https://bel.sputnik.by/20220922/belarus-adpravla--ktay-pershyya-vagony-z-torfam-1067118978.html
Беларусь адправіла ў Кітай першыя вагоны з торфам
Беларусь адправіла ў Кітай першыя вагоны з торфам
Sputnik Беларусь
Пробныя партыі беларускай тарфяной прадукцыі экспартаваліся ў Паднябесную апошнія некалькі гадоў, у будучым будзе адпраўлена яшчэ 50 кантэйнераў па чыгунцы. 22.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-22T16:17+0300
2022-09-22T16:17+0300
2022-09-22T16:17+0300
беларусь
кітай
эканоміка
пастаўка
торф
прадукцыя
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0a/1046108582_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_ab1861f3b4c3e543fd222b6e9c981f3f.jpg
МІНСК, 22 вер – Sputnik. Першы чыгуначны састаў з беларускім торфам адправіўся ў Кітай, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга рэспублікі.У цягніку 62 кантэйнеры з верхавым кіпіраваным торфам, які прызначаны для вытворчасці пажыўных грунтоў і іншых патрэб сельскай гаспадаркі. Прадукцыю для кітайскіх спажыўцоў прадаставіў адзін з вядучых заводаў Беларусі – ААТ "Туршоўка".Паводле слоў намесніка міністра энергетыкі рэспублікі Дзяніса Мароза, краіны маюць даўнія партнёрскія сувязі ў гэтай сферы. У Беларусі, напрыклад, шмат энергааб’ектаў пабудавана з прыцягненнем кітайскіх кампаній.Аб супрацоўніцтве ў тарфяной прамысловасці Беларусь і Кітай вядуць перагаворы з 2019 года. З 2020 па 2022 гады ў Паднябесную экспартаваліся пробныя партыі беларускага торфу для сельскагаспадарчых патрэб. У будучыні ў Кітай плануецца адправіць яшчэ 50 кантэйнераў, пастаўляць сваю прадукцыю будуць тры заводы.На дадзены момант агульныя запасы торфу ў Беларусі ацэньваюцца ў 2,4 млрд тон. Аднак для прамысловай распрацоўкі прыдатны каля 12% беларускіх запасаў – гэта 8,9 тысячы гектараў тарфянікаў з агульнымі запасамі 26,9 млн тон.За 8 месяцаў гэтага года Беларусь экспартавала 154 тысячы тон торфу. Асноўным імпарцёрам з’яўляецца Расія, адгружаюць таксама і ў Турцыю, а таксама ў Латвію, Чэхію і іншыя краіны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
кітай
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0a/1046108582_255:0:2922:2000_1920x0_80_0_0_433e320d5c2d8d5e93eddde17d68c42f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, кітай, эканоміка, пастаўка, торф, прадукцыя, у свеце
беларусь, кітай, эканоміка, пастаўка, торф, прадукцыя, у свеце
Беларусь адправіла ў Кітай першыя вагоны з торфам
Пробныя партыі беларускай тарфяной прадукцыі экспартаваліся ў Паднябесную апошнія некалькі гадоў, у будучым будзе адпраўлена яшчэ 50 кантэйнераў па чыгунцы.
МІНСК, 22 вер – Sputnik. Першы чыгуначны састаў з беларускім торфам адправіўся ў Кітай, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга рэспублікі.
У цягніку 62 кантэйнеры з верхавым кіпіраваным торфам, які прызначаны для вытворчасці пажыўных грунтоў і іншых патрэб сельскай гаспадаркі. Прадукцыю для кітайскіх спажыўцоў прадаставіў адзін з вядучых заводаў Беларусі – ААТ "Туршоўка".
Паводле слоў намесніка міністра энергетыкі рэспублікі Дзяніса Мароза, краіны маюць даўнія партнёрскія сувязі ў гэтай сферы. У Беларусі, напрыклад, шмат энергааб’ектаў пабудавана з прыцягненнем кітайскіх кампаній.
Аб супрацоўніцтве ў тарфяной прамысловасці Беларусь і Кітай вядуць перагаворы з 2019 года. З 2020 па 2022 гады ў Паднябесную экспартаваліся пробныя партыі беларускага торфу для сельскагаспадарчых патрэб. У будучыні ў Кітай плануецца адправіць яшчэ 50 кантэйнераў, пастаўляць сваю прадукцыю будуць тры заводы.
На дадзены момант агульныя запасы торфу ў Беларусі ацэньваюцца ў 2,4 млрд тон. Аднак для прамысловай распрацоўкі прыдатны каля 12% беларускіх запасаў – гэта 8,9 тысячы гектараў тарфянікаў з агульнымі запасамі 26,9 млн тон.
За 8 месяцаў гэтага года Беларусь экспартавала 154 тысячы тон торфу. Асноўным імпарцёрам з’яўляецца Расія, адгружаюць таксама і ў Турцыю, а таксама ў Латвію, Чэхію і іншыя краіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Па сапраўднай палескай вузкакалейцы:
што робіць цягнік на балотах