https://bel.sputnik.by/20220805/syam-yunaga-latysha-yak-zya-ntervyu--lukashenk-dal-gramadzyanstva-belarus-1065486952.html
Сям’і юнага латыша, які ўзяў інтэрв’ю ў Лукашэнкі, далі грамадзянства Беларусі
Сям’і юнага латыша, які ўзяў інтэрв’ю ў Лукашэнкі, далі грамадзянства Беларусі
Sputnik Беларусь
Пасля таго як маці хлопчыка выклікалі на допыт у Рызе, яна разам з сям’ёй пакінула краіну і перабралася ў Беларусь. 05.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-05T15:24+0300
2022-08-05T15:24+0300
2022-08-05T15:32+0300
аляксандр лукашэнка
інтэрв'ю
грамадзянства
беларусь
рыга
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/10/1064840179_0:100:1280:820_1920x0_80_0_0_9a042b09f351e86b000f1c3c7a76bf94.jpg
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Сям’я латвійскага падлетка, які ўзяў інтэрв’ю ў Аляксандра Лукашэнкі ў дні "Славянскага базару", атрымала беларускае грамадзянства, паведамляе тэлеканал СТБ.Нагадаем, што 16-гадовы Ілля Кароза – выхаванец рыжскай акадэміі радыё і тэлебачання Academy KidsTV – узяў інтэрв’ю ў беларускага прэзідэнта ў дні "Славянскага базару".Казалі аб простых рэчах – сям’і, дзецях і іншым, не закранаючы палітычныя моманты. Але пасля гэтага ў роднай краіне падлетка пачалася сапраўдная шуміха.Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс раней даручыў праверыць дзейнасць дзіцячай акадэміі радыё і тэлебачання Academy KidsTV, якая знаходзіцца ў Рызе, і прыгразіў закрыць яе пасля таго, як яе выхаванцы ўзялі інтэрв’ю ў Аляксандра Лукашэнкі падчас "Славянскага базару".Міністр аргументаваў гэта тым, што "пры адкрытым ігнараванні рэкамендацый МЗС па бяспецы паездак і ўдзеле ў інфармацыйнай вайне дзейнасць такіх арганізацый недапушчальна і павінна быць спынена".Заснавальнік дзіцячай акадэміі Надзея Бухарава паведаміла, што баіцца закрыцця Academy KidsTV. А сам Ілля Кароза, які браў інтэрв’ю, прызнаўся, што не чакаў распаўсюджвання "палітычных канфліктаў" на дзіцячую журналістыку.Акадэмію праверылі латвійскія спецслужбы і паведамілі, што яна не мае акрэдытацыі і ліцэнзіі ў якасці праграмы адукацыі па інтарэсах і працуе "фактычна без законных падстаў".Сам хлопчык пасля інтэрв’ю застаўся ў Віцебску. А пасля таго, як ягоную маці выклікалі на допыт, і астатняя сям’я перабралася ў Беларусь.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
рыга
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/10/1064840179_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_c736814444ca2445e4c9ba4b94d983d8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, інтэрв'ю, грамадзянства, беларусь, рыга, палітыка
аляксандр лукашэнка, інтэрв'ю, грамадзянства, беларусь, рыга, палітыка
Сям’і юнага латыша, які ўзяў інтэрв’ю ў Лукашэнкі, далі грамадзянства Беларусі
15:24 05.08.2022 (абноўлена: 15:32 05.08.2022) Пасля таго як маці хлопчыка выклікалі на допыт у Рызе, яна разам з сям’ёй пакінула краіну і перабралася ў Беларусь.
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Сям’я латвійскага падлетка, які ўзяў інтэрв’ю ў Аляксандра Лукашэнкі ў дні "Славянскага базару", атрымала беларускае грамадзянства, паведамляе тэлеканал СТБ.
Нагадаем, што 16-гадовы Ілля Кароза – выхаванец рыжскай акадэміі радыё і тэлебачання Academy KidsTV – узяў інтэрв’ю ў беларускага прэзідэнта ў дні "Славянскага базару".
Казалі аб простых рэчах – сям’і, дзецях і іншым, не закранаючы палітычныя моманты. Але пасля гэтага ў роднай краіне падлетка пачалася сапраўдная шуміха.
Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс раней даручыў праверыць дзейнасць дзіцячай акадэміі радыё і тэлебачання Academy KidsTV, якая знаходзіцца ў Рызе, і прыгразіў закрыць яе пасля таго, як яе выхаванцы ўзялі інтэрв’ю ў Аляксандра Лукашэнкі падчас "Славянскага базару".
Міністр аргументаваў гэта тым, што "пры адкрытым ігнараванні рэкамендацый МЗС па бяспецы паездак і ўдзеле ў інфармацыйнай вайне дзейнасць такіх арганізацый недапушчальна і павінна быць спынена".
Заснавальнік дзіцячай акадэміі Надзея Бухарава паведаміла, што баіцца закрыцця Academy KidsTV. А сам Ілля Кароза, які браў інтэрв’ю, прызнаўся, што не чакаў распаўсюджвання "палітычных канфліктаў" на дзіцячую журналістыку.
Акадэмію праверылі латвійскія спецслужбы і паведамілі, што яна не мае акрэдытацыі і ліцэнзіі ў якасці праграмы адукацыі па інтарэсах і працуе "фактычна без законных падстаў".
Сам хлопчык пасля інтэрв’ю застаўся ў Віцебску. А пасля таго, як ягоную маці выклікалі на допыт, і астатняя сям’я перабралася ў Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Выбачыце за нясціпласць: Лукашэнка
распавёў, калі "адыдзе ад улады"Лукашэнка назваў умову свайго выхаду на пенсію