https://bel.sputnik.by/20210804/budze-khleb---buduts-i-pesni-svyata-novaga-khleba--1055377351.html
Будзе хлеб - будуць i песнi. Свята новага хлеба
Будзе хлеб - будуць i песнi. Свята новага хлеба
Sputnik Беларусь
Свята новага хлеба "Жораўскі хлебадар" адбылося ў першы дзень жніўня на Любаншчыне. Жыхары вёсак Жораўка і Кузьмічы зладзілі мясцовае свята з выпечкай хатняга... 04.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-04T12:54+0300
2021-08-04T12:54+0300
2022-04-14T15:37+0300
фота
беларуская кухня
любань (беларусь)
песні
свята
хлеб
спадчына
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/03/1055374852_0:84:1600:984_1920x0_80_0_0_9040bd5d52f44307a49903a31b0ecb66.jpg
Таксама на Sputnik:
любань (беларусь)
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/03/1055374852_89:0:1512:1067_1920x0_80_0_0_30da8627a56ee62b471a201c24f8f367.jpg Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
фото, беларуская кухня, любань (беларусь), песні, свята, хлеб, спадчына
фото, беларуская кухня, любань (беларусь), песні, свята, хлеб, спадчына
Будзе хлеб - будуць i песнi. Свята новага хлеба 12:54 04.08.2021 (абноўлена: 15:37 14.04.2022 )
Свята новага хлеба "Жораўскі хлебадар" адбылося ў першы дзень жніўня на Любаншчыне. Жыхары вёсак Жораўка і Кузьмічы зладзілі мясцовае свята з выпечкай хатняга хлеба, частаваннем усіх прысутных, а таксама народныя танцы і песні.
© Sputnik / Альфред Микус Пачалі свята з сустрэчы гасцёў і першага ўмалоту.
Пачалі свята з сустрэчы гасцёў і першага ўмалоту.
© Sputnik / Альфред Микус Жанчыны прадэманстравалі, як малаціць снапы.
Жанчыны прадэманстравалі, як малаціць снапы.
© Sputnik / Альфред Микус Потым зерне згрэбаюць у кучку, перавейваюць і ачышчаюць ад смецця.
Потым зерне згрэбаюць у кучку, перавейваюць і ачышчаюць ад смецця.
© Sputnik / Альфред Микус Рэцэптура Жораўскага хлеба перадаецца ад пакалення ў пакаленне нязменнай.
Рэцэптура Жораўскага хлеба перадаецца ад пакалення ў пакаленне нязменнай.
© Sputnik / Альфред Микус Кузьмічанка Ірына Міхайлаўна Жудрык, у дзявоцтве Нагорная, перавезла яе з сабой у вёску Жораўка, куды "пайшла замуж".
Кузьмічанка Ірына Міхайлаўна Жудрык, у дзявоцтве Нагорная, перавезла яе з сабой у вёску Жораўка, куды "пайшла замуж".
© Sputnik / Альфред Микус Рэцэптура хлеба даволі простая: мука двух гатункаў жытняя і пшанічная, малочная сыроватка, або простая вада ў пост, соль, прыправы і дадаткі.
Рэцэптура хлеба даволі простая: мука двух гатункаў жытняя і пшанічная, малочная сыроватка, або простая вада ў пост, соль, прыправы і дадаткі.
© Sputnik / Альфред Микус У 2020 годзе Жораўскі хлеб быў уключаны у спiс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусi.
У 2020 годзе Жораўскі хлеб быў уключаны у спiс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусi.
© Sputnik / Альфред Микус Пад час свята на доме рамёстваў у Жораўцы старшыня ААТ "Забалоцкі" Віктар Вечар уручыў і ўсталяваў памятны знак гісторыка-культурнай каштоўнасцi краіны.
Пад час свята на доме рамёстваў у Жораўцы старшыня ААТ "Забалоцкі" Віктар Вечар уручыў і ўсталяваў памятны знак гісторыка-культурнай каштоўнасцi краіны.
© Sputnik / Альфред Микус Пакуль хлеб астывае, усіх запрашаюць на двор спяваць.
Пакуль хлеб астывае, усіх запрашаюць на двор спяваць.
© Sputnik / Альфред Микус Свята новага хлеба святкавалі танцамі.
Свята новага хлеба святкавалі танцамі.
© Sputnik / Альфред Микус Кузьміцкі і яго прадаўжальнік Жораўскі хлеб уяўляе сабой круглы (недасканалай формы) бохан, па мясцоваму "кулітка", шэраватага колеру.
Кузьміцкі і яго прадаўжальнік Жораўскі хлеб уяўляе сабой круглы (недасканалай формы) бохан, па мясцоваму "кулітка", шэраватага колеру.
© Sputnik / Альфред Микус Традыцыя выпякання хлеба у вёсцы Кузьмічы налічвае не адну сотню гадоў.
Традыцыя выпякання хлеба у вёсцы Кузьмічы налічвае не адну сотню гадоў.
© Sputnik / Альфред Микус Частавали хлебам усіх прысутных.
Частавали хлебам усіх прысутных.
© Sputnik / Альфред Микус Сітны хлеб - штодзённы, пшанічны - святочны.
Сітны хлеб - штодзённы, пшанічны - святочны.
© Sputnik / Альфред Микус Жораўскі хлеб стаў візіткай Любаншчыны, дзякуючы дзейнасці Ірыны Жудрык і створанага ёю аматарскага аб’яднання "Клуб традыцыйнага хлебапекарства "Кулітка" пры Жораўскім Доме народных традыцый.
Жораўскі хлеб стаў візіткай Любаншчыны, дзякуючы дзейнасці Ірыны Жудрык і створанага ёю аматарскага аб’яднання "Клуб традыцыйнага хлебапекарства "Кулітка" пры Жораўскім Доме народных традыцый.
Як выпякаюць Жораўскі хлеб : унiкальныя традыцыi Любаншчыны
Час пячы хлеб : гатуем "грэчневыя падпалкі" і "грачанік па-маларыцку"
Вершы пра хлеб : скарынка, скіба, луста, акраец, каравай
Хлеб і булачкі вакол света : што пякуць у Парыжы, Мумбаі і Ла-Пасе
Пірагі і іх старадаўнія рэцэпты : музей хлеба адкрыўся пад Віцебскам