https://bel.sputnik.by/20220912/faershchyk-belarus-ras--ukrany-na-vognennym-performanse--gomel--vdea-1066749368.html
Фаершчыкі Беларусі, Расіі і Украіны на вогненным перформансе ў Гомелі – відэа
Фаершчыкі Беларусі, Расіі і Украіны на вогненным перформансе ў Гомелі – відэа
Sputnik Беларусь
Міжнародны фестываль тэатраў агню "ГОФФ - 2022" – той самы выпадак, калі агонь аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных краін. 12.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-12T10:44+0300
2022-09-12T10:44+0300
2022-09-12T10:47+0300
відэа
відэа
фаер-шоу
гомель
расія
украіна
беларусь
культура
"гофф - 2022"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/0b/1066739913_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_c5c7bcba8039ca1fedc6b4cc5c4c82db.jpg
На шоу прыехалі сем каманд, адна з якіх заўсёды выступала ад Чарнігава. У гэтым годзе ўтаймавальнікаў агню з Украіны прадставілі публіцы з фармуліроўкай "некалі чарнігаўская каманда".Некалі чарнігаўская каманда "Пульсшоу" ўдзельнічае ў гомельскім фестывалі агню з першых дзён яго існавання: за гэты час зарабіла сабе славу. Арганізатары фаер-шоу падлічылі, што з 2010 года на фестывалі агню былі сыграны чатыры вяселлі, у тым ліку сярод удзельнікаў "Пульсшоу". Прычына змены геаграфіі калектыву – каханне. Кіраўнік каманды Канстанцін закахаўся ў мясцовую фаершчыцу і застаўся жыць у Беларусі, таму і былая чарнігаўская каманда."ГОФФу" у Гомелі ўжо восем гадоў, але цікавасць да яго не згасае. Штогод набярэжная Сожа запаўняецца сотнямі гледачоў. Сёлета арганізатары – Гомельскае абласное радыё і Першы гарадскі тэлеканал – сабралі каманды розных гадоў, чые імёны гамяльчане добра ведаюць.Адкрывалі фаер-шоу вопытныя артысты з Брэста. У 2016 годзе яны ўразілі горад над Сожам сваёй праграмай "У рытме вогненнага джаза". На гэты раз эксперыментальны тэатр ETERE абраў музычнае суправаджэнне цяжэй.Фаер-клуб з Магілёва "Маоры" выступіў з праграмай у стылі кіберпанку. Брутальныя мужчыны з агнямётамі не шкадавалі агню, шчодра распыляючы ва ўсе бакі.У сваёй праграме магіляўчане выкарыстоўваюць ручныя агнямёты, вогненныя кубы вагой 20 кілаграмаў і сваё самае эфектнае вынаходства – спаркл-стаффы, якія ўяўляюць сабой шост з вялікімі кошыкамі, набітымі спецыяльным вугалем."Вугаль мы рыхтуем па сваёй тэхналогіі, – дзеляцца фаершчыкі. – Ён дае шмат іскраў, дзякуючы якім ствараецца ўражанне, што артысты знікаюць у вогненным віхру прама на сцэне".Упершыню ў Гомелі выступіў малады калектыў "Атома" з Віцебска. Са сваім шоу "Шоумен" беларусы ўразілі гледачоў Кітая і Германіі, а гамяльчане ацанілі пастаноўку ва ўсходнім стылі.Хэдлайнеры вогненнага фэсту – калектыў з Бранска FireShow "Живые огни" і беларускі агнявы цырк Kresiva.Упершыню расіяне выступілі ў Гомелі ў 2010 годзе і адразу пакарылі гамяльчан манерай выканання нумароў і прафесіяналізмам. Менавіта яны першымі прымянілі ў шоу агнямёты і апранулі артыстаў у каркасныя касцюмы.У гэтым годзе ў фаершчыкаў з Бранска таксама ўнікальны рэквізіт і нумары: дзяўчына ў вогненным абручы, палаючыя крылы, пасланніца іншых светаў у касмічным касцюме з агнямётам.Другі раз у Гомелі ў рамках Міжнароднага фестывалю ўтаймавальнікаў агню выступіў беларускі агнявы цырк Kresiva. За гады існавання калектыў адпрацаваў больш за дзесяць тысяч праектаў. Унікальнасць шоу – сумяшчэнне прафесійных цыркавых нумароў і вогненных. У праграме выкарыстоўваецца рэквізіт, аналагаў якому няма ў свеце. Артысты цырка працавалі з вядомым Cirque du Soleil.У Гомелі Kresiva выступілі з арыгінальнай этнічнай праграмай. У якасці шамана задзейнічалі легенду беларускага арт-рока Леаніда Паўленка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
гомель
расія
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/0b/1066739913_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_d263a0051a28c4418c29200eca945bed.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, фаер-шоу, гомель, расія, украіна, беларусь, культура, видео, "гофф - 2022", фестываль
відэа, фаер-шоу, гомель, расія, украіна, беларусь, культура, видео, "гофф - 2022", фестываль
Фаершчыкі Беларусі, Расіі і Украіны на вогненным перформансе ў Гомелі – відэа
10:44 12.09.2022 (абноўлена: 10:47 12.09.2022) Міжнародны фестываль тэатраў агню "ГОФФ - 2022" – той самы выпадак, калі агонь аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных краін.
На шоу прыехалі сем каманд, адна з якіх заўсёды выступала ад Чарнігава. У гэтым годзе ўтаймавальнікаў агню з Украіны прадставілі публіцы з фармуліроўкай "некалі чарнігаўская каманда".
Некалі чарнігаўская каманда "Пульсшоу" ўдзельнічае ў гомельскім фестывалі агню з першых дзён яго існавання: за гэты час зарабіла сабе славу. Арганізатары фаер-шоу падлічылі, што з 2010 года на фестывалі агню былі сыграны чатыры вяселлі, у тым ліку сярод удзельнікаў "Пульсшоу". Прычына змены геаграфіі калектыву – каханне. Кіраўнік каманды Канстанцін закахаўся ў мясцовую фаершчыцу і застаўся жыць у Беларусі, таму і былая чарнігаўская каманда.
"ГОФФу" у Гомелі ўжо восем гадоў, але цікавасць да яго не згасае. Штогод набярэжная Сожа запаўняецца сотнямі гледачоў. Сёлета арганізатары – Гомельскае абласное радыё і Першы гарадскі тэлеканал – сабралі каманды розных гадоў, чые імёны гамяльчане добра ведаюць.
Адкрывалі фаер-шоу вопытныя артысты з Брэста. У 2016 годзе яны ўразілі горад над Сожам сваёй праграмай "У рытме вогненнага джаза". На гэты раз эксперыментальны тэатр ETERE абраў музычнае суправаджэнне цяжэй.
Фаер-клуб з Магілёва "Маоры" выступіў з праграмай у стылі кіберпанку. Брутальныя мужчыны з агнямётамі не шкадавалі агню, шчодра распыляючы ва ўсе бакі.
"Больш агню – гэта наш фірменны почырк, - кажуць артысты "Маоры". – Не ставім шмат піратэхнікі, затое шчодра адорваем публіку агнём".
У сваёй праграме магіляўчане выкарыстоўваюць ручныя агнямёты, вогненныя кубы вагой 20 кілаграмаў і сваё самае эфектнае вынаходства – спаркл-стаффы, якія ўяўляюць сабой шост з вялікімі кошыкамі, набітымі спецыяльным вугалем.
"Вугаль мы рыхтуем па сваёй тэхналогіі, – дзеляцца фаершчыкі. – Ён дае шмат іскраў, дзякуючы якім ствараецца ўражанне, што артысты знікаюць у вогненным віхру прама на сцэне".
Упершыню ў Гомелі выступіў малады калектыў "Атома" з Віцебска. Са сваім шоу "Шоумен" беларусы ўразілі гледачоў Кітая і Германіі, а гамяльчане ацанілі пастаноўку ва ўсходнім стылі.
Хэдлайнеры вогненнага фэсту – калектыў з Бранска FireShow "Живые огни" і беларускі агнявы цырк Kresiva.
Упершыню расіяне выступілі ў Гомелі ў 2010 годзе і адразу пакарылі гамяльчан манерай выканання нумароў і прафесіяналізмам. Менавіта яны першымі прымянілі ў шоу агнямёты і апранулі артыстаў у каркасныя касцюмы.
У гэтым годзе ў фаершчыкаў з Бранска таксама ўнікальны рэквізіт і нумары: дзяўчына ў вогненным абручы, палаючыя крылы, пасланніца іншых светаў у касмічным касцюме з агнямётам.
Другі раз у Гомелі ў рамках Міжнароднага фестывалю ўтаймавальнікаў агню выступіў беларускі агнявы цырк Kresiva. За гады існавання калектыў адпрацаваў больш за дзесяць тысяч праектаў. Унікальнасць шоу – сумяшчэнне прафесійных цыркавых нумароў і вогненных. У праграме выкарыстоўваецца рэквізіт, аналагаў якому няма ў свеце. Артысты цырка працавалі з вядомым Cirque du Soleil.
У Гомелі Kresiva выступілі з арыгінальнай этнічнай праграмай. У якасці шамана задзейнічалі легенду беларускага арт-рока Леаніда Паўленка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Жывы агонь і палымяныя танцы: як прайшло "Свята Сонца - 2019"