https://bel.sputnik.by/20220831/lukashenka--putsn-sustrenutstsa-na-palyakh-samtu-shas-1066320891.html
Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца на палях саміту ШАС
Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца на палях саміту ШАС
Sputnik Беларусь
У Самаркандзе 15-16 верасня адбудзецца саміт лідараў краін-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, Беларусь нядаўна падала заяўку на ўступленне ў гэтую... 31.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-31T11:50+0300
2022-08-31T11:50+0300
2022-08-31T12:22+0300
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
шас
у свеце
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103938/79/1039387928_0:0:1881:1059_1920x0_80_0_0_99c83104ec9f08d264eef992070c04a0.jpg
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць сустрэчу на палях саміта ШАС, аб гэтым Sputnik паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.Лукашэнка напярэдадні правёў шэраг тэлефонных размоў, адзна з іх – са сваім расійскім калегам. Акрамя вочнай сустрэчы, лідары абмеркавалі таксама графік далейшых кантактаў у цэлым, а таксама беларуска-расійскія адносіны, "найбольш актуальныя пытанні і сітуацыю ў рэгіёне і свеце".Нагадаем, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва была заснавана ў 2001 годзе. У яе склад уваходзяць Індыя, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Пакістан і Узбекістан. Краінамі-назіральнікамі з’яўляюцца Афганістан, Беларусь, Іран і Манголія, краінамі-партнёрамі – Азербайджан, Арменія, Турцыя, Непал, Камбоджа і Шры-Ланка. Нагадаем, што Беларусь нядаўна падала заяўку на ўступленне ў ШАС.Чарговы саміт лідараў краін-членаў ШАС пройдзе 15-16 верасня гэтага года ў Самаркандзе. Свой удзел пацвердзілі ўсе лідары краін ШАС.З кім яшчэ размаўляў Лукашэнка 30-31 жніўня?У аўторак, 30 жніўня, беларускі лідар прымаў віншаванні ў сувязі са сваім 68-годдзем. Віншавальныя тэлеграмы паступілі ад прэзідэнтаў іншых краін, у прыватнасці, ад старшыні КНР Сі Цзіньпіна, лідара Таджыкістана Эмамалі Рахмона, прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура, прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава, прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі, прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна, кіраўніка Казахстана Касым-Жамарта Такаева, прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава.Кіраўнік беларускай дзяржавы сазваніўся таксама з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Лідары абмеркавалі беларуска-азербайджанскія адносіны, а таксама міжнародны парадак дня.Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка стэлефанаваўся з ўзбекскім кіраўніком дзяржавы Шаўкатам Мірзіеевым наконт будучага саміту ШАС. А таксама – з першым прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым і спікерам Саўфеда РФ Валянцінай Мацвіенка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103938/79/1039387928_166:0:1713:1160_1920x0_80_0_0_a04bf49b1a541f595bf2c8e03f8e6773.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, шас, у свеце, палітыка
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, шас, у свеце, палітыка
Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца на палях саміту ШАС
11:50 31.08.2022 (абноўлена: 12:22 31.08.2022) У Самаркандзе 15-16 верасня адбудзецца саміт лідараў краін-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, Беларусь нядаўна падала заяўку на ўступленне ў гэтую арганізацыю.
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць сустрэчу на палях саміта ШАС, аб гэтым Sputnik паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка напярэдадні правёў шэраг тэлефонных размоў, адзна з іх – са сваім расійскім калегам. Акрамя вочнай сустрэчы, лідары абмеркавалі таксама графік далейшых кантактаў у цэлым, а таксама беларуска-расійскія адносіны, "найбольш актуальныя пытанні і сітуацыю ў рэгіёне і свеце".
Нагадаем, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва была заснавана ў 2001 годзе. У яе склад уваходзяць Індыя, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Пакістан і Узбекістан. Краінамі-назіральнікамі з’яўляюцца Афганістан, Беларусь, Іран і Манголія, краінамі-партнёрамі – Азербайджан, Арменія, Турцыя, Непал, Камбоджа і Шры-Ланка. Нагадаем, што Беларусь нядаўна падала заяўку на ўступленне ў ШАС.
Чарговы саміт лідараў краін-членаў ШАС пройдзе 15-16 верасня гэтага года ў Самаркандзе. Свой удзел пацвердзілі ўсе лідары краін ШАС.
З кім яшчэ размаўляў Лукашэнка 30-31 жніўня?
У аўторак, 30 жніўня, беларускі лідар прымаў віншаванні ў сувязі са сваім 68-годдзем. Віншавальныя тэлеграмы паступілі ад прэзідэнтаў іншых краін, у прыватнасці, ад старшыні КНР Сі Цзіньпіна, лідара Таджыкістана Эмамалі Рахмона, прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура, прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава, прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі, прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна, кіраўніка Казахстана Касым-Жамарта Такаева, прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава.
Кіраўнік беларускай дзяржавы сазваніўся таксама з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Лідары абмеркавалі беларуска-азербайджанскія адносіны, а таксама міжнародны парадак дня.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка стэлефанаваўся з ўзбекскім кіраўніком дзяржавы Шаўкатам Мірзіеевым наконт будучага саміту ШАС. А таксама – з першым прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым і спікерам Саўфеда РФ Валянцінай Мацвіенка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Генеральны сакратар
ШАС пацвердзіў падачу заяўкі Беларусі на ўступленне ў арганізацыю
Заява Пуціна і Сі Цзіньпіна: не каляровым рэвалюцыям і пашырэнню НАТА