Пуцін: зараз ідзе фарміраванне больш справядлівага свету

© Sputnik / Гавриил Григоров / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 29.09.2022
Падпісацца
Па словах расійскага лідара, менавіта з гэтай рэальнасцю Захад не хоча мірыцца.
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Фарміраванне больш справядлівай светабудовы адбываецца цяпер, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у чацвер пры размове з кіраўнікамі разведак дзяржаў-членаў СНД.
"На нашых вачах ідзе няпросты працэс фарміравання больш справядлівай светабудовы", - сказаў ён.
Паводле яго слоў, гэты працэс чакана суправаджаецца праблемамі, якія ляжаць на паверхні.
Расійскі лідар удакладніў, што аднапалярная гегемонія разбураецца, і з гэтай аб’ектыўнай рэальнасцю Захад катэгарычна не хоча мірыцца.

Магчымасць удару

Пуцін таксама заявіў, што геапалітычныя сапернікі краін СНД гатовы паставіць пад удар любую краіну, развязаўшы тым самым бойню.
"Нашы апаненты, як мы яшчэ зусім нядаўна гаварылі, гатовы падставіць пад удар усіх, каго заўгодна, любую краіну, ператварыць яе ў эпіцэнтр крызісу, справакаваць каляровую рэвалюцыю і развязаць крывавую бойню", - сказаў ён, удакладніўшы, што такое ўсе ўжо не раз бачылі.
Акрамя таго, паводле слоў прэзідэнта РФ, Захад прапрацоўвае сцэнарыі распальвання канфліктаў у СНД, і пра гэта добра вядома.
"Але нам і так іх дастаткова. Дастаткова паглядзець на тое, што адбываецца зараз паміж Расіяй і Украінай, на рубяжах некаторых іншых краін СНД", - заявіў ён.
Расійскі лідар падкрэсліў, што рызыкі дэстабілізацыі абстаноўкі растуць, у тым ліку ў краінах Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна і на межах СНД.

Супрацоўніцтва спецслужбаў

Прэзідэнт Расіі заявіў, што спецслужбам краін СНД трэба і далей развіваць супрацоўніцтва ў сферы падрыхтоўкі кадраў і абмену інфармацыяй – гэта дае магчымасць дабівацца лепшых вынікаў, больш рацыянальна выкарыстоўваць рэсурсы.
Паводле яго слоў, спецструктуры змагаюцца з самымі небяспечнымі пагрозамі, выконваюць падобныя задачы: забяспечыць мір і стабільнасць у сваіх дзяржавах, умацаваць суверэнітэт, садзейнічаць развіццю інтэграцыі.
"У вырашэнні гэтых задач вялікую ролю адыгрывае вядома ж зладжанасць і ўзаемадзеянне разведвальных службаў і органаў бяспекі. Вопыт такой сумеснай работы ў нас назапашаны багаты і трэба выкарыстоўваць яго па максімуму", - сказаў на заканчэнне ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін аб’явіў аб частковай мабілізацыі ў РФ
У Крамлі заўтра падпішуць дагаворы аб уступленні ў РФ новых тэрыторый
Прамы ўдзел ЗША ў канфлікце на баку Кіева ўжо відавочны – Антонаў
Мезенцаў выказаўся аб абнаўленні канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы
РФ не будзе пытацца дазволу на прымяненне ядзернай зброі – Мядзведзеў
Стужка навiн
0