https://bel.sputnik.by/20220729/ekspert-raskaza-yak-atrymats-dvaynuyu-vygadu-z-zapusku-belaes-1065251540.html
Эксперт расказаў, як атрымаць двайную выгаду з запуску БелАЭС
Эксперт расказаў, як атрымаць двайную выгаду з запуску БелАЭС
Sputnik Беларусь
Паводле ацэнак спецыялістаў, запуск БелАЭС на поўную магутнасць скароціць спажыванне газу ў рэспубліцы на 60%. На аб’ёмах, якія не выкарыстоўваюцца, можна... 29.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-29T17:59+0300
2022-07-29T17:59+0300
2022-07-29T18:01+0300
белаэс
белаэс у астраўцы
газ
беларусь
эканоміка
саюзная дзяржава
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/12/1061428763_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_fe81dfa39e184755a09b39826fee2dfc.jpg
МІНСК, 29 ліп – Sputnik. Беларусь можа стаць буйным цэнтрам перапрацоўкі прыроднага газу. Пра гэта ў фармаце відэамоста Масква – Мінск – Ерэван – Тбілісі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik расказаў вядомы расійскі эксперт Барыс Марцінкевіч.Сярэдні аб’ём спажывання прыроднага газу ў Беларусі складае 20 млрд кубаметраў за год. Па прагнозах, пры выхадзе энергетычных блокаў Беларускай атамнай станцыі на поўную магутнасць імпарт прыроднага газу скароціцца на 5 млрд кубаметраў. Пры цяперашняй цане, эквівалентнай 128,5 долара за тысячу кубаметраў, гэта астранамічная сума.На думку Марцінкевіча, можна проста зэканоміць, але ёсць усе ўмовы зарабіць на аб’ёмах, якія не выкарыстоўваюцца.Гэта значыць, Беларусь можа атрымліваць і экспартаваць прадукцыю з высокім дабаўленым коштам.Таксама эксперт адзначыў, што паралельна з запускам БелАЭС вядзецца работа па стварэнні аб’яднанага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы."Прадугледжана, што з 1 студзеня 2024 года ўпаўнаважаныя суб’екты гаспадарання пачнуць адпрацоўваць механізмы аб’яднання рынку. Трэба адаптавацца, паглядзець, якія наступствы гэта дае як для эканомікі Беларусі, так і Расіі, з тым каб да 1 студзеня 2027 года адбылося поўнае аб’яднанне", - дадаў Марцінкевіч.Ён удакладніў, што дастаткова працяглыя тэрміны стварэння аб’яднанага рынку неабходны для ўніфікацыі заканадаўства Беларусі і Расіі ў гэтай сферы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/12/1061428763_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_9353af32e22c03a4869476b4f69d3411.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белаэс у астраўцы, газ, беларусь, эканоміка, саюзная дзяржава, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
белаэс у астраўцы, газ, беларусь, эканоміка, саюзная дзяржава, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
Эксперт расказаў, як атрымаць двайную выгаду з запуску БелАЭС
17:59 29.07.2022 (абноўлена: 18:01 29.07.2022) Паводле ацэнак спецыялістаў, запуск БелАЭС на поўную магутнасць скароціць спажыванне газу ў рэспубліцы на 60%. На аб’ёмах, якія не выкарыстоўваюцца, можна зарабіць.
МІНСК, 29 ліп – Sputnik. Беларусь можа стаць буйным цэнтрам перапрацоўкі прыроднага газу. Пра гэта ў фармаце відэамоста Масква – Мінск – Ерэван – Тбілісі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik расказаў вядомы расійскі эксперт Барыс Марцінкевіч.
Сярэдні аб’ём спажывання прыроднага газу ў Беларусі складае 20 млрд кубаметраў за год. Па прагнозах, пры выхадзе энергетычных блокаў Беларускай атамнай станцыі на поўную магутнасць імпарт прыроднага газу скароціцца на 5 млрд кубаметраў. Пры цяперашняй цане, эквівалентнай 128,5 долара за тысячу кубаметраў, гэта астранамічная сума.
На думку Марцінкевіча, можна проста зэканоміць, але ёсць усе ўмовы зарабіць на аб’ёмах, якія не выкарыстоўваюцца.
"Я вельмі спадзяюся, што перагаворы з "Газпромом" пройдуць. Я маю на ўвазе, што непрацуючы трубаправод Ямал-Еўропа цалкам можна выкарыстоўваць. Інфраструктура ўся гатова: ёсць газаперапрацоўчы завод у Рэчыцы, падземныя сховішчы ў саляных пластах, якія дазваляюць найбольш аператыўна працаваць у Беларусі, свая школа газавай хіміі. Усё ёсць, каб павялічыць магутнасць газаперапрацоўкі ў тым выпадку, калі будзе знойдзена ўзаемная цікавасць у беларускага і расійскага боку", - сказаў Марцінкевіч.
Гэта значыць, Беларусь можа атрымліваць і экспартаваць прадукцыю з высокім дабаўленым коштам.
Таксама эксперт адзначыў, што паралельна з запускам БелАЭС вядзецца работа па стварэнні аб’яднанага рынку электраэнергіі
Саюзнай дзяржавы.
"Прадугледжана, што з 1 студзеня 2024 года ўпаўнаважаныя суб’екты гаспадарання пачнуць адпрацоўваць механізмы аб’яднання рынку. Трэба адаптавацца, паглядзець, якія наступствы гэта дае як для эканомікі Беларусі, так і Расіі, з тым каб да 1 студзеня 2027 года адбылося поўнае аб’яднанне", - дадаў Марцінкевіч.
Ён удакладніў, што дастаткова працяглыя тэрміны стварэння аб’яднанага рынку неабходны для ўніфікацыі заканадаўства Беларусі і Расіі ў гэтай сферы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь