https://bel.sputnik.by/20220923/dolce-vita-pa-belarusku-yak-vyglyadae-vytvorchasts-tsukru--vdea-1067176176.html
Dolce Vita па-беларуску: як выглядае вытворчасць цукру – відэа
Dolce Vita па-беларуску: як выглядае вытворчасць цукру – відэа
Sputnik Беларусь
Гарадзейскі цукровы камбінат – адзін з чатырох цукровых заводаў у Беларусі. Карэспандэнт Sputnik пабываў на вытворчасці і на свае вочы ўбачыў, як з несамавітай... 23.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-23T17:08+0300
2022-09-23T17:08+0300
2022-09-23T17:08+0300
відэа
вытворчасць
вытворчасць прадуктаў харчавання
цукар
беларусь
эканоміка
відэа
гарадзея
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/17/1067156037_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_5c7874741eaeb63763b5362ed108afa3.jpg
Працэс вытворчасці салодкага прадукту пачынаецца з прыёмкі цукровых буракоў – у сезон уборкі іх вязуць на завод тонамі, дзе ўзважваюць, мыюць, даследуюць у лабараторыі і толькі пасля гэтых этапаў адпраўляюць у перапрацоўку.Цяпер завод прымае па 10 тысяч тон буракоў за суткі і столькі ж перапрацоўвае. З гэтага аб’ёму выходзіць 1,4 тысячы тон гатовага цукру.У такім рэжыме прадпрыемства будзе працаваць да 10 кастрычніка, пасля чаго буракоў будзе паступаць ужо ўдвая больш і іх ўжо пачнуць закладваць на захоўванне. Цяпер буракі вязуць у Гарадзею з Мінскай і Гродзенскай абласцей, а таксама цягнікамі з Віцебскай і Магілёўскай.Схітрыць з якасцю буракоў у пастаўшчыкоў не атрымаецца, насыпаўшы ў машыны зверху што лепей, а ўніз што горай. Для кантролю вытворчасці па ўсім камбінаце ўстаноўлены камеры, якія фіксуюць усе грузавікі, а лабараторны аналіз буракоў поўнасцю аўтаматызаваны.Пасля драбнення бурачную стружку адпраўляюць на варку, на гэтым этапе з яе вылучаецца цукровая маса, якую затым прамываюць і высушваюць.Гарадзейскі камбінат – адзіны ў краіне, дзе ўсталяваны рэвальверны тып сушылкі для цукру. За гадзіну тут можна высушыць 50 тон цукру, а за суткі – да 2 тысяч тон. Пасля сушкі цукар фасуюць у звыклую для пакупнікоў упакоўку.Акрамя цукру, на камбінаце выпускаюць і разнастайную салодкую прадукцыю – фруктовае павідла, канфіцюр і нават модны зараз топінг, усё гэта карыстаецца попытам не толькі ўнутры краіны, але і ідзе на экспарт – у Расію і Казахстан.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
гарадзея
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/17/1067156037_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_a9eab6617ac48c02dabb5c8f1b6b4d71.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вытворчасць, вытворчасць прадуктаў харчавання, цукар, беларусь, эканоміка, відэа, гарадзея, видео
вытворчасць, вытворчасць прадуктаў харчавання, цукар, беларусь, эканоміка, відэа, гарадзея, видео
Dolce Vita па-беларуску: як выглядае вытворчасць цукру – відэа
Гарадзейскі цукровы камбінат – адзін з чатырох цукровых заводаў у Беларусі. Карэспандэнт Sputnik пабываў на вытворчасці і на свае вочы ўбачыў, як з несамавітай агародніны – цукровага бурака – атрымліваецца папулярны салодкі прадукт. Глядзіце эксклюзіўнае відэа Sputnik.
Працэс вытворчасці салодкага прадукту пачынаецца з прыёмкі цукровых буракоў – у сезон уборкі іх вязуць на завод тонамі, дзе ўзважваюць, мыюць, даследуюць у лабараторыі і толькі пасля гэтых этапаў адпраўляюць у перапрацоўку.
Цяпер завод прымае па 10 тысяч тон буракоў за суткі і столькі ж перапрацоўвае. З гэтага аб’ёму выходзіць 1,4 тысячы тон гатовага цукру.
У такім рэжыме прадпрыемства будзе працаваць да 10 кастрычніка, пасля чаго буракоў будзе паступаць ужо ўдвая больш і іх ўжо пачнуць закладваць на захоўванне. Цяпер буракі вязуць у Гарадзею з Мінскай і Гродзенскай абласцей, а таксама цягнікамі з Віцебскай і Магілёўскай.
Схітрыць з якасцю буракоў у пастаўшчыкоў не атрымаецца, насыпаўшы ў машыны зверху што лепей, а ўніз што горай. Для кантролю вытворчасці па ўсім камбінаце ўстаноўлены камеры, якія фіксуюць усе грузавікі, а лабараторны аналіз буракоў поўнасцю аўтаматызаваны.
Пасля драбнення бурачную стружку адпраўляюць на варку, на гэтым этапе з яе вылучаецца цукровая маса, якую затым прамываюць і высушваюць.
Гарадзейскі камбінат – адзіны ў краіне, дзе ўсталяваны рэвальверны тып сушылкі для цукру. За гадзіну тут можна высушыць 50 тон цукру, а за суткі – да 2 тысяч тон. Пасля сушкі цукар фасуюць у звыклую для пакупнікоў упакоўку.
Акрамя цукру, на камбінаце выпускаюць і разнастайную салодкую прадукцыю – фруктовае павідла, канфіцюр і нават модны зараз топінг, усё гэта карыстаецца попытам не толькі ўнутры краіны, але і ідзе на экспарт – у Расію і Казахстан.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Квоты на цукар і пошліны: у Мінску прайшло пасяджэнне Савета ЕЭК
Белдзяржхарчпрам растлумачыў,
ці ёсць у краіне дэфіцыт цукру, солі і алею