Суд абвясціў абвінаваўчы прыгавор па справе аб спробе дзяржперавароту
15:30 05.09.2022 (абноўлена: 16:04 05.09.2022)
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ судзе перад абвяшчэннем прыгавору па справе аб спробе дзяржперавароту
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Рашэнне суда першай інстанцыі неканчатковае і можа быць абскарджана або апратэставана ва ўстаноўленым парадку.
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Мінскі абласны суд абвясціў абвінаваўчы прыгавор усім пяці фігурантам справы аб змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам, перадае карэспандэнт Sputnik у панядзелак з залы суда.
Абвінавачаныя – вядомы публіцыст Аляксандр Фядута, лідар Партыі "БНФ" Рыгор Кастусёў, амерыканскі адвакат Юрый Зянковіч, юрыст Вольга Галубовіч і актывіст Дзяніс Краўчук.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ судзе перад абвяшчэннем прыгавору па справе аб спробе дзяржперавароту
У судзе перад абвяшчэннем прыгавору па справе аб спробе дзяржперавароту
© Sputnik / Виктор Толочко
Суд прыгаварыў асноўнага фігуранта па справе аб спробе дзяржперавароту ў Беларусі Юрыя Зянковіча да 11 гадоў пазбаўлення волі, Аляксандра Фядуту і Рыгора Кастусёва – да 10 гадоў кожнаму.
Вользе Галубовіч і Дзянісу Краўчуку прызначана па 2,5 года пазбаўлення волі.
Раней дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд прызначыць для ўсіх абвінавачаных пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі – па 12 гадоў Зянковічу, Фядуту і Кастусёву і па 3 гады яшчэ двум абвінавачаным, якія ў змове не ўдзельнічалі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксандр Фядута перад абвяшчэннем прыгавору па справе аб дзяржперавароце
Аляксандр Фядута перад абвяшчэннем прыгавору па справе аб дзяржперавароце
© Sputnik / Виктор Толочко
Суд прызнаў Юрыя Зянковіча вінаватым па ўсіх артыкулах прад’яўленага абвінавачання:
у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, за гэта яму прызначана 6 гадоў пазбаўлення волі,
у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва такім фарміраваннем (3 гады),
у публічных закліках да захопу дзяржулады і іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (3,5 года),
ва ўзбуджэнні сацыяльнай варожасці і звады па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці (6 гадоў).
Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў прызнаны вінаватымі ў здзяйсненні наўмысных дзеянняў, якія выявіліся ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, і атрымалі па 10 гадоў пазбаўлення волі.
Усім траім назначана адбыванне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Галубовіч і Краўчук прыгавораныя да адбывання пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.
Суд залічыў у лік тэрміну пакарання час знаходжання пад вартай у СІЗА з разліку суткі за паўтара. Прыгавор не канчатковы і можа быць абскарджаны ў Вярхоўным судзе.
На абвяшчэнні прысутнічалі сваякі і блізкія абвінавачаных, пасля абвяшчэння прыгавору яны паехалі ў Мінскі абласны суд браць дазвол на спатканне пасля суда.
Адвакаты пакуль не пракаменціравалі прэсе, ці будуць абскарджваць прыгавор.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЮрый Зянковіч перад абвяшчэннем прыгавору па справе аб дзяржперавароце
Юрый Зянковіч перад абвяшчэннем прыгавору па справе аб дзяржперавароце
© Sputnik / Виктор Толочко
Нагадаем, што ў красавіку 2021 года кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў аб затрыманні групы людзей, якая рыхтавала замах на яго і яго дзяцей. Паводле інфармацыі беларускага лідара, да гэтага былі датычныя амерыканскія спецслужбы.
Пры гэтым у склад групы ўваходзілі як беларусы, так і замежныя грамадзяне, якія акрамя фізічнай ліквідацыі Лукашэнкі хацелі арганізаваць яшчэ ўзброены мяцеж для захопу ўлады гвалтоўным шляхам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Слёзы і вершы: апошняе слова абвінавачаных у судзе па справе аб дзяржперавароце
Пратасевіч дае паказанні ў судзе па справе аб спробе дзяржперавароту
"Цішыня": Зянковіч распавёў суду аб плане забойства Лукашэнкі
Нечаканы паварот у справе аб змове: Зянковіч заключыў здзелку са следствам
Суд па справе аб спробе дзяржперавароту зрабілі адкрытым