https://bel.sputnik.by/20220927/pyasko-putsn--lukashenka-pratsyagvayuts-sustrechu--sochy-1067279197.html
Пяскоў: Пуцін і Лукашэнка працягваюць сустрэчу ў Сочы
Пяскоў: Пуцін і Лукашэнка працягваюць сустрэчу ў Сочы
Sputnik Беларусь
Кіраўнікі Расіі і Беларусі праводзяць сёмую асабістую сустрэчу ў 2022 годзе. 27.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-27T12:36+0300
2022-09-27T12:36+0300
2022-09-27T12:52+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
дзмітрый пяскоў
саюзная дзяржава
уладзімір пуцін
аляксандр лукашэнка
палітыка
сочы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1b/1067278884_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_c2190028a260b75d90c282e134d4f196.jpg
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін працягваюць сустрэчу ў Сочы, паведаміў у аўторак прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.Гэта сёмая асабістая сустрэча лідараў дзвюх краін з пачатку года. Лукашэнка і Пуцін бачыліся таксама на вераснёўскім саміце ШАС у Самаркандзе – аднак пра сустрэчу ў двухбаковым фармаце не паведамлялася.Першая вочная сустрэча Лукашэнкі і Пуціна 2022-м адбылася 18 лютага ў Маскве, афіцыйны візіт Лукашэнкі тады заняў два дні.У другі раз Лукашэнка і Пуцін зноў сустрэліся ў сталіцы РФ менш як праз месяц – 11 сакавіка. Яшчэ праз месяц, 12 красавіка, прэзідэнты разам прыляцелі на касмадром Усходні ў Амурскай вобласці.Чацвёрты раз яны сустрэліся 16 мая на саміце АДКБ у Маскве. Пятая асабістая сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў прайшла 23 мая ў Сочы.Апошняя на дадзены момант сустрэча адбылася ў Санкт-Пецярбургу 25 чэрвеня. Тады палітыкі абмеркавалі пытанні абароны, пастаўку калійных удабрэнняў на сусветныя рынкі і бягучую сітуацыю ў свеце.Атрымліваецца, што за першае паўгоддзе 2022-га Пуцін і Лукашэнка бачыліся столькі, колькі за ўвесь мінулы год – шэсць разоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
сочы
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1b/1067278884_135:0:2864:2047_1920x0_80_0_0_9d03098c384ff6b855f7636ef664fead.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый пяскоў, саюзная дзяржава, уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка, палітыка, сочы
дзмітрый пяскоў, саюзная дзяржава, уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка, палітыка, сочы
Пяскоў: Пуцін і Лукашэнка працягваюць сустрэчу ў Сочы
12:36 27.09.2022 (абноўлена: 12:52 27.09.2022) Кіраўнікі Расіі і Беларусі праводзяць сёмую асабістую сустрэчу ў 2022 годзе.
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін працягваюць сустрэчу ў Сочы, паведаміў у аўторак прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.
Гэта сёмая асабістая сустрэча лідараў дзвюх краін з пачатку года. Лукашэнка і Пуцін бачыліся таксама на вераснёўскім саміце ШАС у Самаркандзе – аднак пра сустрэчу ў двухбаковым фармаце не паведамлялася.
Першая вочная сустрэча Лукашэнкі і Пуціна 2022-м адбылася 18 лютага ў Маскве, афіцыйны візіт Лукашэнкі тады заняў два дні.
У другі раз Лукашэнка і Пуцін зноў сустрэліся ў сталіцы РФ менш як праз месяц – 11 сакавіка. Яшчэ праз месяц, 12 красавіка, прэзідэнты разам прыляцелі на касмадром Усходні ў Амурскай вобласці.
Чацвёрты раз яны сустрэліся 16 мая на саміце АДКБ у Маскве. Пятая асабістая сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў прайшла 23 мая ў Сочы.
Апошняя на дадзены момант сустрэча адбылася ў Санкт-Пецярбургу 25 чэрвеня. Тады палітыкі абмеркавалі пытанні абароны, пастаўку калійных удабрэнняў на сусветныя рынкі і бягучую сітуацыю ў свеце.
Атрымліваецца, што за першае паўгоддзе 2022-га Пуцін і Лукашэнка бачыліся столькі, колькі за ўвесь мінулы год – шэсць разоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь