Кошт газу ў Еўропе зімой можа перавысіць $4000 за тысячу "кубоў"

© Sputnik / Григорий СысоевУчастак магістральнага газаправода "Паўночны паток" у нямецкім горадзе Любмін
Участак магістральнага газаправода Паўночны паток у нямецкім горадзе Любмін - Sputnik Беларусь, 1920, 04.09.2022
Падпісацца
"Газпром" разлічвае на істотны рост выручкі па выніках 2022 года – больш, чым у 2021-м.
МІНСК, 4 вер – Sputnik. Біржавыя цэны на газ у Еўропе ў асенне-зімовы перыяд могуць перавысіць чатыры тысячы долараў за адну тысячу кубаметраў, заявіў кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер.
"Цана газу рэгулярна перавышае ўзровень тры тысячы долараў за адну тысячу кубаметраў. Мы з вамі ў "Газпроме" зрабілі цэнавыя прагнозы на зіму. І вы ведаеце, па кансерватыўнай ацэнцы, пры захаванні тых тэндэнцый, якія ёсць на сённяшні дзень на рынку, цана у піку асенне-зімовага максімуму можа перавышаць і чатыры тысячы долараў за тысячу кубаметраў", - заявіў Мілер.
Сёння на фоне спынення газаправода "Паўночны паток" біржавыя цэны на газ у Еўропе растуць у сярэднім на 5%. Такім чынам кошт блакітнага паліва блізкі да 2900 долараў за тысячу "кубоў".
Мілер таксама расказаў, што "Газпром" рыхтуе да зімы рэкордны аператыўны запас газу ў падземных сховішчах РФ.
"І задача выканана ўжо на бягучы дзень на 92%. А на пачатак перыяду адбору газу з падземных сховішчаў мы з вамі будзем мець чарговы рэкорд па патэнцыяльным сутачным адборы газу з падземак", - сказаў ён.
Мілер выказаў упэўненасць, што наступны асенне-зімовы перыяд "Газпром" пройдзе на "выдатна".
Кіраўнік дзяржкарпарацыі падкрэсліў, што Расія забяспечана запасамі газу на 100 гадоў наперад. "І мы ведаем, што некаторыя радовішчы ў нас па праектах распрацоўкі будуць працаваць і даваць газ краіне за 2120 год", – сказаў ён.
Што да выручкі "Газпрома" ў гэтым годзе, то Мілер заўважыў, што яна будзе істотна вышэйшая, чым у 2021-м.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Экс-канцлер ФРГ Шрэдар заклікаў запусціць "Паўночны паток - 2"
Эмбарга на газ з РФ немагчыма, ЕС нашкодзіць сам сабе – канцлер Аўстрыі
Жыхары Варшавы будуць сустракаць Каляды ў цемнаце
Стужка навiн
0