https://bel.sputnik.by/20220831/paztsyya-turtsy-pa-kryme-ne-perashkadzhae-supratsontstvu-z-ankaroy--kreml-1066326796.html
Пазіцыя Турцыі па Крыме не перашкаджае супрацоўніцтву з Анкарой – Крэмль
Пазіцыя Турцыі па Крыме не перашкаджае супрацоўніцтву з Анкарой – Крэмль
Sputnik Беларусь
У Крамлі нагадалі, што Турцыя з самага пачатку гаварыла аб сваёй нязгодзе ў гэтым пытанні, але гэта ніяк не перашкаджае выбудоўваць выгаднае ўзаемадзеянне. 31.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-31T14:50+0300
2022-08-31T14:50+0300
2022-08-31T14:50+0300
турцыя
крым
анкара
крэмль
палітыка
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/11/1055739430_0:0:2948:1659_1920x0_80_0_0_6c39c3efe2eec870c2bbcec87ee569b1.jpg
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Пазіцыя Анкары па Крыме не перашкаджае супрацоўніцтву Расіі і Турцыі, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.У жніўні прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Анкара лічыць вяртанне Крыма Украіне неабходным для абароны тэрытарыяльнай цэласнасці краіны. Пазней у адміністрацыі турэцкага лідара падкрэслілі, што паўвостраў павінен перайсці Украіне ў выпадку пагаднення паміж Масквой і Кіевам.Разам з тым, паводле яго слоў, у Маскве высока цэняць намаганні турэцкага боку "па расшыўцы складаных сітуацый, як гэта было са збожжам"."Таму там, дзе трэба, мы мелі і будзем мець зносіны, і ў нас вельмі добры патэнцыял для паглыблення ўзаемадзеяння", – сказаў Пяскоў.Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, што Кіеў любымі сродкамі мае намер вярнуць паўвостраў, "не кансультуючыся з іншымі краінамі". У адказ кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў сказаў, што "Крыма ім не відаць, як сваіх вушэй".Крым стаў расійскім рэгіёнам пасля праведзенага там у сакавіку 2014 года рэферэндуму, на якім большасць жыхароў паўвострава выказаліся за ўз’яднанне з РФ. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін неаднаразова заяўляў, што пытанне Крыма для Масквы закрыта назаўжды.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
турцыя
крым
анкара
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/11/1055739430_119:0:2850:2048_1920x0_80_0_0_849eff5c73590b1503a5240aa3374aef.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
турцыя, крым, анкара, крэмль, палітыка, расія
турцыя, крым, анкара, крэмль, палітыка, расія
Пазіцыя Турцыі па Крыме не перашкаджае супрацоўніцтву з Анкарой – Крэмль
У Крамлі нагадалі, што Турцыя з самага пачатку гаварыла аб сваёй нязгодзе ў гэтым пытанні, але гэта ніяк не перашкаджае выбудоўваць выгаднае ўзаемадзеянне.
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Пазіцыя Анкары па Крыме не перашкаджае супрацоўніцтву Расіі і Турцыі, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
У жніўні прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Анкара лічыць вяртанне Крыма Украіне неабходным для абароны тэрытарыяльнай цэласнасці краіны. Пазней у адміністрацыі турэцкага лідара падкрэслілі, што паўвостраў павінен перайсці Украіне ў выпадку пагаднення паміж Масквой і Кіевам.
"Анкара з самага пачатку гаварыла аб сваёй нязгодзе з намі ў гэтым. Але Крым – частка РФ, таму немагчыма тое, пра што гаворыць Эрдаган. Тым не менш, гэта не перашкаджае там, дзе нам выгадна, узаемадзейнічаць з Турэцкай Рэспублікай", – сказаў Пяскоў.
Разам з тым, паводле яго слоў, у Маскве высока цэняць намаганні турэцкага боку "па расшыўцы складаных сітуацый, як гэта было са збожжам".
"Таму там, дзе трэба, мы мелі і будзем мець зносіны, і ў нас вельмі добры патэнцыял для паглыблення ўзаемадзеяння", – сказаў Пяскоў.
Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, што Кіеў любымі сродкамі мае намер вярнуць паўвостраў, "не кансультуючыся з іншымі краінамі". У адказ кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў сказаў, што "Крыма ім не відаць, як сваіх вушэй".
Крым стаў расійскім рэгіёнам пасля праведзенага там у сакавіку 2014 года рэферэндуму, на якім большасць жыхароў паўвострава выказаліся за ўз’яднанне з РФ. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін неаднаразова заяўляў, што пытанне Крыма для Масквы закрыта назаўжды.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Эрдаган на сустрэчы з Пуціным заявіў аб новай старонцы ў пытаннях супрацоўніцтва