва павінен быць зафіксаваны да ўступлення ў сілу змен да Кодэкса аб зямлі, гэта значыць да 1 верасня.
Зямельны ўчастак, межы якога часткова парушаны пры будаўніцтве, або ў якога не выканана мэтавае прызначэнне, таксама павінен быць прадастаўлены "амністуемаму" да 1 верасня, адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення.
"Паколькі гэта называецца "зямельная амністыя" – яна заклікана ўзаконіць усё тое, што было ўжо пабудавана", - растлумачыла Верына.
Прадстаўнік ДКМ звярнула ўвагу, што амністыя не бестэрміновая.
Правам на тое, каб узаконіць участак можна скарыстацца на працягу трох гадоў, а гэта значыць, што прыйсці з заявай у выканкам трэба паспець да 1 верасня 2027 года.
Іншыя ўмовы, якія трэба выканаць, каб усё аформіць па законе, датычацца пабудоў.
"Па-першае, захаванне пабудоў не павінна парушаць істотна горадабудаўнічыя і будаўнічыя нормы і правілы. Груба кажучы, не павінна мець вынікам пагрозу жыццю, маёмасці, здароўю грамадзян, не павінна прычыняць шкоду навакольнаму асяроддзю", - растлумачыла намеснік начальніка ўпраўлення.
Яна адзначыла, што калі пабудова выйшла за межы ўчастка яе ўласніка і захапіла частку чужога ўчастка, то, зразумела, спатрэбіцца згода ўладальніка таго суседняга ўчастка, частку якога занялі.
Яшчэ адно патрабаванне: не павінна быць спрэчак, якія разглядае суд па гэтым участку – калі пытанне вырашаецца ў судзе, то аб узаконенні гаворкі не ідзе, пакуль суд не прыме канчатковае рашэнне, звярнула ўвагу прадстаўніца Дзяржкаммаёмасці.
Плата за тое, каб узаконіць зямлю
Калі захоплены сельскагаспадарчыя або лясныя землі, то трэба будзе заплаціць страты сельскай або лясной гаспадарцы, папярэдзіла Верына.
"Акрамя таго, за права легалізацыі трэба будзе ў мясцовы бюджэт унесці плату ў памеры кадастравага кошту зямельнага ўчастка або часткі зямельнага ўчастка, у выпадку, калі "вылез" за межы свайго зямельнага ўчастка", - адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення.
Яна расказала, што апошняя ўмова, якую трэба выканаць, гэта калі асноўны зямельны ўчастак знаходзіцца ў прыватнай уласнасці або ў арэндзе і раней за яго была ўнесена плата, то за самавольна заняты ўчастак або частку ўчастка трэба таксама будзе ўнесці плату, або выкупіць яго ў прыватную ўласнасць ці ўзяць у арэнду.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Урад Беларусі паабяцаў падатковыя льготы на зямлю і нерухомасць
Падатак на кватэры толькі ўвялі, але ўжо плануюць узняць
Што будзе з цэнамі на жыллё ў Беларусі