https://bel.sputnik.by/20220907/vuchych-pradkaza-erope-palyarnuyu-zmu-1066597227.html
Вучыч прадказаў Еўропе "палярную зіму"
Вучыч прадказаў Еўропе "палярную зіму"
Sputnik Беларусь
Па словах сербскага лідара, гэтай зімой Еўропа сутыкнецца з істотнымі праблемамі ў энергетыцы. 07.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-07T17:33+0300
2022-09-07T17:33+0300
2022-09-07T17:33+0300
аляксандр вучыч
зіма
газ
еўропа
рэджэп таіп эрдаган
у свеце
эканоміка
палітыка
сербія
турцыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102892/03/1028920393_0:16:1920:1096_1920x0_80_0_0_3705b3276649b64d1a8b4f1ae26c9bce.jpg
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Еўропу чакае не толькі халодная, але і "палярная" зіма, калі Захад мяркуе, што лёгка можа перамагчы Расію ваенным шляхам, заявіў у сераду сербскі прэзідэнт Аляксандр Вучыч на сумеснай прэс-канферэнцыі з турэцкім калегам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.Прэзідэнт Турцыі цяпер знаходзіцца з візітам у Бялградзе, у сераду адбыліся яго перагаворы з Вучычам. Пасля ўрадавыя дэлегацыі падпісалі шэраг двухбаковых дакументаў.Ён падкрэсліў, што, калі еўрапейскія палітыкі думаюць, што змогуць перамагчы Расію ваенным шляхам, ЕС трэба добра падрыхтавацца да зімовага перыяду, які абяцае быць складаным.Раней расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, каментуючы планы абмежаваць цэны на энергарэсурсы з РФ, заяўляў, што заходнія краіны не ў тым становішчы, каб дыктаваць расійскаму боку ўласныя ўмовы.Нагадаем, міністры фінансаў краін "вялікай сямёркі" (Вялікабрытанія, Германія, Італія, Канада, ЗША, Францыя і Японія) 2 верасня пацвердзілі свой намер прымяніць цэнавыя абмежаванні на нафту з РФ у рамках пашырэння санкцый. Акрамя таго, у бліжэйшы час Еўракамісія збіраецца абмеркаваць ліміт цэн на імпартаваны з Расіі газ.У Маскве ў сваю чаргу папярэдзілі, што дзяржавы, якія ўвядуць ліміты, увогуле застануцца без расійскай нафты.Энергетычны крызісПасля таго, як Расія пачала спецаперцыю ва Украіне, заходнія краіны ўзмацнілі санкцыйны націск у дачыненні да Масквы. Было прынята шэсць пакетаў антырасійскіх санкцый, у якія ўвайшло эмбарга на пастаўкі вугалю і нафты.Пры гэтым антырасійскія санкцыі ўдарылі па краінах ЕС. У першую чаргу, адмова ад расійскіх газу і нафты выклікала некантралюемы рост цэн на электраэнергію і, як вынік, інфляцыю. Эксперты прагназуюць, што на гэтым фоне Еўропу чакае "гарачая палітычная восень" і "халодная, поўная нявызначанасці зіма".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
еўропа
сербія
турцыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102892/03/1028920393_206:0:1913:1280_1920x0_80_0_0_a1f30f944c0daeb671e2062a8050e1e8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр вучыч, зіма, газ, еўропа, рэджэп таіп эрдаган, у свеце, эканоміка, палітыка, сербія, турцыя
аляксандр вучыч, зіма, газ, еўропа, рэджэп таіп эрдаган, у свеце, эканоміка, палітыка, сербія, турцыя
Вучыч прадказаў Еўропе "палярную зіму"
Па словах сербскага лідара, гэтай зімой Еўропа сутыкнецца з істотнымі праблемамі ў энергетыцы.
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Еўропу чакае не толькі халодная, але і "палярная" зіма, калі Захад мяркуе, што лёгка можа перамагчы Расію ваенным шляхам, заявіў у сераду сербскі прэзідэнт Аляксандр Вучыч на сумеснай прэс-канферэнцыі з турэцкім калегам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.
Прэзідэнт Турцыі цяпер знаходзіцца з візітам у Бялградзе, у сераду адбыліся яго перагаворы з Вучычам. Пасля ўрадавыя дэлегацыі падпісалі шэраг двухбаковых дакументаў.
"Гэтая зіма для ўсіх нас будзе вельмі халоднай. А калі вы ўважліва слухалі, думаю, што наступная зіма стане палярнай для ўсёй Еўропы", - сказаў Вучыч.
Ён падкрэсліў, што, калі еўрапейскія палітыкі думаюць, што змогуць перамагчы Расію ваенным шляхам, ЕС трэба добра падрыхтавацца да зімовага перыяду, які абяцае быць складаным.
Раней расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, каментуючы планы абмежаваць цэны на энергарэсурсы з РФ, заяўляў, што заходнія краіны не ў тым становішчы, каб дыктаваць расійскаму боку ўласныя ўмовы.
Нагадаем, міністры фінансаў краін "вялікай сямёркі" (Вялікабрытанія, Германія, Італія, Канада, ЗША, Францыя і Японія) 2 верасня пацвердзілі свой намер прымяніць цэнавыя абмежаванні на нафту з РФ у рамках пашырэння санкцый. Акрамя таго, у бліжэйшы час Еўракамісія збіраецца абмеркаваць ліміт цэн на імпартаваны з Расіі газ.
У Маскве ў сваю чаргу папярэдзілі, што дзяржавы, якія ўвядуць ліміты, увогуле застануцца без расійскай нафты.
Пасля таго, як Расія пачала спецаперцыю ва Украіне, заходнія краіны ўзмацнілі санкцыйны націск у дачыненні да Масквы. Было прынята шэсць пакетаў антырасійскіх санкцый, у якія ўвайшло эмбарга на пастаўкі вугалю і нафты.
Пры гэтым антырасійскія санкцыі ўдарылі па краінах ЕС. У першую чаргу, адмова ад расійскіх газу і нафты выклікала некантралюемы рост цэн на электраэнергію і, як вынік, інфляцыю. Эксперты прагназуюць, што на гэтым фоне Еўропу чакае "гарачая палітычная восень" і "халодная, поўная нявызначанасці зіма".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пуцін: дайце нам турбіну – ужо заўтра ўключым "Паўночны паток"
Эмбарга на газ з РФ немагчыма, ЕС нашкодзіць сам сабе – канцлер Аўстрыі