Рыбакі з Гомеля злавілі больш за 100 кг рыбы і адпусцілі – фота
Рыбакі з Гомеля злавілі больш за 100 кг рыбы і адпусцілі – фота
Sputnik Беларусь
Адкрыты турнір па фідэрнай лоўлі прайшоў у Гомелі. Рыбалоўныя спаборніцтвы сабралі на набярэжнай Сожа 38 вопытных рыбакоў з розных куткоў Беларусі. 05.09.2022, Sputnik Беларусь
Батл доўжыўся два дні, а агульная вага ўлову склала больш за сто кілаграм. Сярод спартсменаў былі як прафесіяналы, так і аматары.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
"Самы вялікі мой улоў – сом вагой 30 кілаграм і шчупак 12,6. Гэта трафейныя рыбы, вельмі рэдка ловяць шчупакоў больш за 14 кілаграм", – закідваючы вуду, успамінае Канстанцін Цыганок, чый вопыт у рыбнай лоўлі 49 гадоў.
Рыбнымі месцамі ён ахвотна дзеліцца. Добра бярэцца рыба на Гомельшчыне ніжэй па Сожы: Шарпілаўка, Карпаўка. Сапраўдных рачных монстраў ловяць у Лоеўскім раёне на Дняпры, але там пагранічная зона і рыбачыць могуць толькі мясцовыя.
У чэмпіёна Беларусі па рыбнай лоўлі Сяргея Палешчука больш сціплыя трафеі – шчупак 6,5 кілаграм і трохкілаграмовыя ляшчы. Затое ў мужчыны вопыт міжнародных спаборніцтваў, у складзе зборнай рэспублікі ён ездзіў у Бельгію.
– Мусіць, у заакіянскіх рыбакоў снасці і прыкорм лепей, імпарт, як ніяк? - цікавімся ў чэмпіёна.
– У рыбалцы снасці важны, але не вырашальны фактар, - тлумачыць Паляшчук і дадае, што чэмпіянат Беларусі яны выйгралі, выкарыстоўваючы выключна айчынны прыкорм, і рэзюміруе, што беларускае не горш французскага.
Адзіная дзяўчына на спаборніцтвах, Марта, якраз ловіць на беларускага матыля. Да якасці прыкорму прэтэнзій няма, а да рыбы ёсць.
"Клюе сёння слабавата, можа з-за пахмурнага надвор’я", - наракае Марта. У надзеі прыцягнуць поспех дзяўчына эксперыментуе з памерамі кручкоў, змяняе жыўца і тэмп лоўлі.
На намаганні адклікаецца толькі маленькая рыбка, але гэта лепш, чым нічога, кажа дзяўчына. Па выніку ўсё роўна ўлічваецца агульная вага, а не асобнага экзэмпляра.
Не абышлося і без рыбацкіх баек. Усе дружна ўспаміналі, як у Гомелі рыбакі злавілі буйную піранню памерам з добрага ляшча. Паўднёваамерыканскі буры паку, самая буйная з піранняў, паляваў на Валатоўскіх азёрах – месцы адпачынку тысяч гамяльчан. Ніхто, на шчасце, не пацярпеў, а спецыялісты выказалі здагадку, што ў возера яе выпусціў гаспадар акварыума.
"Максімальна па Гомелі неяк было 60 удзельнікаў. Тады да нас яшчэ прыязджалі рыбакі з Украіны і Расіі. Мы з імі такіх ляшчоў "плюшчылі", – успамінае старшыня клуба Андрэй Гардзіенка. Па словах мужчыны, у той час рыба нераставала добра і ўздым вады быў добры, не тое што гэтым летам.