https://bel.sputnik.by/20220902/u-mnlyasgase-raskazal-ts-khopts-dro-na-zmu-1066448158.html
У Мінлясгасе расказалі, ці хопіць дроў на зіму
У Мінлясгасе расказалі, ці хопіць дроў на зіму
Sputnik Беларусь
У міністэрстве паведамілі, што кожны дзень паступае больш за тысячу заявак ад насельніцтва. 02.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-02T17:19+0300
2022-09-02T17:19+0300
2022-09-02T17:19+0300
міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь
лясная гаспадарка
грамадства
беларусь
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/02/1066446792_0:200:1920:1280_1920x0_80_0_0_12d67394046eed02c0b55b12eae19066.jpg
МІНСК, 2 вер – Sputnik. З надыходам восеньскай прахалоды ўладальнікі хатніх гаспадарак сталі актыўна запасацца дровамі да ацяпляльнага сезона. Ці ёсць чэргі і чаму трэба не чакаць халадоў, пра гэта расказала афіцыйны прадстаўнік Мінлясгаса Анастасія Мацкевіч у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Мацкевіч адзначыла, што дровы для большасці беларусаў, якія жывуць у сельскай мясцовасці, сёння асноўны від паліва. Паклапаціцца аб іх нарыхтоўках яна параіла загадзя, каб не паўтарылася леташняя сітуацыя. Адносна цёплая восень змянілася рэзкім пахаладаннем і маразамі. У гэты перыяд людзі пачалі масава купляць дровы, што прывяло да ажыятажу.Таксама яна расказала, што не заўсёды трэба непасрэдна прыязджаць у лясгасы."Мы цяпер укаранілі паслугу анлайн заказаў. Дзейнічае яна пакуль не ва ўсіх лясгасах і працуе пакуль у тэставым рэжыме. Мы вывучаем наколькі запатрабавана будзе гэта паслуга сярод насельніцтва. І пакуль атрымліваем станоўчыя водгукі", - сказала Мацкевіч.У большай частцы ёй карыстаюцца людзі, чые састарэлыя бацькі пражываюць у сельскай мясцовасці і не могуць вырашыць гэтае пытанне самастойна.Прадстаўнік Мінлясгаса падкрэсліла, што дроў хопіць усім. Толькі на складах нарыхтавана больш за мільён кубаметраў драўніны. У выпадку экстрэмальна халоднай зімы гэтыя запасы будуць папоўнены.Тэрыторыя Беларусі на 45% пакрыта лясамі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
https://bel.sputnik.by/20220527/navukovets-u-belarus-skladzena-dubovaya-tapanmchnaya-karta-1063035369.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/02/1066446792_213:0:1920:1280_1920x0_80_0_0_ee181a81508b253f6758ff451215e500.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь, лясная гаспадарка, грамадства, беларусь, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь, лясная гаспадарка, грамадства, беларусь, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
У Мінлясгасе расказалі, ці хопіць дроў на зіму
У міністэрстве паведамілі, што кожны дзень паступае больш за тысячу заявак ад насельніцтва.
МІНСК, 2 вер – Sputnik. З надыходам восеньскай прахалоды ўладальнікі хатніх гаспадарак сталі актыўна запасацца дровамі да ацяпляльнага сезона. Ці ёсць чэргі і чаму трэба не чакаць халадоў, пра гэта расказала афіцыйны прадстаўнік Мінлясгаса Анастасія Мацкевіч у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Мацкевіч адзначыла, што дровы для большасці беларусаў, якія жывуць у сельскай мясцовасці, сёння асноўны від паліва. Паклапаціцца аб іх нарыхтоўках яна параіла загадзя, каб не паўтарылася леташняя сітуацыя. Адносна цёплая восень змянілася рэзкім пахаладаннем і маразамі. У гэты перыяд людзі пачалі масава купляць дровы, што прывяло да ажыятажу.
"Таму ў гэтым годзе мы ўжо ў студзені, лютым заклікалі грамадзян загадзя падумаць аб ацяпляльным пытанні. Да нас прыслухаліся. Калі ў пікавы перыяд мінулага года даходзіла да 15 000 новых заявак у дзень, то сёння ў сярэднім мы атрымліваем па 1000 заявак і прыкладна такую ж колькасць задавальняем", - сказала Мацкевіч.
Таксама яна расказала, што не заўсёды трэба непасрэдна прыязджаць у лясгасы.
"Мы цяпер укаранілі паслугу анлайн заказаў. Дзейнічае яна пакуль не ва ўсіх лясгасах і працуе пакуль у тэставым рэжыме. Мы вывучаем наколькі запатрабавана будзе гэта паслуга сярод насельніцтва. І пакуль атрымліваем станоўчыя водгукі", - сказала Мацкевіч.
У большай частцы ёй карыстаюцца людзі, чые састарэлыя бацькі пражываюць у сельскай мясцовасці і не могуць вырашыць гэтае пытанне самастойна.
Прадстаўнік Мінлясгаса падкрэсліла, што дроў хопіць усім. Толькі на складах нарыхтавана больш за мільён кубаметраў драўніны. У выпадку экстрэмальна халоднай зімы гэтыя запасы будуць папоўнены.
Тэрыторыя Беларусі на 45% пакрыта лясамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь