Эмбарга на газ з РФ немагчыма, ЕС нашкодзіць сам сабе – канцлер Аўстрыі

© Sputnik / РИА НовостиКанцлер Аўстрыі Карл Нехамер
Канцлер Аўстрыі Карл Нехамер - Sputnik Беларусь, 1920, 28.07.2022
Падпісацца
Карл Нехамер падкрэсліў, што Аўстрыя заўсёды выступала за тое, каб санкцыі шкодзілі таму, супраць каго ўводзяцца, а не тым, хто іх уводзіць.
МІНСК, 28 ліп – Sputnik. Канцлер Аўстрыі Карл Нехамер заявіў, што Еўрапейскі саюз, увёўшы эмбарга на расійскі газ, нашкодзіць сабе больш, чым Расіі, і менавіта з гэтай прычыны эмбарга немагчыма.
Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што ў цэлым антырасійскія санкцыі працуюць не так хутка, як меркавалі ў ЕС, аб чым сведчыць і сітуацыя ва Украіне. На гэта патрабуецца час, дадаў канцлер, адзначыўшы, што ў Вене заўсёды лічылі, што санкцыі перш за ўсё павінны наносіць шкоду тым, супраць каго прымяняюцца, а не тым, хто іх уводзіць.

"Таму аўстрыйская пазіцыя такая, што газавае эмбарга немагчыма. Гэта не толькі таму, што мы як Аўстрыйская рэспубліка залежныя ад расійскага газу, але і нямецкая прамысловасць залежыць ад яго, і калі яна страціць устойлівасць, тое ж здарыцца і з аўстрыйскай", - сказаў Нехамер на прэс-канферэнцыі ў Вене па выніках перагавораў з венгерскім прэм’ерам Віктарам Орбанам.

Будапешт супраць эмбарга

Кіраўнік венгерскага ўрада таксама заявіў на прэс-канферэнцыі, што яго краіна па-ранейшаму з’яўляецца праціўнікам эмбарга на расійскае "блакітнае паліва", і ў гэтым Будапешт не адзінокі.
"Мы стаім перад сцяной пад назвай "газавае эмбарга". І я прапаную Еўрасаюзу не стукаць па ёй, у гэтым пытанні я не адзін", - сказаў Орбан.

Машына са спушчанымі шынамі

Як паведамлялася, у мінулую суботу прэм'ер-міністр Венгрыі, знаходзячыся з візітам у Румыніі, заявіў, што заходняя стратэгія падобна да "машыны са спушчанымі шынамі", і спушчаны ў яе ўсе чатыры колы. Рэстрыкцыі і санкцыйныя абмежаванні, падкрэсліў Орбан, не здолелі пахіснуць Расію, а вось сама Еўропа праз іх у бядзе і ў эканамічным, і ў палітычным плане.
"Ахвярамі (санкцый - Sputnik) сталі чатыры ўрады: брытанскі, балгарскі, італьянскі і эстонскі. Людзі сутыкнуцца з рэзкім павышэннем цэн", - сказаў кіраўнік венгерскага ўрада.
Ён таксама звярнуў увагу на тое, што многія краіны свету не падтрымалі ў гэтым плане Еўропу. Сярод іх такія краіны, як Кітай, Індыя, Бразілія, дзяржавы Паўднёвай Афрыкі, арабскі свет.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Жыхары Варшавы будуць сустракаць Каляды ў цемнаце
"Газпром" знізіць пастаўкі па "Паўночным патоку"
Скарачэнне паставак: Еўропа пачала выкарыстоўваць закуплены на зіму газ
"Газпром" поўнасцю спыніў пастаўкі газу ў Фінляндыю
ЕС здзяйсняе аўтадафэ, адмаўляючыся ад энергарэсурсаў з РФ – Пуцін
Стужка навiн
0