Сілы спецаперацый Беларусі адточаць свае навыкі на вучэнні ў Казахстане

© Photo : Telegram / Министерство обороны Республики Беларусь/ВаярБеларускія вайскоўцы
Беларускія вайскоўцы - Sputnik Беларусь, 1920, 05.08.2022
Падпісацца
Узброеныя сілы Беларусі працягваюць удасканальваць сваё майстэрства і бяруць удзел у чарговых вучэннях.
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Беларускія ваенныя прымуць удзел у сумесным тактыка-спецыяльным вучэнні ў складзе падраздзяленняў сіл спецаперацый УС Казахстана і Беларусі, паведаміла прэс-служба беларускага абароннага ведамства.
Адточваць навыкі вайскоўцы будуць з 5 па 21 жніўня на палігоне "Коктал" у Жаркенце, а таксама на тэрыторыі вучэбных скал, вяршынь і перавалаў Заілійскага Алатау.
Чакаецца, што падчас сумеснага вучэння ваенныя правядуць баявыя стрэльбы, адпрацуюць пытанні планавання спецаперацыі, правядуць пошук з выкарыстаннем альпінісцкай амуніцыі, будуць карэкціраваць агонь артылерыі і наводзіць авіяцыю.

Не першае вучэнне

Раней стала вядома, што беларускія вайскоўцы прымуць удзел у стратэгічным камандна-штабным вучэнні "Восток-2022" на тэрыторыі Расіі. Ад Беларусі задзейнічаюць больш за 250 вайскоўцаў адной з мехбрыгад Заходняга аператыўнага камандавання.
Практычныя дзеянні вучэння пройдуць на 13 палігонах Усходняй ваеннай акругі ў перыяд з 30 жніўня па 5 верасня.

"АрМИ-2022"

У чацвер стала вядома, што ў Беларусь прыехалі першыя каманды з-за мяжы для ўдзелу ў Армейскіх міжнародных гульнях - 2022.
На аэрадром у Мачулішчах прыбылі прадстаўнікі Расіі, В’етнама, Узбекістана, Камеруна, Лаоса, Таджыкістана, Кыргызстана, Сірыі і Малі.
Беларусь прымае конкурс сувязістаў "Уверенный прием". Усяго ж спаборніцтвы "АрМИ-2022" праходзяць у Венесуэле, В'етнаме, Іране, Расіі, Азербайджане, Алжыры, Арменіі, Беларусі.
Упершыню ў Армейскіх гульнях удзел прымаюць вайскоўцы з Руанды і Нігера. Свой удзел пацвердзілі 275 каманд з 37 дзяржаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Замежныя вайскоўцы прыбываюць у Беларусь на Армейскія міжнародныя гульні - 2022
Шайгу назваў Беларусь бліжэйшым сябрам і саюзнікам Расіі
Беларускія разведчыкі заваявалі золата "Палярнай зоркі"
Стужка навiн
0