https://bel.sputnik.by/20220903/shveytsarskaya-gvardyya-vatykana-nabrae-novykh-rekruta-1066425917.html
Швейцарская гвардыя Ватыкана набірае новых рэкрутаў
Швейцарская гвардыя Ватыкана набірае новых рэкрутаў
Sputnik Беларусь
Цяпер гвардыя лічыцца самай малаколькаснай і старажытнай з існуючых у свеце армій. 03.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-03T14:48+0300
2022-09-03T14:48+0300
2022-09-03T14:48+0300
ватыкан
у свеце
швейцарская гвардыя
бяспека
рэлігія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/01/1066406249_0:136:1921:1216_1920x0_80_0_0_be3fdf30afc0dffab8e9aefc60b39d27.jpg
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Швейцарская гвардыя Ватыкана плануе павялічыць штат – са 110 да 135 чалавек, ужо аб’яўлены набор новых рэкрутаў.Як гаворыцца ў паведамленні на сайце самай маленькай арміі ў свеце, гвардыя мае намер таксама павялічыць прысутнасць у Швейцарыі, стварыўшы там прэс-офіс.З іншых функцый у новай установы будзе падтрыманне кантактаў з партнёрамі гвардыі.Галоўнай місіяй швейцарскай гвардыі (поўная назва – Cohors pedestris Helvetiorum a sacra custodia Pontificis, "Пяхотная кагорта швейцарцаў свяшчэннай аховы Рымскага Папы") з’яўляецца забеспячэнне бяспекі Папы Рымскага. Гвардзейцы суправаджаюць яго ў паездках, ахоўваюць горад-дзяржаву Ватыкан і Кардынальскую калегію падчас правядзення канклава.У гвардыю бяруць толькі каталікоў, якія з’яўляюцца грамадзянамі Швейцарыі, нежанатых, ва ўзросце да 30 гадоў, з моцным здароўем і бездакорнай рэпутацыяй. Кагорта была створана па ініцыятыве папы Юлія II 22 студзеня 1506 года. Цяпер гвардыя лічыцца самай малаколькаснай і старажытнай з існуючых у свеце армій.У маі бягучага года прысягу на вернасць Папе і Святому прастолу прынеслі 36 рэкрутаў. Тады ж Ватыкан і спецыялізаваны швейцарскі фонд заключылі пагадненне аб умовах рэканструкцыі казарм гвардыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
ватыкан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/01/1066406249_58:0:1861:1352_1920x0_80_0_0_1b611184d6d334fd1d3f99a4f91f4e7f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ватыкан, у свеце, швейцарская гвардыя, бяспека, рэлігія
ватыкан, у свеце, швейцарская гвардыя, бяспека, рэлігія
Швейцарская гвардыя Ватыкана набірае новых рэкрутаў
Цяпер гвардыя лічыцца самай малаколькаснай і старажытнай з існуючых у свеце армій.
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Швейцарская гвардыя Ватыкана плануе павялічыць штат – са 110 да 135 чалавек, ужо аб’яўлены набор новых рэкрутаў.
Як гаворыцца ў паведамленні на сайце самай маленькай арміі ў свеце, гвардыя мае намер таксама павялічыць прысутнасць у Швейцарыі, стварыўшы там прэс-офіс.
"Набор рэкрутаў павінен суправаджацца больш актыўнай працай па сувязях з грамадскасцю. Для швейцарскіх СМІ будзе створаны цэнтр для прамога кантакту", - адзначаецца там.
З іншых функцый у новай установы будзе падтрыманне кантактаў з партнёрамі гвардыі.
Галоўнай місіяй швейцарскай гвардыі (поўная назва – Cohors pedestris Helvetiorum a sacra custodia Pontificis, "Пяхотная кагорта швейцарцаў свяшчэннай аховы Рымскага Папы") з’яўляецца забеспячэнне бяспекі Папы Рымскага. Гвардзейцы суправаджаюць яго ў паездках, ахоўваюць горад-дзяржаву Ватыкан і Кардынальскую калегію падчас правядзення канклава.
У гвардыю бяруць толькі каталікоў, якія з’яўляюцца грамадзянамі Швейцарыі, нежанатых, ва ўзросце да 30 гадоў, з моцным здароўем і бездакорнай рэпутацыяй. Кагорта была створана па ініцыятыве папы Юлія II 22 студзеня 1506 года. Цяпер гвардыя лічыцца самай малаколькаснай і старажытнай з існуючых у свеце армій.
У маі бягучага года прысягу на вернасць Папе і Святому прастолу прынеслі 36 рэкрутаў. Тады ж Ватыкан і спецыялізаваны швейцарскі фонд заключылі пагадненне аб умовах рэканструкцыі казарм гвардыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь У ЗША абвінавацілі Папу Рымскага ў падтрымцы расійскай спецаперацыі