Беларусы зноў могуць рабіць шэнген у пасольстве Германіі

© Sputnik / Игорь ЗарембоФлаг Германіі
Флаг Германіі - Sputnik Беларусь, 1920, 13.06.2022
Падпісацца
Цяпер у Мінску толькі лічаныя візавыя цэнтры прымаюць дакументы на афармленне візы, прычым атрымаць турыстычны шэнген можна толькі ў трох ВЦ.
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Пасольства Германіі ў Беларусі аднавіла выдачу турыстычных віз, паведамляецца на сайце дыпламатычнага прадстаўніцтва.
Такое рашэнне звязана з адменай каронавірусных абмежаванняў пры ўездзе ў ФРГ, іх афіцыйна знялі з 11 чэрвеня.
Цяпер беларусы могуць падарожнічаць у Германію і наведваць сваякоў у гэтай краіне без усялякіх забарон – не патрэбна ні даведка аб вакцынацыі, ні дакумент аб перанесеным COVID-19, ні ПЦР-тэст.
"Пасольства Германіі ў Мінску зноў прымае заяўкі на візы з любой мэтай паездкі", - адзначаецца ў паведамленні.
Там, аднак, папярэджваюць, што ў сувязі з павышаным попытам на атрыманне германскай візы час апрацоўкі заявы можа павялічыцца.

Колькі плаціць за візу?

Нагадаем, каб падаць заявы на турыстычны шэнген, трэба заплаціць візавы збор. Для беларусаў на дадзены момант ён складае 35 еўра, для дзяцей да 12 год віза робіцца бясплатна.
Асобна аплочваецца сэрвісны збор, калі падаваць дакументы праз візавы цэнтр. ВЦ вызначаюць яго памер самі – да прыкладу, у грэчаскім цэнтры ў Мінску яго памер – 30 еўра.
Сума хоць і зафіксаваная ў еўра, але аплата робіцца ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка Беларусі на дзень падачы заявы.

Сітуацыя з візамі

Цяпер візавыя дакументы прымаюць лічаныя цэнтры – Польшчы, Італіі, Грэцыі, Венгрыі і Славакіі.
Польскі і славацкі цэнтры турыстычныя візы не робяць – атрымаць іх можна ў ВЦ Грэцыі, Італіі, Венгрыі і ўжо ў пасольстве Германіі. Таксама паспытаць шчасця можна праз консульскі аддзел пасольства Францыі ў Мінску.
Нагадаем, раней у Беларусі спынілі сваю дзейнасць літоўскі, латвійскі, эстонскі і іспанскі візавыя цэнтры.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Авіярэйсаў з Беларусі ў Казахстан стане больш
Турцыя, Егіпет ці Грузія: дзе беларусам правесці свой водпуск?
Беларусы змогуць лятаць у Расію без ПЦР-тэста
Турцыя спрашчае ўезд для турыстаў
Інданезія змяніла правілы ўезду для беларусаў
Стужка навiн
0