Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю каралевы Лізаветы II

© Photo : пресс-служба президента БеларусиАляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 09.09.2022
Падпісацца
У спачуванні адзначана, што эпоха праўлення Яе Вялікасці стала сімвалам сапраўднага служэння свайму народу, залогам стабільнасці і дабрабыту Злучанага Каралеўства.
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні каралю Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Карлу ІІІ, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Таксама ён адрасаваў спачуванні народам Злучанага Каралеўства, краін Садружнасці, і словы падтрымкі членам каралеўскай сям’і ў сувязі са смерцю каралевы Лізаветы II.
"Сямідзесяцігадовая эпоха праўлення Яе Вялікасці стала сімвалам сапраўднага служэння свайму народу, залогам стабільнасці і дабрабыту Злучанага Каралеўства і краін Садружнасці на доўгія гады", - адзначыў прэзідэнт.
Ён таксама падкрэсліў, што эпоха праўлення Лізаветы II звязала пакаленні, якія не раз з гонарам і годнасцю пераадольвалі самыя нялёгкія выпрабаванні.
"Нават у найбольш складаныя часы дзяржаўная мудрасць і аўтарытэт Лізаветы ІІ заўсёды дазвалялі ўзняцца над палітычнай кан’юнктурай", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Таксама прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі "з вялікай павагай і адказнасцю ставяцца да маральнага запавету Яе Вялікасці аб безальтэрнатыўнасці далейшага руху чалавецтва па шляху добрасуседства і міласэрнасці".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін: Лізавета II была аўтарытэтам на сусветнай арэне
70 гадоў на троне: гісторыя каралевы Лізаветы II у партрэтах
У гонар юбілею праўлення: Лізавета II напісала зварот да нацыі
Стужка навiн
0