Гуманитарное разминирование Авдеевки отдельной инженерной бригадой ЦВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

УС Расіі знішчылі палову асабовага складу дзвюх брыгад Украіны ў ДНР

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкПалявы аэрадром у зоне правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі
Палявы аэрадром у зоне правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі - Sputnik Беларусь, 1920, 11.08.2022
Падпісацца
Па даных расійскага ваеннага ведамства, некаторыя ўкраінскія баевікі самавольна пакінулі занятыя пазіцыі і масава дэзерціравалі.
МІНСК, 11 жні – Sputnik. Расійскія войскі знішчылі 50% асабовага складу двух украінскіх брыгад у ДНР, паведамілі ў чацвер у Мінабароны РФ у рамках чарговага брыфінгу аб ходзе спецаперацыі.
Там адзначылі, што 14-я і 66-я механізаваныя брыгады дыслацыраваліся на Арцемаўскім і Аўдзееўскім напрамках, у выніку баявых дзеянняў яны пазбавіліся паловы асабовага складу. У ведамстве падкрэслілі, што пры гэтым фіксуецца масавае дэзерцірства і самавольнае пакіданне баевікамі сваіх пазіцый.

Знішчаны "кракадзіл"

На іншых напрамках, у небе над Нікапалем у Днепрапятроўскай вобласці Паветрана-касмічныя сілы РФ задзейнічалі знішчальную авіяцыю. Ёю быў збіты верталёт Мі-24 "Кракадзіл".
Акрамя таго, у ДНР у ходзе контрбатарэйнай барацьбы падавілі тры ўзводы РСЗА "Град", два ўзводы гармат "Акацыя" і тры ўзводы гаўбіц Д-30.
У Харкаўскай вобласці сродкі СПА знішчылі сем украінскіх дронаў, а ў раёне Лісічанска ў ЛНР перахоплена чатыры снарады рэактыўнай сістэмы залпавага агню. У раёне Краматорска ўзарваны лакатар навядзення зенітнага ракетнага комплексу С-300. У ДНР і Запарожскай вобласці знішчаны 20 пунктаў упраўлення ўкраінскіх войск брыгаднага і батальённага звёнаў.

Страты ўкраінскай арміі

Мінабароны РФ адчыталася, колькі з пачатку правядзення ваеннай аперацыі знішчана ўкраінскай тэхнікі:
самалёты – 267,
верталёты – 146,
беспілотнікі – 1 727,
ЗРК – 365,
танкі і бронемашыны – 4 287,
комплексы РСЗА – 797,
гарматы палявой артылерыі і мінамёты – 3 290,
спецыяльная ваенная аўтатэхніка – 4 820.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Херсонскай вобласці нармалізуецца – улады
СПА Расіі за суткі збіла 7 ракет HIMARS у Херсонскай вобласці
Стывен Сігал плануе здымаць дакументальны фільм пра вайну ў Данбасе
Расія запытала экстранае пасяджэнне Савета бяспекі ААН з-за ўдараў па ЗАЭС
Мінабароны РФ паказала працу БПЛА "Орлан" ва Украіне – відэа
Стужка навiн
0