https://bel.sputnik.by/20220907/putsn-raspav-pra-ls-praduktovay-zdzelk-1066582053.html
Чарговы нахабны падман: Пуцін распавёў пра лёс прадуктовай здзелкі
Чарговы нахабны падман: Пуцін распавёў пра лёс прадуктовай здзелкі
Sputnik Беларусь
Расія зрабіла ўсё, каб украінскае збожжа было вывезена і інтарэсы галадаючых былі забяспечаны, заявіў Уладзімір Пуцін. 07.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-07T10:45+0300
2022-09-07T10:45+0300
2022-09-07T10:49+0300
уладзімір пуцін
уэф
эканоміка
палітыка
збожжа
здзелка
расія
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/07/1066579281_0:0:3156:1776_1920x0_80_0_0_c6b7f7b1931e6487bd44165cfb040823.jpg
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Практычна ўсё збожжа з тэрыторыі Украіны было накіравана не ў краіны, якія развіваюцца, а ў ЕС, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, выступаючы на пленарным пасяджэнні VII Усходняга эканамічнага форуму ва Уладзівастоку.Расійскі лідар канстатаваў, што колькасць жыхароў планеты, якія адчуваюць недахоп харчавання, расце: зараз іх налічваецца ўжо 345 мільёнаў, што ў 2,5 раза больш, чым у 2019 годзе.Пры гэтым ён адзначыў, што найбяднейшыя краіны страчваюць доступ да найважнейшых прадуктаў харчавання, паколькі іх скупляюць развітыя краіны.У гэтым кантэксце ён згадаў гісторыю з вывазам украінскага збожжа. Расія, падкрэсліў Уладзімір Пуцін, зрабіла ўсё, каб збожжа было вывезена і інтарэсы краін, якія галадаюць, былі забяспечаны.Пры гэтым ён асабліва падкрэсліў, што па Сусветнай праграме харчавання ААН, якая якраз і мае на ўвазе дапамогу краінам, якія маюць у гэтым патрэбу, былі загружаны толькі два караблі з 87. Такім чынам у краіны, якія развіваюцца, было накіравана 60 тысяч тон харчавання з 2 мільёнаў тон, што складае толькі 3%.У сувязі з чым Уладзімір Пуцін заявіў, што еўрапейскія краіны працягваюць дзейнічаць як каланізатары. "У чарговы раз проста падманулі краіны, якія сталі на шлях развіцця, і прадаўжаюць іх падманваць", - канстатаваў ён.У свеце пасля гэтай сітуацыі могуць узнікнуць маштабныя праблемы і гуманітарная катастрофа, выказаў меркаванне расійскі лідар.Уладзімір Пуцін заявіў, што падумае над тым, каб абмежаваць напрамкі вывазу збожжа і іншых прадуктаў харчавання па гэтым маршруце. І дадаў, што мае намер абмеркаваць гэтую тэму з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    2022
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
     https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/07/1066579281_0:0:2692:2019_1920x0_80_0_0_96e19a4bd79d9346bff8908ed1e0da36.jpgSputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    уладзімір пуцін, уэф, эканоміка, палітыка, збожжа, здзелка, расія, у свеце
уладзімір пуцін, уэф, эканоміка, палітыка, збожжа, здзелка, расія, у свеце
Чарговы нахабны падман: Пуцін распавёў пра лёс прадуктовай здзелкі
10:45 07.09.2022  (абноўлена: 10:49 07.09.2022) Расія зрабіла ўсё, каб украінскае збожжа было вывезена і інтарэсы галадаючых былі забяспечаны, заявіў Уладзімір Пуцін.
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Практычна ўсё збожжа з тэрыторыі Украіны было накіравана не ў краіны, якія развіваюцца, а ў ЕС, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, выступаючы на пленарным пасяджэнні VII Усходняга эканамічнага форуму ва Уладзівастоку.
Расійскі лідар канстатаваў, што колькасць жыхароў планеты, якія адчуваюць недахоп харчавання, расце: зараз іх налічваецца ўжо 345 мільёнаў, што ў 2,5 раза больш, чым у 2019 годзе.
Пры гэтым ён адзначыў, што найбяднейшыя краіны страчваюць доступ да найважнейшых прадуктаў харчавання, паколькі іх скупляюць развітыя краіны.
У гэтым кантэксце ён згадаў гісторыю з вывазам украінскага збожжа. Расія, падкрэсліў Уладзімір Пуцін, зрабіла ўсё, каб збожжа было вывезена і інтарэсы краін, якія галадаюць, былі забяспечаны.
"Мы зрабілі гэта разам з Турцыяй, зрабілі. Вынік. Дакладваю вам, паважаныя калегі. Калі выключыць Турцыю як краіну-пасрэдніка, то ўсё, практычна ўсё збожжа, якое вывозіцца з Украіны, накіравана не ў краіны, якія развіваюцца і ў самыя бедныя, а ў краіны ЕС", - паведаміў Пуцін.
Пры гэтым ён асабліва падкрэсліў, што па Сусветнай праграме харчавання ААН, якая якраз і мае на ўвазе дапамогу краінам, якія маюць у гэтым патрэбу, былі загружаны толькі два караблі з 87. Такім чынам у краіны, якія развіваюцца, было накіравана 60 тысяч тон харчавання з 2 мільёнаў тон, што складае толькі 3%.
У сувязі з чым Уладзімір Пуцін заявіў, што еўрапейскія краіны працягваюць дзейнічаць як каланізатары. "У чарговы раз проста падманулі краіны, якія сталі на шлях развіцця, і прадаўжаюць іх падманваць", - канстатаваў ён.
У свеце пасля гэтай сітуацыі могуць узнікнуць маштабныя праблемы і гуманітарная катастрофа, выказаў меркаванне расійскі лідар.
Уладзімір Пуцін заявіў, што падумае над тым, каб абмежаваць напрамкі вывазу збожжа і іншых прадуктаў харчавання па гэтым маршруце. І дадаў, што мае намер абмеркаваць гэтую тэму з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пуцін: на змену каронавірусу 
прыйшла санкцыйная ліхаманкаРФ працягне супрацоўніцтва ў сферы космасу і скарачэння ўзбраенняў – Пуцін