https://bel.sputnik.by/20220808/ktay-pratsyagvae-vuchenn-vakol-tayvanya-1065536216.html
Кітай працягвае вучэнні вакол Тайваня
Кітай працягвае вучэнні вакол Тайваня
Sputnik Беларусь
Пекін арганізаваў маштабныя вучэнні з выкарыстаннем ракет, авіяцыі і ваенных караблёў у адказ на візіт спікера палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пеласі на... 08.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-08T11:45+0300
2022-08-08T11:45+0300
2022-08-08T11:45+0300
кітай
тайвань
бяспека
ваенныя вучэнні
палітыка
у свеце
пекін
зша
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/02/1065381601_0:0:3501:1970_1920x0_80_0_0_58217af2692992be36886cb065095925.jpg
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Народна-вызваленчая армія Кітая (НВАК) працягвае вучэнні вакол Тайваня ў панядзелак, асноўную ўвагу ваенныя надаюць адпрацоўцы сумесных супрацьлодачных і марскіх дэсантных аперацый, аб гэтым заявілі ва ўсходняй зоне баявога камандавання НВАК.Да ваенных вучэнняў армія КНР прыступіла 2 жніўня – у дзень прыезду на Тайвань спікера палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пеласі. Маштабныя ваенныя манеўры з задзейнічаннем ракет, авіяцыі і ваенных караблёў афіцыйна стартавалі 4 жніўня ў шасці раёнах у акваторыі вакол вострава.Першапачаткова заяўлялася, што вучэнні павінны завяршыцца 7 жніўня.Ва ўпраўленні КНР па забеспячэнні бяспекі на моры паведамілі, што пасля буйнамаштабных вучэнняў у Тайваньскім праліве ваенныя манеўры ў розных раёнах уздоўж свайго ўзбярэжжа будуць працягнуты, у сувязі з чым частка акваторыі Бахайскага заліва ў паўночна-заходняй частцы Жоўтага мора будзе зачынена.Напярэдадні Цэнтральным тэлебачаннем Кітая быў апублікаваны артыкул, дзе гаворыцца аб тым, што НВАК цяпер будзе "рэгулярна" праводзіць вучэнні на ўсход ад так званай "сярэдзіннай лініі" Тайванскага праліва.Як гаворыцца ў артыкуле, ваенныя вучэнні КНР паказалі, што "так званых тэрытарыяльных вод Тайваня не існуе", і "Тайвань з’яўляецца часткай Кітая, і кітайскі флот плавае ў сваіх уласных тэрытарыяльных водах".Візіт Пеласі на ТайваньВізіт Нэнсі Пеласі на Тайвань прайшоў 2-3 жніўня і стаў першай паездкай спікера палаты прадстаўнікоў Злучаных Штатаў на гэты востраў з 1997 года.Пекін быў катэгарычна супраць з’яўлення Пеласі на востраве і папярэджваў Вашынгтон, што "гуляючы з агнём, рызыкуе абпаліцца". У сваю чаргу ў адміністрацыі ЗША запэўнілі, што не збіраюцца адыходзіць ад палітыкі "аднаго Кітая", і дыстанцыяваліся ад візіту Пеласі, растлумачыўшы, што спікер прымае рашэнні самастойна.МЗС Кітая выказала рашучы пратэст з-за паездкі амерыканскага палітыка на Тайвань. Там заявілі, што гэты візіт замахваецца на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць КНР, а таксама накіраваны супраць міру і стабільнасці ў Тайваньскім праліве, падаючы няправільны сігнал сепаратыстам, якія выступаюць за незалежнасць Тайваня.Тайваньскае пытаннеТайваньскае пытанне вядзе сваю гісторыю з 1949 года, калі на востраў збеглі члены Гаміньдана (рух прайграў Камуністычнай партыі Кітая грамадзянскую вайну). Адносіны ўлад КНР з востравам практычна спыніліся да 1980-х гадоў.З 1990-х Тайвань і мацерыковы Кітай узаемадзейнічаюць адзін з адным праз няўрадавыя арганізацыі - Асацыяцыю развіцця адносін праз Тайваньскі праліў і Фонд абменаў праз праліў (прадстаўляе інтарэсы Тайваня).КНР лічыць востраў сваёй правінцыяй і рэзка выступае супраць любых кантактаў прадстаўнікоў Тайбэя з дзеючымі чыноўнікамі, асабліва высокапастаўленымі, або вайскоўцамі з краін, з якімі ў Пекіна дыпламатычныя адносіны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
кітай
тайвань
пекін
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/02/1065381601_307:0:3038:2048_1920x0_80_0_0_dca70fe87083195e5e957941fbbe30e5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кітай, тайвань, бяспека, ваенныя вучэнні, палітыка, у свеце, пекін, зша
кітай, тайвань, бяспека, ваенныя вучэнні, палітыка, у свеце, пекін, зша
Кітай працягвае вучэнні вакол Тайваня
Пекін арганізаваў маштабныя вучэнні з выкарыстаннем ракет, авіяцыі і ваенных караблёў у адказ на візіт спікера палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пеласі на Тайвань.
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Народна-вызваленчая армія Кітая (НВАК) працягвае вучэнні вакол Тайваня ў панядзелак, асноўную ўвагу ваенныя надаюць адпрацоўцы сумесных супрацьлодачных і марскіх дэсантных аперацый, аб гэтым заявілі ва ўсходняй зоне баявога камандавання НВАК.
Да ваенных вучэнняў армія КНР прыступіла 2 жніўня – у дзень прыезду на Тайвань спікера палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пеласі. Маштабныя ваенныя манеўры з задзейнічаннем ракет, авіяцыі і ваенных караблёў афіцыйна стартавалі 4 жніўня ў шасці раёнах у акваторыі вакол вострава.
Першапачаткова заяўлялася, што вучэнні павінны завяршыцца 7 жніўня.
Ва ўпраўленні КНР па забеспячэнні бяспекі на моры паведамілі, што пасля буйнамаштабных вучэнняў у Тайваньскім праліве ваенныя манеўры ў розных раёнах уздоўж свайго ўзбярэжжа будуць працягнуты, у сувязі з чым частка акваторыі Бахайскага заліва ў паўночна-заходняй частцы Жоўтага мора будзе зачынена.
Напярэдадні Цэнтральным тэлебачаннем Кітая быў апублікаваны артыкул, дзе гаворыцца аб тым, што НВАК цяпер будзе "рэгулярна" праводзіць вучэнні на ўсход ад так званай "сярэдзіннай лініі" Тайванскага праліва.
Як гаворыцца ў артыкуле, ваенныя вучэнні КНР паказалі, што "так званых тэрытарыяльных вод Тайваня не існуе", і "Тайвань з’яўляецца часткай Кітая, і кітайскі флот плавае ў сваіх уласных тэрытарыяльных водах".
Візіт Нэнсі Пеласі на Тайвань прайшоў 2-3 жніўня і стаў першай паездкай спікера палаты прадстаўнікоў Злучаных Штатаў на гэты востраў з 1997 года.
Пекін быў катэгарычна супраць з’яўлення Пеласі на востраве і папярэджваў Вашынгтон, што "гуляючы з агнём, рызыкуе абпаліцца". У сваю чаргу ў адміністрацыі ЗША запэўнілі, што не збіраюцца адыходзіць ад палітыкі "аднаго Кітая", і дыстанцыяваліся ад візіту Пеласі, растлумачыўшы, што спікер прымае рашэнні самастойна.
МЗС Кітая выказала рашучы пратэст з-за паездкі амерыканскага палітыка на Тайвань. Там заявілі, што гэты візіт замахваецца на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць КНР, а таксама накіраваны супраць міру і стабільнасці ў Тайваньскім праліве, падаючы няправільны сігнал сепаратыстам, якія выступаюць за незалежнасць Тайваня.
Тайваньскае пытанне вядзе сваю гісторыю з 1949 года, калі на востраў збеглі члены Гаміньдана (рух прайграў Камуністычнай партыі Кітая грамадзянскую вайну). Адносіны ўлад КНР з востравам практычна спыніліся да 1980-х гадоў.
З 1990-х Тайвань і мацерыковы Кітай узаемадзейнічаюць адзін з адным праз няўрадавыя арганізацыі - Асацыяцыю развіцця адносін праз Тайваньскі праліў і Фонд абменаў праз праліў (прадстаўляе інтарэсы Тайваня).
КНР лічыць востраў сваёй правінцыяй і рэзка выступае супраць любых кантактаў прадстаўнікоў Тайбэя з дзеючымі чыноўнікамі, асабліва высокапастаўленымі, або вайскоўцамі з краін, з якімі ў Пекіна дыпламатычныя адносіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь