Лукашэнка паабяцаў заняцца школьнай формай

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкВыпускнікі падчас апошняга званка ў гімназіі
Выпускнікі падчас апошняга званка ў гімназіі - Sputnik Беларусь, 1920, 21.06.2022
Падпісацца
Цяпер сярод бацькоў абмяркоўваецца пытанне абавязковай школьнай формы, увядзенне якой анансавала Міністэрства адукацыі.
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. У школьнай форме павінна быць разнастайнасць, а дзяцей не трэба заганяць у "вузкую прастору", такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі па АПК на Віцебшчыне.

"Абавязкова займуся гэтым пытаннем. Даступнасць, цана. Абяцаю, што ніхто там "на кішэню" працаваць не будзе. Павінна быць маса разнастайнасці (асартыменту – Sputnik). Не трэба заганяць дзяцей у нейкую вузкую прастору. Гэтая разнастайнасць павінна быць дастатковай" , - цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Ён прывёў у прыклад школьную форму ў Савецкім саюзе – такога, "ні налева, ні направа" быць не павінна. Але i не павiнна быць "разбэшчанасцi".
"Абяцаю гэтым заняцца. І паглядзім па цане. Я не думаю, што там нехта будзе загінаць цану. Ды гэта і пад кантролем усё. Да 1 верасня мы адрэгулюем гэтае пытанне. Не хвалюйцеся. Галоўнае, каб было каго апранаць у гэтае адзенне", - паабяцаў Лукашэнка.

Адзіная форма для ўсіх

Нагадаем, што на пачатку чэрвеня міністр адукацыі Андрэй Іванец анансаваў увядзенне абавязковай школьнай формы ў 2023-2024 навучальным годзе. Пры гэтым кожная школа зможа выбраць сваю, з адметным элементам, "які выхоўвае гонар за сваю навучальную ўстанову".
Ідэя ўвесці адзіную школьную форму агучвалася даўно, але максімумам патрабаванняў да адзення для дзяцей было ўзмацненне жорсткасці да афіцыйна-дзелавога стылю (а ў некаторых гімназіях нават спрабавалі закупляць аднолькавыя знакі адрознення - да прыкладу, камізэлькі).
На сайтах шматлікіх устаноў адукацыі ёсць памяткі для бацькоў, як павінна выглядаць іх дзіця ў школе. Напрыклад, сталічная школа №186 тлумачыць, што надзець хлопчыку і дзяўчынцы: для хлопчыкаў (юнакоў) у камплект уваходзяць пінжак, камізэлька, штаны, кашуля з кароткімі і доўгімі рукавамі, гальштук; для дзяўчынак (дзяўчат) – пінжак, камізэлька, спадніца, штаны, блузка з кароткімі і доўгімі рукавамі, сарафан. У зімовы час у камплект можа ўваходзіць трыкатажная камізэлька.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Самы вядомы выпускнік Беларусі скончыў школу з залатым медалём
Навучальны год да 31 жніўня: у Мінадукацыі расказалі, што будзе з канікуламі
Мінадукацыі паабяцала змены ў школьнай праграме
Міністр адукацыі растлумачыў, ці адменяць дамашнія заданні ў школах
Чаму нельга кінуць вучобу пасля 9-га класа, растлумачылі ў міністэрстве адукацыі
Стужка навiн
0