"Прыйшоў Багач – кідай рагач…": завяршаем гаспадарчую працу і назіраем за надвор’ем
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБагач
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае аб беларускіх традыцыях, звязаных з заключным святам ураджаю, і дзеліцца народнымі прыкметамі.
Згодна з беларускім народным календаром сёння святкуецца Малая Прачыстая або Багач – так называюць заключнае свята збору ўраджаю.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЖняя
Жняя
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
На вёсцы ў гэты дзень усе жыхары збіраліся талакой, перш за ўсё рабілі Багач – насыпку з зернем, у сярэдзіну якой устаўлялася свечка. Кожны вясковец па жменьцы прыносіў зерне новага ўраджаю для Багача.
© Sputnik / Альфред МикусРабілі Багач – насыпку з зернем, у сярэдзіну якой устаўлялася свечка
Рабілі Багач – насыпку з зернем, у сярэдзіну якой устаўлялася свечка
© Sputnik / Альфред Микус
У адну з хат запрашалі свяшчэнніка, а пасля богаслужэння насыпку з жытам або пшаніцай і запаленай свечкай праносілі па вёсцы і абавязкова вакол статка. У працэсіі ўдзельнічалі усе жыхары вёскі.
© Sputnik / Альфред МикусНасыпку з жытам або пшаніцай і запаленай свечкай праносілі па вёсцы
Насыпку з жытам або пшаніцай і запаленай свечкай праносілі па вёсцы
© Sputnik / Альфред Микус
Потым Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты тых гаспадароў, якіх грамада ў гэтым годзе абрала лепшымі. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.
© Sputnik / Альфред МикусБагач скіраваны на захаванне дабрабыту і сямейнага ладу
Багач скіраваны на захаванне дабрабыту і сямейнага ладу
© Sputnik / Альфред Микус
У народзе гэты дзень лічылі не толькі часам падвядзення вынікаў.
Менавіта на Багач нашы продкі планавалі будучыя работы, таму і з’явіліся такія прымаўкі:
"Багач – бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць"
ды наадварот
"Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку".
Што рабілі нашы продкі
На Багача сяляне імкнуліся адпачыць ад гаспадарчай працы: хадзілі адзін да аднаго ў госці, ладзілі кірмаш і гулянні, падчас якіх хлопцы выглядалі дзяўчат, а дзяўчаты куплялі чырвоныя хусткі і пацеркі ды чакалі жаніхоў.
© Sputnik / Альфрэд МікусДзяўчаты куплялі чырвоныя пацеркі ды чакалі жаніхоў
Дзяўчаты куплялі чырвоныя пацеркі ды чакалі жаніхоў
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Гэта было дарэчы, паколькі ў некаторых мясцінах Беларусі вяселлі ладзіліся пераважна ўвосень, да Каляднага посту.
Гаспадыні да гэтага свята пяклі хлеб і пірагі, а таксама гатавалі розныя стравы з гародніны і мяса. У заходніх раёнах Беларусі на Багача забівалі хатнюю скаціну, а гаспадароў, якія шкадавалі гэта рабіць, перасцерагалі, што "жывёлу воўк парве".
© Sputnik / Альфрэд МікусДа гэтага свята пяклі хлеб і пірагі, а таксама гатавалі розныя стравы
Да гэтага свята пяклі хлеб і пірагі, а таксама гатавалі розныя стравы
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Таксама у гэты дзень назіралі за надвор’ем і паводзінамі жывёл. Напрыклад, калі раніцай туман, то хутка пойдуць дажджы, калі ж дзень ясны, то добрае надвор’е пратрымаецца да канца кастрычніка. Калі пасля Малой Прачыстай хатняя жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя.
Таксама на Sputnik:
На Багач усяго багата: як у Вязынцы развіталіся з летам
Усё па традыцыях: у Дукоры адзначылі Багач
Свята багатага ўраджаю: як адзначылі Багач у Вязынцы