https://bel.sputnik.by/20220910/rasya-mozha-pavyalchyts-mpart-belaruskaga-palva-1066668262.html
Расія можа павялічыць імпарт беларускага паліва
Расія можа павялічыць імпарт беларускага паліва
Sputnik Беларусь
Расійскі бок вырашыўся на гэты крок у сувязі з праблемамі са збытам у беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. 10.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-10T12:52+0300
2022-09-10T12:52+0300
2022-09-10T12:52+0300
расія
імпарт
паліва
эканоміка
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101568/47/1015684743_0:434:2871:2048_1920x0_80_0_0_2e579cbe41cc986a2b8ee8220ab669d5.jpg
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Улады Расіі хочуць падтрымаць Беларусь і павялічыць закупку беларускага паліва, піша выданне "Коммерсантъ".Газета піша са спасылкай на крыніцы, што Мінэнерга і Мінфін Расіі абмяркоўваюць зараз набыццё ў беларускага боку бензіну і дызельнага паліва. У артыкуле гаворыцца, што калі ў Расію перанакіруецца тое паліва, якое Беларусь імпартавала ва Украіну, то аб'ём дэмпфера можа дасягнуць 5,5 млрд расійскіх рублёў па бензінах і 58 млрд расійскіх рублёў па дызпаліве.Расійскі бок вырашыўся на гэты крок у сувязі з праблемамі са збытам у беларускіх НПЗ. Сітуацыя на беларускіх прадпрыемствах абвастрылася пасля спынення паставак паліва ва Украіну на фоне расійскай спецаперацыі.Як вядома, Беларусь забяспечвала 45% сукупнага імпарту бензіну ва Украіну і 37% імпарту дызпаліва. Гэта 1,04 і 2,97 млн тон адпаведна. Справа ў тым, што расійскія НПЗ атрымліваюць субсідыі за пастаўкі паліва на ўнутраны рынак, а беларускія НПЗ зараз не могуць на іх разлічваць.У артыкуле таксама падкрэсліваецца, што для беларускага боку экспарт на расійскі рынак без дэмпфера будзе стратным, таму ў Расіі і абмяркоўваюць, як можна выплачваць дэмпфер беларускім перапрацоўчым прадпрыемствам.Суразмоўца паведаміў газеце, што расійскі Мінфін думае нават пра змены ў Падатковы кодэкс. Таксама разглядаецца варыянт атрымання дэмпфера Беларуссю праз трэйдзінгавую кампанію, зарэгістраваную ў Расіі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101568/47/1015684743_69:0:2800:2048_1920x0_80_0_0_8e48ec2bb7927e32212db26e221d8de5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, імпарт, паліва, эканоміка, беларусь
расія, імпарт, паліва, эканоміка, беларусь
Расія можа павялічыць імпарт беларускага паліва
Расійскі бок вырашыўся на гэты крок у сувязі з праблемамі са збытам у беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Улады Расіі хочуць падтрымаць Беларусь і павялічыць закупку беларускага паліва, піша выданне "Коммерсантъ".
Газета піша са спасылкай на крыніцы, што Мінэнерга і Мінфін Расіі абмяркоўваюць зараз набыццё ў беларускага боку бензіну і дызельнага паліва. У артыкуле гаворыцца, што калі ў Расію перанакіруецца тое паліва, якое Беларусь імпартавала ва Украіну, то аб'ём дэмпфера можа дасягнуць 5,5 млрд расійскіх рублёў па бензінах і 58 млрд расійскіх рублёў па дызпаліве.
Расійскі бок вырашыўся на гэты крок у сувязі з праблемамі са збытам у беларускіх НПЗ. Сітуацыя на беларускіх прадпрыемствах абвастрылася пасля спынення паставак паліва ва Украіну на фоне расійскай спецаперацыі.
"Галоўная мэта мер, якія абмяркоўваюцца – падтрымка беларускай нафтаперапрацоўкі і даходаў бюджэту краіны ва ўмовах санкцый", - піша выданне.
Як вядома, Беларусь забяспечвала 45% сукупнага імпарту бензіну ва Украіну і 37% імпарту дызпаліва. Гэта 1,04 і 2,97 млн тон адпаведна. Справа ў тым, што расійскія НПЗ атрымліваюць субсідыі за пастаўкі паліва на ўнутраны рынак, а беларускія НПЗ зараз не могуць на іх разлічваць.
У артыкуле таксама падкрэсліваецца, што для беларускага боку экспарт на расійскі рынак без дэмпфера будзе стратным, таму ў Расіі і абмяркоўваюць, як можна выплачваць дэмпфер беларускім перапрацоўчым прадпрыемствам.
Суразмоўца паведаміў газеце, што расійскі Мінфін думае нават пра змены ў Падатковы кодэкс. Таксама разглядаецца варыянт атрымання дэмпфера Беларуссю праз трэйдзінгавую кампанію, зарэгістраваную ў Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Статыстыка Нацбанка:
колькі Беларусь нагандлявала з іншымі краінамі