https://bel.sputnik.by/20220908/abyadnany-kabnet-tskhanoskay-u-belarus-pryznany-ekstremstskm-1066645779.html
"Аб’яднаны кабінет" Ціханоўскай у Беларусі прызнаны экстрэмісцкім
"Аб’яднаны кабінет" Ціханоўскай у Беларусі прызнаны экстрэмісцкім
Sputnik Беларусь
Усяго ў "экстрэмісцкім" спіску МУС і КДБ лічацца амаль 90 арганізацый, гэты спісак пачалі фарміраваць пасля падзей 2020 года. 08.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-08T17:35+0300
2022-09-08T17:35+0300
2022-09-08T17:35+0300
святлана ціханоўская
экстрэмізм
мус рб
кдб рб
злачынства
палітыка
пратэсты пасля выбараў у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101348/96/1013489666_0:71:2049:1223_1920x0_80_0_0_b1c62295f5b0775cd505de27bd55d193.jpg
МІНСК, 8 вер – Sputnik. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі прызнаў ініцыятыву "Аб’яднаны пераходны кабінет" экстрэмісцкім фарміраваннем, яе дзейнасць на тэрыторыі краіны забаронена.Гэта інфармацыя змяшчаецца на сайце МУС Беларусі, дзе апублікаваны пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.Абноўлены спісак экстрэмісцкіх арганізацый з’явіўся на сайце МУС 7 верасня.Як вынікае з адкрытых інтэрнэт-крыніц, аб стварэнні "Аб’яднанага пераходнага кабінета" Святлана Ціханоўская аб’явіла ў пачатку жніўня.Тады былі прызначаны чатыры "міністры": Павел Латушка стаў прадстаўніком кабінета па транзіце ўлады, "міністрам парадку" – кіраўнік прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім BYPOL Аляксандр Азараў. Адказваць за знешнепалітычны вектар Ціханоўская прызначыла Валерыя Кавалеўскага, які да гэтага кіраваў яе офісам у Кіеве. "Ваенным міністрам" у кабінеце Ціханоўскай стаў былы дэсантнік з Брэста Валерый Сахашчык.У Беларусі ў дачыненні да Ціханоўскай, а таксама Латушкі, Азарава і Сахашчыка ўзбуджаны крымінальныя справы. У тым ліку па новым артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса "Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім". Гэты артыкул з’явіўся ў беларускім крымінальным заканадаўстве пасля 2020 года. Санкцыя артыкула прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.Ціханоўская, якая ўдзельнічала ў прэзідэнцкай кампаніі, са жніўня 2020 года знаходзіцца за мяжой. Генпракуратура Беларусі звярнулася да Вільнюса з просьбай аб яе выдачы, але Літва адмовіла.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101348/96/1013489666_45:0:1676:1223_1920x0_80_0_0_38cf2d4678f57ee6faf64b5b0fa4df23.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
святлана ціханоўская, экстрэмізм, мус рб, кдб рб, злачынства, палітыка, пратэсты пасля выбараў у беларусі
святлана ціханоўская, экстрэмізм, мус рб, кдб рб, злачынства, палітыка, пратэсты пасля выбараў у беларусі
"Аб’яднаны кабінет" Ціханоўскай у Беларусі прызнаны экстрэмісцкім
Усяго ў "экстрэмісцкім" спіску МУС і КДБ лічацца амаль 90 арганізацый, гэты спісак пачалі фарміраваць пасля падзей 2020 года.
МІНСК, 8 вер – Sputnik. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі прызнаў ініцыятыву "Аб’яднаны пераходны кабінет" экстрэмісцкім фарміраваннем, яе дзейнасць на тэрыторыі краіны забаронена.
Гэта інфармацыя змяшчаецца на сайце МУС Беларусі, дзе апублікаваны пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
КДБ прызнаў, што "Група кіраўнікоў ініцыятывы "Аб’яднаны пераходны кабінет" ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць. Рашэннем ведамства, група грамадзян з "Аб’яднанага пераходнага кабінета" прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем.
Абноўлены спісак экстрэмісцкіх арганізацый з’явіўся на сайце МУС 7 верасня.
Як вынікае з адкрытых інтэрнэт-крыніц, аб стварэнні "Аб’яднанага пераходнага кабінета" Святлана Ціханоўская аб’явіла ў пачатку жніўня.
Тады былі прызначаны чатыры "міністры": Павел Латушка стаў прадстаўніком кабінета па транзіце ўлады, "міністрам парадку" – кіраўнік прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім BYPOL Аляксандр Азараў. Адказваць за знешнепалітычны вектар Ціханоўская прызначыла Валерыя Кавалеўскага, які да гэтага кіраваў яе офісам у Кіеве. "Ваенным міністрам" у кабінеце Ціханоўскай стаў былы дэсантнік з Брэста Валерый Сахашчык.
У Беларусі ў дачыненні да Ціханоўскай, а таксама Латушкі, Азарава і Сахашчыка ўзбуджаны крымінальныя справы. У тым ліку па новым артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса "Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім". Гэты артыкул з’явіўся ў беларускім крымінальным заканадаўстве пасля 2020 года. Санкцыя артыкула прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Ціханоўская, якая ўдзельнічала ў прэзідэнцкай кампаніі, са жніўня 2020 года знаходзіцца за мяжой. Генпракуратура Беларусі звярнулася да Вільнюса з просьбай аб яе выдачы, але Літва адмовіла.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Сеткавае злачынства: справу адмінаў экстрэмісцкай платформы "23.34" рыхтуюць у суд
Незалежны прафсаюз "Гродна Азот"
прызналі экстрэмісцкім