https://bel.sputnik.by/20220812/vobysk-u-trampa-sm-davedalsya-shto-shukal-spetssluzhby--eks-prezdenta-zsha-1065704454.html
Вобыск у Трампа: СМІ даведаліся, што шукалі спецслужбы ў экс-прэзідэнта ЗША
Вобыск у Трампа: СМІ даведаліся, што шукалі спецслужбы ў экс-прэзідэнта ЗША
Sputnik Беларусь
Былы кіраўнік дзяржавы лічыць вобыск яго дома неправамерным, а ў Белым доме заяўляюць, што нічога не ведалі аб тым, што адбывалася. 12.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-12T10:27+0300
2022-08-12T10:27+0300
2022-08-12T10:27+0300
дональд трамп
зша
фбр
у свеце
бяспека
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/0c/1065701675_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_17c8bbba6edd96ad86ab65bc410ab037.jpg
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Супрацоўнікі ФБР пры вобыску вілы былога амерыканскага лідара Дональда Трампа ў Фларыдзе хацелі знайсці сакрэтныя дакументы, звязаныя з ядзернай зброяй, пра гэта паведамляе выданне Washington Post.З выданнем гэтай інфармацыяй падзялілася крыніца, знаёмая з ходам расследавання. Паводле яго слоў, пры вобыску ў маёнтку былога прэзідэнта супрацоўнікі спецслужбаў у тым ліку разлічвалі знайсці сакрэтныя дакументы, звязаныя з ядзернай зброяй.Яны шукалі і іншыя прадметы, але якія менавіта, ананімная крыніца газеце не паведаміла, таксама як і іншыя дэталі гэтага вобыску.Пакуль нікога не было домаРаней Трамп заявіў, што яго вілу Мар-а-Лага абшукалі агенты ФБР. Аб тым, што ў доме плануецца правесці вобыск, палітыка не папярэдзілі.Трамп лічыць гэта нападзеннем "радыкальных левых дэмакратаў". Яны, па словах былога амерыканскага лідара, не жадаюць, каб той вылучаў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары 2024 года. Яны таксама гатовы на ўсё, каб спыніць рэспубліканцаў падчас выбараў гэтага года.Трамп сцвярджае, што такое не адбывалася з ніводным амерыканскім прэзідэнтам. Ён лічыць такія дзеянні неправамернымі.Тэлеканал CNN са спасылкай на чыноўніка адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна сцвярджае, што Белы дом таксама быў не ў курсе гэтага вобыску.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/0c/1065701675_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_c2b158c0af3bee47475bb53d61a71771.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дональд трамп, зша, фбр, у свеце, бяспека, палітыка
дональд трамп, зша, фбр, у свеце, бяспека, палітыка
Вобыск у Трампа: СМІ даведаліся, што шукалі спецслужбы ў экс-прэзідэнта ЗША
Былы кіраўнік дзяржавы лічыць вобыск яго дома неправамерным, а ў Белым доме заяўляюць, што нічога не ведалі аб тым, што адбывалася.
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Супрацоўнікі ФБР пры вобыску вілы былога амерыканскага лідара Дональда Трампа ў Фларыдзе хацелі знайсці сакрэтныя дакументы, звязаныя з ядзернай зброяй, пра гэта паведамляе выданне Washington Post.
З выданнем гэтай інфармацыяй падзялілася крыніца, знаёмая з ходам расследавання. Паводле яго слоў, пры вобыску ў маёнтку былога прэзідэнта супрацоўнікі спецслужбаў у тым ліку разлічвалі знайсці сакрэтныя дакументы, звязаныя з ядзернай зброяй.
Яны шукалі і іншыя прадметы, але якія менавіта, ананімная крыніца газеце не паведаміла, таксама як і іншыя дэталі гэтага вобыску.
Пакуль нікога не было дома
Раней Трамп заявіў, што яго вілу Мар-а-Лага абшукалі агенты ФБР. Аб тым, што ў доме плануецца правесці вобыск, палітыка не папярэдзілі.
Трамп лічыць гэта нападзеннем "радыкальных левых дэмакратаў". Яны, па словах былога амерыканскага лідара, не жадаюць, каб той вылучаў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары 2024 года. Яны таксама гатовы на ўсё, каб спыніць рэспубліканцаў падчас выбараў гэтага года.
Трамп сцвярджае, што такое не адбывалася з ніводным амерыканскім прэзідэнтам. Ён лічыць такія дзеянні неправамернымі.
"Яны нават узламалі мой сейф!" - абурыўся тады экс-прэзідэнт.
Тэлеканал CNN са спасылкай на чыноўніка адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна сцвярджае, што Белы дом таксама быў не ў курсе гэтага вобыску.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь