https://bel.sputnik.by/20220813/yak-zekanomts-da-70-na-kupl-shkolnykh-tavara-raskazal--marg-1065691392.html
Як зэканоміць да 70% на куплі школьных тавараў, расказалі ў МАРГ
Як зэканоміць да 70% на куплі школьных тавараў, расказалі ў МАРГ
Sputnik Беларусь
Гандлёвыя арганізацыі прымяняюць розныя праграмы крэдытавання і растэрміноўкі як за кошт уласных сродкаў, так і сумесна з банкамі. 13.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-13T14:49+0300
2022-08-13T14:49+0300
2022-08-13T14:49+0300
марг
школа
тавар
беларусь
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102610/36/1026103600_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_3ac767013fd6d7d1ceb1a4cd747548ad.jpg
МІНСК, 13 жні – Sputnik. Больш за 400 школьных базараў і кірмашоў арганізавана па ўсіх рэгіёнах Беларусі, паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Наталля Мельнікава.Нават у аддаленых населеных пунктах разам з "Белкаапсаюзам" наладжаны гандаль, дадала яна.Паводле інфармацыі Мельнікавай, сеткавыя кампаніі таксама забяспечваюць аб’екты таварамі школьнага асартыменту (у асноўным беларускай вытворчасці). Школьную форму айчынных вытворцаў можна таксама набыць у інтэрнэт-крамах.Колькі каштуе і як зэканоміць?Начальнік упраўлення паведаміла, што сёння тавары для школьнікаў прапануюцца ў шырокім коштавым дыяпазоне. Сярэдні кошт камплектаў адзення дзелавога стылю вар'іруецца ад 70 да 450 беларускіх рублёў. А набор школьных пісьмовых і канцылярскіх прылад можа абысціся ў 35-40 рублёў.Для школьных тавараў гандлёвыя арганізацыі прымяняюць сярэднія гандлёвыя надбаўкі не больш як 30%, а тавары мінулых гадоў выпуску прадаюцца з гандлёвай надбаўкай да 20%. "Акрамя іншага, школьныя тавары мінулых сезонаў можна знайсці са зніжкай да 70%, - распавяла Мельнікава.Можна і ў крэдытНачальнік упраўлення адзначыла, што гандлёвыя арганізацыі таксама прымяняюць розныя праграмы крэдытавання і растэрміноўкі як за кошт уласных сродкаў, так і з банкамі. У тым ліку для гэтага выкарыстоўваюцца і спецыялізаваныя банкаўскія карты.Некаторыя з іх даюць шматдзетным сем’ям і сем’ям з дзецьмі-інвалідамі тавары са скідкай 10-15% на ўсе нехарчовыя тавары і пісьмовыя канцылярскія прылады.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102610/36/1026103600_72:0:1212:855_1920x0_80_0_0_5b619caf48d09d030324867216e03c9d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
марг, школа, тавар, беларусь, грамадства
марг, школа, тавар, беларусь, грамадства
Як зэканоміць да 70% на куплі школьных тавараў, расказалі ў МАРГ
Гандлёвыя арганізацыі прымяняюць розныя праграмы крэдытавання і растэрміноўкі як за кошт уласных сродкаў, так і сумесна з банкамі.
МІНСК, 13 жні – Sputnik. Больш за 400 школьных базараў і кірмашоў арганізавана па ўсіх рэгіёнах Беларусі, паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Наталля Мельнікава.
Нават у аддаленых населеных пунктах разам з "Белкаапсаюзам" наладжаны гандаль, дадала яна.
Паводле інфармацыі Мельнікавай, сеткавыя кампаніі таксама забяспечваюць аб’екты таварамі школьнага асартыменту (у асноўным беларускай вытворчасці). Школьную форму айчынных вытворцаў можна таксама набыць у інтэрнэт-крамах.
Колькі каштуе і як зэканоміць?
Начальнік упраўлення паведаміла, што сёння тавары для школьнікаў прапануюцца ў шырокім коштавым дыяпазоне. Сярэдні кошт камплектаў адзення дзелавога стылю вар'іруецца ад 70 да 450 беларускіх рублёў. А набор школьных пісьмовых і канцылярскіх прылад можа абысціся ў 35-40 рублёў.
Для школьных тавараў гандлёвыя арганізацыі прымяняюць сярэднія гандлёвыя надбаўкі не больш як 30%, а тавары мінулых гадоў выпуску прадаюцца з гандлёвай надбаўкай да 20%. "Акрамя іншага, школьныя тавары мінулых сезонаў можна знайсці са зніжкай да 70%, - распавяла Мельнікава.
Начальнік упраўлення адзначыла, што гандлёвыя арганізацыі таксама прымяняюць розныя праграмы крэдытавання і растэрміноўкі як за кошт уласных сродкаў, так і з банкамі. У тым ліку для гэтага выкарыстоўваюцца і спецыялізаваныя банкаўскія карты.
Некаторыя з іх даюць шматдзетным сем’ям і сем’ям з дзецьмі-інвалідамі тавары са скідкай 10-15% на ўсе нехарчовыя тавары і пісьмовыя канцылярскія прылады.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь МАРГ
уводзіць абмежаванні коштаў на тавары для школьнікаў