https://bel.sputnik.by/20220902/shaygu-ab-vynkakh-ms-magate-pavnna-davedatstsa-susvetnaya-gramadskasts-1066428869.html
Шайгу: аб выніках місіі МАГАТЭ павінна даведацца сусветная грамадскасць
Шайгу: аб выніках місіі МАГАТЭ павінна даведацца сусветная грамадскасць
Міністр адзначыў, што ўдары УСУ па Запарожскай АЭС ствараюць рэальныя пагрозы катастрофы ў Еўропе, гэта можна назваць ядзерным тэрарызмам. 02.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-02T13:14+0300
2022-09-02T13:14+0300
2022-09-02T13:49+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
запарожская аэс
сяргей шайгу
расія
магатэ
украіна
бяспека
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/19/1062971997_0:138:3151:1910_1920x0_80_0_0_60e98d6e99f8313d96df61aec1083985.jpg
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Расія спадзяецца, што вынікі місіі МАГАТЭ будуць даведзены да сусветнай грамадскасці, аб гэтым заявіў у пятніцу міністр абароны РФ Сяргей Шайгу на селектарнай нарадзе.Міністр адзначыў, што Еўрасаюз і ЗША наўмысна замоўчваюць сітуацыю вакол Запарожскай АЭС і гэтым заахвочваюць безразважныя дзеянні Кіева. А Расія ў сваю чаргу робіць усё магчымае для таго, каб забяспечыць бяспечную работу станцыі.Ён дадаў, што ў выпадку правакацый з боку Украіны ўся адказнасць за наступствы кладзецца на афіцыйны Кіеў.Ядзерны тэрарызмПа словах Шайгу, удары УСУ па Запарожскай АЭС ствараюць рэальную пагрозу катастрофы ў Еўропе.Ён адзначыў, што нягледзячы на візіт спецыялістаў МАГАТЭ, абстрэл станцыі украінскімі вайскоўцамі працягваецца. Пад агонь патрапіла не толькі сама станцыя, але і былі стрэлы па маршруце руху членаў місіі.Місія МАГАТЭНапярэдадні місія МАГАТЭ на чале з гендырэктарам Рафаэлем Грасі прыбыла на Запарожскую АЭС, частка з іх яшчэ ўчора вярнулася назад.Як удакладніў пастаянны прадстаўнік РФ пры міжнародных арганізацыях у Вене Міхаіл Ульянаў, на ЗАЭС засталіся шэсць супрацоўнікаў МАГАТЭ – на некалькі дзён. Двое супрацоўнікаў будуць знаходзіцца на станцыі на пастаяннай аснове.Запарожская АЭСЗапарожская атамная электрастанцыя складаецца з шасці энергаблокаў і з’яўляецца найбуйнейшай у Еўропе. Яна вырабляла чацвёртую частку ўсёй электраэнергіі на Украіне, магутнасць станцыі – каля 6 тысяч мВт.У сакавіку 2022 года станцыя перайшла пад кантроль расійскіх вайскоўцаў.Як заяўлялі ў МЗС РФ, узяцце расійскімі вайскоўцамі пад ахову электрастанцыі апраўдана з пункту гледжання прадухілення ўцечак з АЭС ядзерных і радыеактыўных матэрыялаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
данбас
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/19/1062971997_210:0:2941:2048_1920x0_80_0_0_c9e66beff3999e804abd0b6275bc5102.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, запарожская аэс, сяргей шайгу, расія, магатэ, украіна, бяспека
спецаперацыя, данбас, запарожская аэс, сяргей шайгу, расія, магатэ, украіна, бяспека
Шайгу: аб выніках місіі МАГАТЭ павінна даведацца сусветная грамадскасць
13:14 02.09.2022 (абноўлена: 13:49 02.09.2022) Міністр адзначыў, што ўдары УСУ па Запарожскай АЭС ствараюць рэальныя пагрозы катастрофы ў Еўропе, гэта можна назваць ядзерным тэрарызмам.
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Расія спадзяецца, што вынікі місіі МАГАТЭ будуць даведзены да сусветнай грамадскасці, аб гэтым заявіў у пятніцу міністр абароны РФ Сяргей Шайгу на селектарнай нарадзе.
Міністр адзначыў, што Еўрасаюз і ЗША наўмысна замоўчваюць сітуацыю вакол Запарожскай АЭС і гэтым заахвочваюць безразважныя дзеянні Кіева. А Расія ў сваю чаргу робіць усё магчымае для таго, каб забяспечыць бяспечную работу станцыі.
"Разлічваем, што аб’ектыўныя вынікі дзейнасці місіі МАГАТЭ будуць даведзены да сусветнай грамадскасці", - падкрэсліў Шайгу.
Ён дадаў, што ў выпадку правакацый з боку Украіны ўся адказнасць за наступствы кладзецца на афіцыйны Кіеў.
Ядзерны тэрарызм
Па словах Шайгу, удары УСУ па Запарожскай АЭС ствараюць рэальную пагрозу катастрофы ў Еўропе.
"Па міжнародным праве гэта не што іншае, як ядзерны тэрарызм", – заявіў міністр абароны РФ.
Ён адзначыў, што нягледзячы на візіт спецыялістаў МАГАТЭ, абстрэл станцыі украінскімі вайскоўцамі працягваецца. Пад агонь патрапіла не толькі сама станцыя, але і былі стрэлы па маршруце руху членаў місіі.
Місія МАГАТЭ
Напярэдадні місія МАГАТЭ на чале з гендырэктарам Рафаэлем Грасі прыбыла на Запарожскую АЭС, частка з іх яшчэ ўчора вярнулася назад.
Як удакладніў пастаянны прадстаўнік РФ пры міжнародных арганізацыях у Вене Міхаіл Ульянаў, на ЗАЭС засталіся шэсць супрацоўнікаў МАГАТЭ – на некалькі дзён. Двое супрацоўнікаў будуць знаходзіцца на станцыі на пастаяннай аснове.
"Два чалавекі застануцца на ЗАЭС на пастаяннай аснове. Мы гэта вітаем, паколькі міжнародная прысутнасць заклікана развеяць шматлікія спекуляцыі адносна становішча спраў на ЗАЭС", - цытуе словы Ульянава РІА Навіны.
Запарожская АЭС
Запарожская атамная электрастанцыя складаецца з шасці энергаблокаў і з’яўляецца найбуйнейшай у Еўропе. Яна вырабляла чацвёртую частку ўсёй электраэнергіі на Украіне, магутнасць станцыі – каля 6 тысяч мВт.
У сакавіку 2022 года станцыя перайшла пад кантроль расійскіх вайскоўцаў.
Як заяўлялі ў МЗС РФ, узяцце расійскімі вайскоўцамі пад ахову электрастанцыі апраўдана з пункту гледжання прадухілення ўцечак з АЭС ядзерных і радыеактыўных матэрыялаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь УСУ абстралялі Энергадар з амерыканскіх гаўбіц, ёсць пацярпелыя