https://bel.sputnik.by/20220927/u-kraml-zanepakoeny-zvestkam-ab-parushennyakh-na-ntkakh-panochnykh-patoka-1067285036.html
У Крамлі занепакоены звесткамі аб парушэннях на нітках "Паўночных патокаў"
У Крамлі занепакоены звесткамі аб парушэннях на нітках "Паўночных патокаў"
Sputnik Беларусь
Пяскоў не выключыў, што парушэнні працы "Паўночных патокаў" могуць быць дыверсіяй. 27.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-27T14:26+0300
2022-09-27T14:26+0300
2022-09-27T14:27+0300
крэмль
дзмітрый пяскоў
паўночны паток
"паўночны паток - 2"
здарэнні
эканоміка
газ
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/15/1064967738_0:0:2500:1407_1920x0_80_0_0_64e2024cb95021f238fb603c0759a854.jpg
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Крэмль надзвычай занепакоены інфармацыяй аб падзенні ціску і разбурэннях на нітках "Паўночных патокаў", заявіў у аўторак прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.Напярэдадні аператар расійскага газаправода Nord Stream 2 AG паведаміў, што на "Паўночным патоку 2" (быў запоўнены тэхнічным газам) адбылося надзвычайнае здарэнне ў водах Даніі побач з востравам Борнхальм. Надзвычайнае здарэнне было зафіксавана на нітцы А газаправода, што прывяло да рэзкага зніжэння ціску. Пазней аператар Nord Stream AG паведаміў, што зніжэнне ціску зафіксавана на абедзвюх нітках "Паўночнага патоку 1".У СМІ з’явіліся паведамленні аб тым, што ціск у трубаправодах "Паўночны паток" мог упасці з-за дыверсіі.Прэс-сакратар расійскага лідара назваў гэтую сітуацыю беспрэцэдэнтнай і заявіў, што яна патрабуе тэрміновага разбору. Ён таксама дадаў, што ў Крамлі занепакоеныя гэтымі навінамі.Адказваючы на пытанне, ці была дыверсія прычынай здарэння, Пяскоў сказаў, што гэтага нельга выключаць."Цяпер нельга выключаць ніводнага варыянта. Відавочна, што ёсць нейкае разбурэнне трубы, а што стала прычынай – тут да таго, як з’явяцца вынікі даследавання, выключаць хоць нейкі варыянт нельга", - заявіў прадстаўнік Крамля.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/15/1064967738_281:0:2500:1664_1920x0_80_0_0_2629e8e7609bff536c8d50f75fd1a1a6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
крэмль, дзмітрый пяскоў, паўночны паток, "паўночны паток - 2", здарэнні, эканоміка, газ
крэмль, дзмітрый пяскоў, паўночны паток, "паўночны паток - 2", здарэнні, эканоміка, газ
У Крамлі занепакоены звесткамі аб парушэннях на нітках "Паўночных патокаў"
14:26 27.09.2022 (абноўлена: 14:27 27.09.2022) Пяскоў не выключыў, што парушэнні працы "Паўночных патокаў" могуць быць дыверсіяй.
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Крэмль надзвычай занепакоены інфармацыяй аб падзенні ціску і разбурэннях на нітках "Паўночных патокаў", заявіў у аўторак прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Напярэдадні аператар расійскага газаправода Nord Stream 2 AG паведаміў, што на "Паўночным патоку 2" (быў запоўнены тэхнічным газам) адбылося надзвычайнае здарэнне ў водах Даніі побач з востравам Борнхальм. Надзвычайнае здарэнне было зафіксавана на нітцы А газаправода, што прывяло да рэзкага зніжэння ціску. Пазней аператар Nord Stream AG паведаміў, што зніжэнне ціску зафіксавана на абедзвюх нітках "Паўночнага патоку 1".
У СМІ з’явіліся паведамленні аб тым, што ціск у трубаправодах "Паўночны паток" мог упасці з-за дыверсіі.
"Гэта вельмі трывожныя навіны. Сапраўды, гаворка ідзе аб нейкіх разбурэннях у трубе, пакуль незразумела якога характару, у дацкай зоне эканамічнай. Сапраўды, значна ўпаў ціск", – сказаў Пяскоў.
Прэс-сакратар расійскага лідара назваў гэтую сітуацыю беспрэцэдэнтнай і заявіў, што яна патрабуе тэрміновага разбору. Ён таксама дадаў, што ў Крамлі занепакоеныя гэтымі навінамі.
Адказваючы на пытанне, ці была дыверсія прычынай здарэння, Пяскоў сказаў, што гэтага нельга выключаць.
"Цяпер нельга выключаць ніводнага варыянта. Відавочна, што ёсць нейкае разбурэнне трубы, а што стала прычынай – тут да таго, як з’явяцца вынікі даследавання, выключаць хоць нейкі варыянт нельга", - заявіў прадстаўнік Крамля.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пуцін: дайце нам турбіну – ужо заўтра ўключым "Паўночны паток"