Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Не сёння заўтра нам спатрэбіцца ўтылізаваць ядзерныя адходы – Лукашэнка

© Photo : Росатом / Аркадий СухонинБелАЭС
БелАЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 09.09.2022
Падпісацца
У рэспубліцы пабудавана атамная электрастанцыя, таму пытанні абарачэння адпрацаванага ядзернага паліва стануць актуальнымі ў бліжэйшай перспектыве.
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Беларусы павінны быць упэўненыя, што ніякай радыяцыі на тэрыторыі краіны не з’явіцца, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці падчас нарады з кіраўніцтвам Саўміна.
Паводле яго слоў, у рэспубліцы створана новая галіна – Беларуская атамная электрастанцыя. "Не сёння заўтра нам трэба ўтылізаваць ядзерныя адходы – адпрацаванае паліва. Прадукт вельмі небяспечны, але вельмі каштоўны".
Аляксандр Лукашэнка нагадаў удзельнікам нарады, што пастаўлена задача стварыць у краіне сістэму абарачэння адходаў, якая будзе надзейнай і валодаць адпаведнай інфраструктурай.
Раней размова ішла аб тым, што ў Беларусі будзе створаны нацыянальны аператар, які будзе адказваць за пытанні бяспекі пры абарачэнні адпрацаванага ядзернага паліва.

"Тут мы прытрымліваемся, па-першае, устаноўленых, як вы кажаце, сусветных стандартаў. Па-другое, гэта бяспека і здароўе беларускай нацыі і нашых суседзяў, як вы прапісваеце. Праўда, суседзі не вельмі парацца наконт здароўя нашых беларусаў", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Пасля чаго нагадаў, што галоўным яго патрабаваннем з’яўляецца – "ніякай нагрузкі на бюджэт, ніякіх дадатковых міністэрстваў, ведамстваў пад грыфам "аператара".
Аляксандр Лукашэнка заклікаў знайсці лепшае вырашэнне гэтага пытання, таму што "беларусы павінны быць упэўненыя, што ніякай радыяцыі на тэрыторыі краіны не з’явіцца. Гэта галоўнае!".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Урад выдзеліць грошы Мінску на сховішча радыеактыўных адходаў
Нацаператара па абарачэнні радыеактыўных адходаў плануюць стварыць у РБ
Дадатковыя энергаблокі могуць пабудаваць на БелАЭС
Стужка навiн
0