https://bel.sputnik.by/20220519/santa-bremar-prypynla-pastak-smg--rasyu-1062829969.html
"Санта Брэмар" прыпыніў пастаўкі сёмгі ў Расію
"Санта Брэмар" прыпыніў пастаўкі сёмгі ў Расію
Sputnik Беларусь
Еўрапейскія санкцыі паўплывалі на працу многіх кампаній, бізнесу даводзіцца шукаць новых пастаўшчыкоў, закранула гэта і беларускую перапрацоўку морапрадуктаў. 19.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-19T13:17+0300
2022-05-19T13:17+0300
2022-09-05T12:51+0300
расія
беларусь
пастаўшчык
"санта брэмар"
рыба
эканоміка
грамадства
сёмга
санкцыі
бізнес
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103636/36/1036363662_0:380:2966:2048_1920x0_80_0_0_380c4da6ffd7090981745db767cd3759.jpg
МІНСК, 19 мая – Sputnik. Беларускі вытворца вымушаны быў прыпыніць пастаўкі сёмгі пад маркай "Русское море", піша "Коммерсантъ", спасылаючыся на буйных расійскіх сеткавых прадаўцоў.Інфармацыю аб прыпыненні паставак пацвердзілі ў гандлёвай сетцы "Лента". Пры гэтым у "Ленте" прычынай прыпынення называюць дэфіцыт рыбы для перапрацоўкі.У іншай сетцы, якую выданне не называе, сказалі, што проста абмежаваўся асартымент рыбы, якая пастаўляецца пад маркай "Русское море". Гэта звязалі з невысокім попытам на чырвоную рыбу з-за росту цэн.Акрамя Нарвегіі сёмгу вязуць з Чылі, але зноў жа з-за санкцый дастаўка з Паўднёвай Амерыкі моцна ўскладнілася, з-за чаго закупляць там рыбу стала даражэй і перапрацоўшчыкі не спяшаюцца пераходзіць на яе.Сёмгу вырошчваюць на расійскіх прадпрыемствах, чырвоную рыбу здабываюць на Далёкім Усходзе, але аб тым, ці могуць перапрацоўшчыкі працаваць толькі з такой рыбай, выданне не піша. Згадваецца, што расійскія кампаніі зараз у асноўным выкарыстоўваюць свае запасы.Эксперты выказалі меркаванне, што "Санта Брэмар" можа страціць частку расійскага рынку, бо ў сітуацыі, якая склалася, яе прадукцыя падаражэе.Нагадаем, "Санта Брэмар" уваходзіць у групу кампаній "Санта", гэта адзін з найбуйнейшых вытворцаў прадуктаў харчавання ў Еўропе. У 2013 годзе "Санта Брэмар" купіў у структур Максіма Вараб’ёва і Генадзя Цімчанкі прадпрыемства па перапрацоўцы рыбы ў Падмаскоўі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103636/36/1036363662_200:0:2931:2048_1920x0_80_0_0_733ba4fd3476116b4a92dde47753231a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, беларусь, пастаўшчык, "санта брэмар", рыба, эканоміка, грамадства, сёмга, санкцыі, бізнес, морапрадукты
расія, беларусь, пастаўшчык, "санта брэмар", рыба, эканоміка, грамадства, сёмга, санкцыі, бізнес, морапрадукты
"Санта Брэмар" прыпыніў пастаўкі сёмгі ў Расію
13:17 19.05.2022 (абноўлена: 12:51 05.09.2022) Еўрапейскія санкцыі паўплывалі на працу многіх кампаній, бізнесу даводзіцца шукаць новых пастаўшчыкоў, закранула гэта і беларускую перапрацоўку морапрадуктаў.
МІНСК, 19 мая – Sputnik. Беларускі вытворца вымушаны быў прыпыніць пастаўкі сёмгі пад маркай "Русское море", піша "
Коммерсантъ", спасылаючыся на буйных расійскіх сеткавых прадаўцоў.
Інфармацыю аб прыпыненні паставак пацвердзілі ў гандлёвай сетцы "Лента". Пры гэтым у "Ленте" прычынай прыпынення называюць дэфіцыт рыбы для перапрацоўкі.
У іншай сетцы, якую выданне не называе, сказалі, што проста абмежаваўся асартымент рыбы, якая пастаўляецца пад маркай "Русское море". Гэта звязалі з невысокім попытам на чырвоную рыбу з-за росту цэн.
"Беларускія вытворцы вырабаў з чырвонай рыбы да апошняга часу выкарыстоўвалі ласось з Нарвегіі, увоз якога ў Расію забаронены прадуктовым эмбарга 2014 года", - цытуе выданне старшыню Рыбнага саюза Аляксандра Паніна.
Акрамя Нарвегіі сёмгу вязуць з Чылі, але зноў жа з-за санкцый дастаўка з Паўднёвай Амерыкі моцна ўскладнілася, з-за чаго закупляць там рыбу стала даражэй і перапрацоўшчыкі не спяшаюцца пераходзіць на яе.
Сёмгу вырошчваюць на расійскіх прадпрыемствах, чырвоную рыбу здабываюць на Далёкім Усходзе, але аб тым, ці могуць перапрацоўшчыкі працаваць толькі з такой рыбай, выданне не піша. Згадваецца, што расійскія кампаніі зараз у асноўным выкарыстоўваюць свае запасы.
Эксперты выказалі меркаванне, што "Санта Брэмар" можа страціць частку расійскага рынку, бо ў сітуацыі, якая склалася, яе прадукцыя падаражэе.
Нагадаем, "Санта Брэмар" уваходзіць у групу кампаній "Санта", гэта адзін з найбуйнейшых вытворцаў прадуктаў харчавання ў Еўропе. У 2013 годзе "Санта Брэмар" купіў у структур Максіма Вараб’ёва і Генадзя Цімчанкі прадпрыемства па перапрацоўцы рыбы ў Падмаскоўі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларусь забяспечвае сябе амаль усімі неабходнымі прадуктамі - Брыло