"Я пepaд xлeбaм шaпкy здымaю…": вершы пра жытні скарб

© Sputnik / Альфред МикусХлебны каравай
Хлебны каравай - Sputnik Беларусь, 1920, 06.09.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Адзіны хлеб не прыядаецца, кажа народная мудрасць. У час надыходзячых дажынак чытайце вершы на беларускай мове пра хлеб на Sputnik.
З чаго пачынаецца Радзіма… З мовы, памяці аб продках, павагі да сваёй зямлі і, канешне, хлеба. Хлеб для беларусаў – адзін з сімвалаў Айчыны, сям'і і дома.
Ад таго, як урадзіла жыта, часам залежыла жыццё нашых продкаў, таму хлеб мае і важную сакральную функцыю. Каравай можна ўбачыць на кожным свяце, хлебам і соллю сустракаюць гасцей і маладых, а раней нават лустачку хлеба клалі памерламу ў труну.
Існуе шмат прыкмет і народных павер'яў, звязаных з хлебам. Так, хлеб клалі ў ваду, калі збіраліся ўпершыню выкупаць сваё дзіця, – лічылася, што гэта прынясе яму багацце ды шчаслівую долю. Хлебам благаслаўлялі на вяселле, марачы аб жыцці маладых, поўным дабрабыту. Ды й, канешне ж, хлебны кругляк ці нават хлебныя крошкі нельга было выкідваць, бо, так ці інакш паказваючы да хлеба знявагу, можна было выклікаць неўраджай і страціць шанс на выратаванне сваёй душы пасля сыходу.
Таксама з хлебам звязана шмат прыказак і прымавак, напрыклад: "Хлеб у доме гаспадар", "Без хлеба і мёдам сыты не будзеш", "Калі хочаш хлеб мець, то трэба зямельку глядзець"
Не раз звярталіся да вобраза хлеба і беларускія паэты, якіх, як і залаты колас, нарадзіла і выпеставала беларуская зямля. Бо як кажуць: "Будзе хлеб – будзе й песня!"
Знаёмцеся з падборкай пранікнёных беларускіх вершаў пра хлеб на Sputnik.
© Sputnik / Илья Наймушин / Перайсці ў медыябанкСцяблiнка жытняя – несамавiты / Музычны iнструмент…
Колосья созревающей пшеницы - Sputnik Беларусь, 1920, 06.09.2022
Сцяблiнка жытняя – несамавiты / Музычны iнструмент…

Музыка і хлеб

Сцяблiнка жытняя – несамавiты
Музычны iнструмент… Перш чым запець,
Трымала колас над зямлёй, налiты,
Каб ён, на радасць людзям, мог даспець.

Фiлосафы, паэты, запрыкмецьце,
Даследуючы змест людскiх патрэб:
Раднейшага няма нiчога ў свеце,
Як хлеб i музыка, як музыка i хлеб!

Ніл Гілевіч
© Sputnik / Альфрэд Мікус...Ўмеем жыць і тварыць, ўмеем Край бараніць, / а сяброў стрэнем хлебам ласкава.
03 Берагіня-2021 у пасёлку Акцябрскі - Sputnik Беларусь, 1920, 06.09.2022
...Ўмеем жыць і тварыць, ўмеем Край бараніць, / а сяброў стрэнем хлебам ласкава.

* * *

Беларусы ідуць, хлеб свой жытні нясуць,
на ручнік палажыўшы ўрачыста.
Хлеб – як сонца ў руках, бохан хлебам прапах,
а ручнік, як іх сэрца – прачысты.

Хлеб і соль праз вякі, ўсклаўшы на ручнікі,
добрым людзям насустрач выносім.
Ўнукі сейбітаў мы, хлебаробаў сыны,
з працы мы, з чалавечых адносін.

Яшчэ большы ёсць скарб – стары песенны Край,
наша мова, што сэрца кранае,
гэты голас зямлі мы ад продкаў ўзялі
i нашчадкам яго захаваем.

Хлеб і соль, хлеб і соль праз цярпенні і боль
нёс народ наш рукамі ад плуга.
Тым, хто мову кране, нашу душу прыгне,
мы адплацім паводле заслугаў.

Плуг ў музеі спачыў, сёння іншы пачын
Беларуса па свеце праславіў.
Ўмеем жыць і тварыць, ўмеем Край бараніць,
а сяброў стрэнем хлебам ласкава.

Ларыса Геніюш
© Sputnik / Альфред Микус...Ствараюць хлеб / Для нас усе яны.
Кузьміцкі хлеб - Sputnik Беларусь, 1920, 06.09.2022
...Ствараюць хлеб / Для нас усе яны.

* * *

І людзі, што пшаніцу, жыта сеюць,
І сонца, што палеткі саграе,
І дождж, і вецер, што над полем вее,
І аграном, што рана устае,
І хлебапёк,
І нават прадаўшчыца;
Камбайны, элеватары, млыны,
І грузавік, што пад дажджом імчыцца, –
Ствараюць хлеб
Для нас усе яны.

Пімен Панчанка
© Sputnik / Альфред МикусПахне / Хлебная скарынка / Цёплым ветрыкам, / Хваінкай...
Жораўскі хлеб - Sputnik Беларусь, 1920, 06.09.2022
Пахне / Хлебная скарынка / Цёплым ветрыкам, / Хваінкай...

Хлебная скарынка

Пахне
Хлебная скарынка
Цёплым ветрыкам,
Хваінкай,
Летнім дожджыкам
Грыбным,
Лугам,
Полем аржаным,
І асенняй пазалотай,
Ды натхнёнаю
Работай.

Авяр’ян Дзеружынскі
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская...І Хлебу нізкі, да зямлі, / Аддаў паклон, як брату.
Траецкія пачастункі. Хлеб з печы - Sputnik Беларусь, 1920, 06.09.2022
...І Хлебу нізкі, да зямлі, / Аддаў паклон, як брату.

Прытча пра хлеб

Аднойчы на кірмаш здалёк
Вандроўнік плёўся ў горад
І наракаў на свой мяшок,
Набіты лустай спорай.

Аж Хлеб не вытрымаў і так
Азваўся: – Што бядуеш?
Зусім не ты мяне, дзівак,
Але цябе нясу я.

– Ну, што ж, пабачым: хто – каго! –
Той запярэчыў строга
І з цяжкага мяшка свайго
Хлеб вытрас на дарогу.

І сам пашкандыбаў далей.
Нішто не муліць плечы.
Дзень прамінуў. Ужо ў імгле
Стаў набліжацца вечар.

Настаў і час перакусіць.
Успомніў Хлеб Вандроўнік,
Што недзе, кінуты, ляжыць,
Духмяны і цудоўны!

Прылёг на нейкім дзірване,
Каб адпачыць хоць трошкі.
Але галоднаму і ў сне,
Знаць, сняцца хлеба крошкі.

Цяпер і сам сабе не рад.
Не спіцца, не ляжыцца.
Ці не вярнуцца лепш назад
Ды з другам памірыцца.

Устаў Вандроўнік і брыдзе –
Ідзе пад зорным небам
На месца памятнае, дзе
Ён пасварыўся з Хлебам.

О, як ён рад быў зноў, калі
Сваю пабачыў страту!
І Хлебу нізкі, да зямлі,
Аддаў паклон, як брату.

Максім Танк
© Sputnik / Альфред МикусЦёплы бохан з покуці свеціць… / Мы сягоння рады бясконца...
Жораўскі хлеб - Sputnik Беларусь, 1920, 06.09.2022
Цёплы бохан з покуці свеціць… / Мы сягоння рады бясконца...

Успамін

Хлеб у хаце!..
Пахучым сонцам
Цёплы бохан з покуці свеціць…
Мы сягоння рады бясконца,
Мы сягоння – райскія дзеці.

Ды ў маці маршчын не меншае,
А ў маці скрозь смех – слязінкі,
Бо апошняя радасць першая,
Бо няма ні адной мучынкі.

Толькі добры жнівень замесіць
З ураджаю новага радасць,
А да жніўня – нягод завеса,
А да жніўня шчэ хмары з градам.

Але сёння свята у хаце,
Мы шчаслівыя з братам меншым:
Елі хлеб, што спякла нам маці!
Елі хлеб, на слязах замешаны…

Леанід Якубовіч
© Sputnik / Альфред МикусЯ пepaд xлeбaм / Шaпкy здымaю...
Юрьев день в Строчицах - Sputnik Беларусь, 1920, 06.09.2022
Я пepaд xлeбaм / Шaпкy здымaю...

Пecня xлeбy

Paдyюць cэpцa
Збoжжa i тpaвы.
Дзeнь мoй пpaмeнны,
Дзeнь мoй лacкaвы.

Boдap xвaёвы,
Ciняe нeбa.
Koжнae paннe
Paды я xлeбy.

Paды я ўcxoдaм
Becнiмi днямi
I як гaмoнiць
Ён кaлacaмi.

Paды – yвoceнь
Cпopыццa дбaйнa –
Meдным pyчaйкaм,
Штo з-пaд кaмбaйнa.

Бoльшaй нe мaю
Cёння пaтpэбы –
Koжнae paннe
Paды я xлeбy.

Xлeб пpaз вiтpыны
Koжнaгa клiчa,
Caм нa пaлiцы
Ceўшы як быццaм.

Ax, як пpывaбнa
Ён выглядae…
Я пepaд xлeбaм
Шaпкy здымaю.

Як нaгляжycя,
Дык пpыгaдaю
Пoлe бeз кpaю
Koжнaгa кpaю;

Tыx, xтo нa пoлi
З лeцeйкa ў лeтa…
Дзякyй iм, poдным,
Дзякyй зa гэтa!

З iмi нe вeдaць
Гopa-зaгyбы,
Жыць мнe цiкaвa,
Жыць мнe i любa!

Пятрусь Броўка
Таксама на Sputnik:
Будзе хлеб - будуць i песнi. Свята новага хлеба
Пірагі і іх старадаўнія рэцэпты: музей хлеба адкрыўся пад Віцебскам
Хлеб і булачкі вакол свету: што пякуць у Парыжы, Мумбаі і Ла-Пасе
Стужка навiн
0