https://bel.sputnik.by/20220808/rasyane-raskupl-se-palyanchyya-tury-na-dzkuyu-kachku-na-braslaskkh-azrakh-1065552359.html
Расіяне раскупілі ўсе паляўнічыя туры на дзікую качку на "Браслаўскіх азёрах"
Расіяне раскупілі ўсе паляўнічыя туры на дзікую качку на "Браслаўскіх азёрах"
На гэтых выхадных у нацыянальным парку "Браслаўскія азёры" адкрыецца сезон палявання на вадаплаўную дзічыну. Паляўнічыя туры на дзікую качку праводзяцца тут з... 08.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-08T17:26+0300
2022-08-08T17:26+0300
2022-08-08T17:26+0300
турызм
паляванне
браслаўскія азёры
грамадства
прырода
качка
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/09/1061152499_0:44:960:584_1920x0_80_0_0_23fea890ed00d9776f665e4b8ae1ebc6.jpg
Начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры" Сяргей Танана распавёў карэспандэнту Sputnik Вользе Дземянчук аб тым, наколькі папулярна паляванне на качку сёння і чаму яно так прыцягвае расійскіх турыстаў.Калі і пры якіх умовах можна паляваць на дзікую качку?Танана адзначае, што, згодна з "Правіламі палявання" на тэрыторыі Беларусі, сезон палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну адкрываецца з другіх выхадных жніўня (з 13 жніўня сёлета). Завершыцца ён у другія выхадныя снежня. Дзікае качка – першая, на каго дазваляецца паляванне ў гэты досыць працяглы перыяд, крыху пазней можна будзе паляваць на гусі, рабчыка і курапатку.Наколькі папулярна паляванне на качку?Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры" пачаў арганізоўваць паляўнічыя туры на качку пасля таго, як у 2014 годзе было забаронена паляванне на дзіка."Гэты дастаткова актыўны від палявання адразу выклікаў вялікую цікавасць у турыстаў. Паляванне на дзікую качку чымсьці нагадвае загонны від палявання, калі ў працэсе задзейнічаны адразу сем-восем паляўнічых. У паляванні бяруць удзел і сабакі (курцхары, дратхары, ягдтэр’еры), якія дапамагаюць шукаць здабычу. Трэба сказаць, што тыя паляўнічыя, якія хаця б раз паспрабавалі папаляваць на качку, потым кожны год вярталіся зноў”, – адзначае суразмоўца.Чаму паляванне на качку так прываблівае турыстаў з Расіі?Найбольшую цікавасць гэты від палявання выклікае ў расіян. Штогод колькасць расійскіх паляўнічых, якія прыязджаюць папаляваць на дзікую качку, складае амаль 100%. Напрыклад, у 2019 годзе за сезон у парк прыязджалі 40 чалавек, у 2020 годзе, у сувязі з кавіднымі абмежаваннямі, колькасць паляўнічых знізілася ўдвая. У гэтым жа годзе ўсе паляўнічыя туры на дзікую качку раскуплены расійскімі турыстамі, і можна казаць аб выхадзе на ранейшы ўзровень наведвальнасці."Турыстаў з Расіі на Браслаўскіх азёрах прыцягвае камфартабельнае размяшчэнне, прафесійнае егерскае абслугоўванне, наладжаная транспартная лагістыка і, безумоўна, прывабны кошт. За два-тры дні паляўнічага тура на качку расіяне гатовы заплаціць каля тысячы долараў. Дарэчы, кошт аднаго дня палявання для беларуса складае 12 рубляў, а для замежніка – 200", - падсумаваў Сяргей Танана.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
браслаўскія азёры
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/09/1061152499_63:0:914:638_1920x0_80_0_0_e0ac6a3b14484c10d12952ce231a5348.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
турызм, паляванне, браслаўскія азёры, грамадства, прырода, качка
турызм, паляванне, браслаўскія азёры, грамадства, прырода, качка
Расіяне раскупілі ўсе паляўнічыя туры на дзікую качку на "Браслаўскіх азёрах"
На гэтых выхадных у нацыянальным парку "Браслаўскія азёры" адкрыецца сезон палявання на вадаплаўную дзічыну. Паляўнічыя туры на дзікую качку праводзяцца тут з 2014 года і за гэты час сталі вельмі папулярныя сярод паляўнічых з Расіі.
Начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры" Сяргей Танана распавёў карэспандэнту Sputnik Вользе Дземянчук аб тым, наколькі папулярна паляванне на качку сёння і чаму яно так прыцягвае расійскіх турыстаў.
Калі і пры якіх умовах можна паляваць на дзікую качку?
Танана адзначае, што, згодна з "Правіламі палявання" на тэрыторыі Беларусі, сезон палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну адкрываецца з другіх выхадных жніўня (з 13 жніўня сёлета). Завершыцца ён у другія выхадныя снежня. Дзікае качка – першая, на каго дазваляецца паляванне ў гэты досыць працяглы перыяд, крыху пазней можна будзе паляваць на гусі, рабчыка і курапатку.
"У нацыянальным парку загадзя пачынаюць падрыхтоўку да палявання на дзікую качку. Ужо вясной на балотах устанаўліваюць штучныя гняздоўі для таго, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для вывядзення птушанят дзікай качкі. Гэта неабходна, у тым ліку і для таго, каб абараніць носку птушкі ад драпежнікаў – лісы, янота, а таксама драпежных відаў птушак. Перад пачаткам палявання ў месцы пасялення птушак егеры прывозяць збожжаадходы і такім чынам падкормліваюць птушак. Да сярэдзіны жніўня дзікія качкі ўжо паспяваюць вывесці новае патомства. Менавіта таму ў гэты час на яе ўжо можна паляваць", – тлумачыць Сяргей Танана.
Наколькі папулярна паляванне на качку?
Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры" пачаў арганізоўваць паляўнічыя туры на качку пасля таго, як у 2014 годзе было забаронена паляванне на дзіка.
"Гэты дастаткова актыўны від палявання адразу выклікаў вялікую цікавасць у турыстаў. Паляванне на дзікую качку чымсьці нагадвае загонны від палявання, калі ў працэсе задзейнічаны адразу сем-восем паляўнічых. У паляванні бяруць удзел і сабакі (курцхары, дратхары, ягдтэр’еры), якія дапамагаюць шукаць здабычу. Трэба сказаць, што тыя паляўнічыя, якія хаця б раз паспрабавалі папаляваць на качку, потым кожны год вярталіся зноў”, – адзначае суразмоўца.
Чаму паляванне на качку так прываблівае турыстаў з Расіі?
Найбольшую цікавасць гэты від палявання выклікае ў расіян. Штогод колькасць расійскіх паляўнічых, якія прыязджаюць папаляваць на дзікую качку, складае амаль 100%. Напрыклад, у 2019 годзе за сезон у парк прыязджалі 40 чалавек, у 2020 годзе, у сувязі з кавіднымі абмежаваннямі, колькасць паляўнічых знізілася ўдвая. У гэтым жа годзе ўсе паляўнічыя туры на дзікую качку раскуплены расійскімі турыстамі, і можна казаць аб выхадзе на ранейшы ўзровень наведвальнасці.
"Турыстаў з Расіі на Браслаўскіх азёрах прыцягвае камфартабельнае размяшчэнне, прафесійнае егерскае абслугоўванне, наладжаная транспартная лагістыка і, безумоўна, прывабны кошт. За два-тры дні паляўнічага тура на качку расіяне гатовы заплаціць каля тысячы долараў. Дарэчы, кошт аднаго дня палявання для беларуса складае 12 рубляў, а для замежніка – 200", - падсумаваў Сяргей Танана.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Папуляцыя беларускага зубра падрасла за год, па колькасці лідзіруюць самкі