Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Дадатковыя энергаблокі могуць пабудаваць на БелАЭС

© Photo : Росатом / Аркадий СухонинБелАЭС
БелАЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 30.08.2022
Падпісацца
Пакуль у энергасістэму краіны ўключаны адзін энергаблок, на завяршальнай стадыі будаўніцтва знаходзіцца другі.
МІНСК, 30 жні – Sputnik. Дадатковыя энергаблокі могуць пабудаваць на БелАЭС, але гэта справа не бліжэйшай перспектывы, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы ў Саўміне з дэлегацыяй з Расіі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Галоўчанка ўдакладніў, што па даручэнні прэзідэнта зараз спецыяльна створаная група разглядае пытанне аб мэтазгоднасці, у першай чарзе, эканамічнай, будаўніцтва дадатковых энергаблокаў на БелАЭС.
"Гэта, напэўна, найбольш аддаленая перспектыва. Тым не менш, на гэтым этапе вельмі важна паспяхова завяршыць праект, прадугледжаны дзеючым кантрактам", - сказаў Галоўчанка.
Па словах прэм’ера, на завяршальнай стадыі знаходзіцца будаўніцтва другога энергаблока.
"Неабходна ў сціслыя тэрміны завяршыць яго будаўніцтва. Пры безумоўным захаванні ўсіх правіл бяспекі і надзейнасці на ўвесь тэрмін эксплуатацыі станцыі", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.
Прэм’ер удакладніў, што амаль завершаны планава-папераджальны рамонт першага энергаблока, які выконваўся сумеснымі сіламі расійскіх і беларускіх арганізацый.
"Добры для нас вопыт правядзення рамонту і асваення новых тэхналогій", - дадаў Галоўчанка.
Ён адзначыў, што таксама завяршаецца работа над міжурадавым пагадненнем па перавозцы ядзерных матэрыялаў. Яно распрацоўваецца ў рамках дарожнай карты па саюзнай праграме ў галіне атамнай энергетыкі.

Вялікае будаўніцтва

Кіраўнік "Росатома" Аляксей Ліхачоў адзначыў, што праект беларускай станцыі для расійскай дзяржкарпарацыі застаецца прыярытэтным. На фоне санкцый Захаду і сусветнага энергетычнага крызісу краіны вяртаюцца да атамнай энергетыкі і развіваюць яе.
"У гэтым сэнсе і мы не стаім на месцы, маем унутры краіны даручэнне – перайсці ад 20% атамнай генерацыі да 25%. Гэта мае на ўвазе вялікае будаўніцтва атамных энергаблокаў у гарызонце да 2040 года", - дадаў ён.

АЭС стала на рамонт

Аб планавым рамонце Беларускай атамнай станцыі ў міністэрстве заяўлялі яшчэ ў канцы красавіка гэтага года. У ведамстве анансавалі, што спецыялісты правераць стан металу, правядуць дыягностыку зварных злучэнняў абсталявання рэактара і трубаправодаў розных сістэм, а таксама перазагрузяць свежае ядзернае паліва.
Нагадаем, атамная электрастанцыя ў Астраўцы будуецца па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года.
Цяпер БелАЭС выпрацоўвае 22% ад агульнага аб’ёму электраэнергіі ў рэспубліцы, а з уводам другога энергаблока яе доля ў энергабалансе краіны складзе 40%. Як паведамлялася раней, другі блок знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці. Пасля яго запуску АЭС будзе выпрацоўваць за год каля 18 млрд кВт/г.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
На БелАЭС упершыню перагрузілі адпрацаванае ядзернае паліва
Электрычнасць з БелАЭС можа пайсці ў Кітай і Манголію – эксперт
Эксперт расказаў, як атрымаць двайную выгаду з запуску БелАЭС
Мінэнерга аб фізпуску другога энергаблока БелАЭС: яшчэ шмат працы
Беларусь і РФ завяршылі падрыхтоўку праекта адзінага рынку электрычнасці
Стужка навiн
0