Адміністрацыя прэзідэнта не выцягвае ў інфармацыйнай вайне – Лукашэнка

© Sputnik / Виктор ТолочкоАдміністрацыя прэзідэнта Беларусі
Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 20.09.2022
Падпісацца
Беларускія ўлады хочуць падключыць да пытанняў інфармацыйнага супрацьдзеяння дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі, каб стварыць апору ў рабоце СМІ.
МІНСК, 20 вер – Sputnik. Інфармацыйная вайна – гэта вельмі небяспечна ў сучасным свеце, заявіў у Палацы незалежнасці прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з дзяржсакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам.
Паводле яго слоў, Савет бяспекі дзейнічае правільна, узнімаючы пытанні ў сферы інфармацыйнай бяспекі, таму што менавіта на гэтым напрамку зараз ідзе вайна. У дадзенай працы павінны быць занятыя і журналісты, і прэзідэнт.

"Пачынаючы, зноў жа, ад газеты-раёнкі і іншай нейкай прыватнай газеты і заканчваючы інтэрнэтам. Усюды павінны актыўна працаваць", - падкрэсліў перспектывы беларускі лідар.

"Скажу шчыра, Адміністрацыя прэзідэнта крыху ў гэтым плане не выцягвае, не дапрацоўвае. Асабліва па сур’ёзных напрамках", - цытуе Аляксандра Лукашэнку прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Пры гэтым ён пагадзіўся з прапановай Аляксандра Вальфовіча падключыць дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі да работы па гэтым напрамку.
На яго думку, гэта дасць магчымасць сфарміраваць добры фундамент для работы сродкаў масавай інфармацыі. Пры гэтым ён адзначыў, што не трэба выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці фэйкі, таму што яны працуюць некалькі дзён, а потым усё развейваецца.
"Не трэба даваць ілжывую няправільную інфармацыю. Трэба рабіць усё годна, прыгожа, каб потым не апраўдвацца", - растлумачыў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Роля мытні ўзрасла ва ўмовах гібрыднай вайны супраць Беларусі і РФ – Лукашэнка
Генпракурор: у адносінах да Беларусі ідзе жорсткая інфармацыйная вайна
Андрэйчанка: гісторыя сёння стала заложніцай вялікай палітыкі
Стужка навiн
0