Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Узгоднена 8 з 14 імпартазамяшчальных праектаў у Беларусі – Пархомчык

© Sputnik / Станислав ЛобатыйВіцэ-прэм'ер Беларусі Пётр Пархомчык
Віцэ-прэм'ер Беларусі Пётр Пархомчык - Sputnik Беларусь, 1920, 19.09.2022
Падпісацца
Пасля ўвядзення заходніх санкцый беларускія і расійскія ўлады пачалі гаварыць аб замяшчэнні крытычнага імпарту, ужо распрацаваны праекты ў машынабудаванні і некаторых іншых галінах.
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Беларусь і Расія ўзгаднілі 8 з 14 праектаў у сферы імпартазамяшчэння, паведаміў віцэ-прэм’ер рэспублікі Пётр Пархомчык, перадае карэспандэнт Sputnik.
У панядзелак намеснік прэм’ер-міністра сустрэўся з намеснікам міністра прамысловасці і гандлю РФ Аляксеем Учонавым. Бакі абмеркавалі пытанні прамысловай кааперацыі і праекты імпартазамяшчэння.
Пётр Пархомчык падзякаваў расійскаму боку за канструктыўнае ўзаемадзеянне ў частцы рэалізацыі саюзных праграм па фарміраванні адзінай прамысловай палітыкі.
"У якасці прыкладу можна прывесці ўзаемаадносіны КамАЗа з шэрагам прадпрыемстваў прамысловага сектара Рэспублікі Беларусь. І вельмі важна, што праграма, якую мы падпісалі з КамАЗам, выбудоўваецца на доўгатэрміновае планаванне – больш за пяць гадоў", - адзначыў віцэ-прэм’ер.
Паводле яго слоў, у праграме задзейнічана вялікая група прамысловых прадпрыемстваў, найперш гэта МАЗ і КамАЗ. Холдынгі абмяркоўваюць пытанні ўніфікацыі вытворчасці грузавога і пасажырскага транспарту. Пархомчык падкрэсліў, што да гэтай работы таксама падключылася прадпрыемства "Гарызонт", якое пачало вырабляць панэлі для КамАЗа.
"Знайшлі месца ў гэтай кааперацыі прадпрыемствы Мінскага падшыпнікавага завода, холдынга БелОМА, холдынга БМК і шэрага іншых прадпрыемстваў", - канстатаваў ён.

Фінансаванне на падыходзе

Пётр Пархомчык таксама адзначыў, што ўсе 14 імпартазамяшчальных праектаў атрымалі зацікаўленасць з расійскага боку. На дадзены момант ужо ўзгоднена 8 праектаў, яны знаходзяцца ў Банку развіцця для адкрыцця фінансавання.
"Ёсць і іншыя праекты, якія мы абмяркоўвалі. Згодна з нашым графікам, мы павінны завяршыць працу (па ўзгадненні ўсіх праектаў - Sputnik) у верасні", - рэзюміраваў віцэ-прэм’ер.

Два мільярды на сумесныя праекты

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пачатку чэрвеня паведаміў, што Мінск прапанаваў расійскаму боку сумесныя праекты, якія далі б магчымасць замясціць заходні імпарт ва ўмовах санкцый. Паведамлялася, што Расія выдзеліць каля 2 мільярдаў долараў на сумесныя з Беларуссю праекты ў галіне імпартазамяшчэння.
"У нас будзе мноства праектаў з РФ. Пачынаючы з ваенна-стратэгічных і заканчваючы зямнымі. Сумесныя праекты па імпартазамяшчэнні вялізныя. Цяпер пад 2 мільярды долараў Расія выдзяляе нам на гэтыя сумесныя праекты", – заявіў Лукашэнка падчас урока, які прайшоў 1 верасня, і дадаў, што такіх праектаў будзе "процьма".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусь і Расія вызначылі праекты па імпартазамяшчэнні на $1,3 млрд
Лукашэнка запатрабаваў ад улад "віртуознай лагістыкі"
Расія можа павялічыць імпарт беларускага паліва
Імпартазамяшчэнне павялічыла тавараабарот РФ і Беларусі - Грызлоў
Імпартазамяшчэнне на фоне санкцый: беларускія прадпрыемствы знайшлі выйсце
Стужка навiн
0