https://bel.sputnik.by/20220810/spa-ras-za-sutk-zbla-7-raket-himars-u-khersonskay-voblasts-1065631550.html
СПА Расіі за суткі збіла 7 ракет HIMARS у Херсонскай вобласці
СПА Расіі за суткі збіла 7 ракет HIMARS у Херсонскай вобласці
У выніку ўдараў расійскіх ваенна-касмічных сіл 56-я мотапяхотная брыгада Украіны страціла да 70% асабовага складу. 10.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-10T14:25+0300
2022-08-10T14:25+0300
2022-08-10T14:29+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
рсза himars
спецаперацыя
данбас
херсонская вобласць
расія
украіна
бяспека
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0b/1062613208_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_da3ebe750090d8a5c5588b5f512b2205.jpg
МІНСК, 10 жні – Sputnik. Расійскія комплексы супрацьпаветранай абароны за мінулыя суткі збілі сем ракет HIMARS у Херсонскай вобласці, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.Акрамя таго, у Херсонскай вобласці былі збіты дзве балістычныя ракеты "Кропка-У, а ў Мікалаеўскай перахоплены чатыры снарады РСЗА "Смерч".Таксама за суткі былі збіты 9 беспілотнікаў.Па даных ведамства, расійская авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя за суткі паразілі пяць пунктаў кіравання ўкраінскіх вайскоўцаў, у іх ліку – нацыяналістычнага фарміравання "Айдар". Акрамя гэтага, было знішчана сем складоў боепрыпасаў і ракетна-артылерыйскага ўзбраення.У выніку ўдару, нанесенага па ўкраінскай 93-й механізаванай брыгадзе ў раёне Андрэеўкі Харкаўскай вобласці, ВКС РФ знішчылі да ста нацыяналістаў і больш за 20 адзінак ваеннай тэхнікі.Таксама расійскімі вайскоўцамі быў нанесены высокадакладны ўдар па ўкраінскай 54-й механізаванай брыгадзе ў ДНР. У выніку было знішчана да 30 вайскоўцаў УСУ і склад, дзе знаходзілася больш за шэсць тысяч артылерыйскіх снарадаў.Акрамя гэтага, у рамках контрбатарэйнай барацьбы УС Расіі падавілі два ўкраінскія ўзводы рэактыўных сістэм залпавага агню "Град" у ДНР, два артылерыйскія ўзводы гармат Д-20 і два ўзводы гаўбіц Д-30.Па даных міністэрства абароны, расійскія знішчальнікі ліквідавалі таксама тры ваенныя украінскія самалёты.Адзначаецца, што пасля ўдараў ПКС Расіі ў раёне населенага пункта Пяскі (ДНР) украінская 56-я мотапяхотная брыгада страціла да 70% асабовага складу і страціла баяздольнасць.Як паведамляецца ў зводцы Мінабароны РФ, усяго з пачатку правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі расійскімі вайскоўцамі знішчана:Спецаперацыя працягваеццаАб пачатку спецаперацыі па вызваленні Данбаса прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў 24 лютага, праз трое сутак пасля прызнання Масквой незалежнасці ДНР і ЛНР.Першы этап аперацыі, па паведамленні Мінабароны, быў завершаны 25 сакавіка – расійскім вайскоўцам атрымалася дасягнуць істотнага зніжэння баявога патэнцыялу УСУ.У ліпені кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў заявіў, што геаграфічныя задачы расійскай спецаперацыі змяніліся. Калі раней гаворка ішла аб вызваленні ЛНР і ДНР, то зараз гэта яшчэ і Херсонская вобласць, Запарожская вобласць і шэраг іншых тэрыторый.Ён удакладніў, што геаграфія спецаперацыі можа мяняцца і надалей на фоне накачкі Украіны заходнім узбраеннем.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
херсонская вобласць
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0b/1062613208_324:0:3055:2048_1920x0_80_0_0_df3a55cf5cf5623b14d378f20d390ca7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
рсза himars, спецаперацыя, данбас, херсонская вобласць, расія, украіна, бяспека
рсза himars, спецаперацыя, данбас, херсонская вобласць, расія, украіна, бяспека
СПА Расіі за суткі збіла 7 ракет HIMARS у Херсонскай вобласці
14:25 10.08.2022 (абноўлена: 14:29 10.08.2022) У выніку ўдараў расійскіх ваенна-касмічных сіл 56-я мотапяхотная брыгада Украіны страціла да 70% асабовага складу.
МІНСК, 10 жні – Sputnik. Расійскія комплексы супрацьпаветранай абароны за мінулыя суткі збілі сем ракет HIMARS у Херсонскай вобласці, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
Акрамя таго, у Херсонскай вобласці былі збіты дзве балістычныя ракеты "Кропка-У, а ў Мікалаеўскай перахоплены чатыры снарады РСЗА "Смерч".
Таксама за суткі былі збіты 9 беспілотнікаў.
Па даных ведамства, расійская авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя за суткі паразілі пяць пунктаў кіравання ўкраінскіх вайскоўцаў, у іх ліку – нацыяналістычнага фарміравання "Айдар". Акрамя гэтага, было знішчана сем складоў боепрыпасаў і ракетна-артылерыйскага ўзбраення.
У выніку ўдару, нанесенага па ўкраінскай 93-й механізаванай брыгадзе ў раёне Андрэеўкі Харкаўскай вобласці, ВКС РФ знішчылі да ста нацыяналістаў і больш за 20 адзінак ваеннай тэхнікі.
Таксама расійскімі вайскоўцамі быў нанесены высокадакладны ўдар па ўкраінскай 54-й механізаванай брыгадзе ў ДНР. У выніку было знішчана да 30 вайскоўцаў УСУ і склад, дзе знаходзілася больш за шэсць тысяч артылерыйскіх снарадаў.
Акрамя гэтага, у рамках контрбатарэйнай барацьбы УС Расіі падавілі два ўкраінскія ўзводы рэактыўных сістэм залпавага агню "Град" у ДНР, два артылерыйскія ўзводы гармат Д-20 і два ўзводы гаўбіц Д-30.
Па даных міністэрства абароны, расійскія знішчальнікі ліквідавалі таксама тры ваенныя украінскія самалёты.
Адзначаецца, што пасля ўдараў ПКС Расіі ў раёне населенага пункта Пяскі (ДНР) украінская 56-я мотапяхотная брыгада страціла да 70% асабовага складу і страціла баяздольнасць.
Як паведамляецца ў зводцы Мінабароны РФ, усяго з пачатку правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі расійскімі вайскоўцамі знішчана:
1 720 беспілотных лятальных апаратаў,
365 зенітных ракетных комплексаў,
283 танкі і іншыя баявыя браніраваныя машыны,
795 баявых машын рэактыўных сістэм залпавага агню,
3 286 гармат палявой артылерыі і мінамётаў,
4 807 адзінак спецыяльнай ваеннай аўтамабільнай тэхнікі УСУ.
Спецаперацыя працягваецца
Аб пачатку спецаперацыі па вызваленні Данбаса прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў 24 лютага, праз трое сутак пасля прызнання Масквой незалежнасці ДНР і ЛНР.
Першы этап аперацыі, па паведамленні Мінабароны, быў завершаны 25 сакавіка – расійскім вайскоўцам атрымалася дасягнуць істотнага зніжэння баявога патэнцыялу УСУ.
У ліпені кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў заявіў, што геаграфічныя задачы расійскай спецаперацыі змяніліся. Калі раней гаворка ішла аб вызваленні ЛНР і ДНР, то зараз гэта яшчэ і Херсонская вобласць, Запарожская вобласць і шэраг іншых тэрыторый.
Ён удакладніў, што геаграфія спецаперацыі можа мяняцца і надалей на фоне накачкі Украіны заходнім узбраеннем.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Мінабароны РФ
паказала працу БПЛА "Орлан" ва Украіне – відэа