Замежныя вайскоўцы прыбываюць у Беларусь на Армейскія міжнародныя гульні - 2022

© Telegram / Министерство обороны Республики БеларусьЗамежныя вайскоўцы прыбываюць у Беларусь на Армейскія міжнародныя гульні - 2022
Замежныя вайскоўцы прыбываюць у Беларусь на Армейскія міжнародныя гульні - 2022 - Sputnik Беларусь, 1920, 04.08.2022
Падпісацца
У Беларусь прыляцелі каманды з Расіі, В’етнама, Узбекістана, Камеруна, Лаоса, Таджыкістана, Кыргызстана, Сірыі і Малі.
МІНСК, 4 жні – Sputnik. Першыя каманды з-за мяжы прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў Армейскіх міжнародных гульнях - 2022, пра гэта гаворыцца ў афіцыйным Telegram-канале Мінабароны рэспублікі.
На аэрадроме ў Мачулішчах хлебам і соллю сустрэлі прадстаўнікоў Расіі, В’етнама, Узбекістана, Камеруна, Лаоса, Таджыкістана, Кыргызстана, Сірыі і Малі.
Яны прымуць удзел у конкурсе сувязістаў "Уверенный прием". Удзельнікаў спаборніцтваў сустракалі прадстаўнікі Упраўлення сувязі Генштаба УС Беларусі.
"Удзельнікі спаборніцтваў будуць забяспечаны ўсімі відамі забеспячэння, размешчаны ў камфортных умовах пражывання. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена культурна-дасугавай праграме для ўдзельнікаў", - адзначыў галоўны суддзя конкурсу палкоўнік Вадзім Раманіў, сустракаючы замежных ваенных.
Армейскія міжнародныя гульні праходзяць у некалькіх краінах: Беларусі, Азербайджане, Алжыры, Арменіі, Венесуэле, В’етнаме, Іране, Расіі і іншых.
Беларускія ваенныя-чыгуначнікі таксама рыхтуюцца да спаборніцтваў у рамках гэтых гульняў. Яны прымуць удзел у конкурсе "Стальная магистраль", які пройдзе ўпершыню, прычым, на беларускай зямлі – на базе 30-й асобнай чыгуначнай брыгады ў Слуцку.
Вядома, што сёлета буйное мерапрыемства будзе праходзіць з 13 па 27 жніўня ў розных краінах.
Упершыню адзін з конкурсаў адбудзецца на паўднёваамерыканскім кантыненце – "Снайперский рубеж" даверана правесці Венесуэле. Усяго падчас гульняў плануецца арганізаваць 36 міжнародных спаборніцтваў.
У Армейскіх міжнародных гульнях упершыню прымуць удзел каманды з Нігера і Руанды. Усяго зараз пацвердзілі свой удзел 275 каманд з 37 дзяржаў.
"АрМИ" – штогадовыя комплексныя спаборніцтвы падраздзяленняў і каманд узброеных сіл дзяржаў-удзельніц, у ходзе якіх праводзяцца конкурсы па ваенна-прыкладных відах спаборніцтваў сярод ваеннаслужачых. Арганізатарам гульняў з’яўляецца Мінабароны Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусы ўпершыню за 4 гады не прайшлі ў фінал "танкавага біятлона"
Беларускія разведчыкі заваявалі золата "Палярнай зоркі"
Беларусы ўзялі срэбра конкурсу "Майстры аўтабранятанкавай тэхнікі"
Стужка навiн
0