https://bel.sputnik.by/20220930/putsn-ab-dyvers-na-panochnykh-patokakh-anglasaksy-arganzaval-vybukh-1067445229.html
Пуцін аб дыверсіі на "Паўночных патоках": англасаксы арганізавалі выбухі
Пуцін аб дыверсіі на "Паўночных патоках": англасаксы арганізавалі выбухі
Sputnik Беларусь
Злучаныя Штаты Амерыкі раяць еўрапейскім краінам поўнасцю адмовіцца ад энерганосьбітаў і іншых рэсурсаў з РФ, ведучы справу практычна да дэіндустрыялізацыі... 30.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-30T16:21+0300
2022-09-30T16:21+0300
2022-09-30T16:30+0300
уладзімір пуцін
расія
"паўночны паток - 2"
паўночны паток
тэракт
бяспека
эканоміка
палітыка
здарэнні
надзвычайнае здарэнне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1d/1067376701_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_3ed4df3cb650778c4b0102a8928f132c.jpg
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Англасаксам мала санкцый, яны перайшлі да дыверсій, сказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, каменціруючы інцыдэнты, якія адбыліся на гэтым тыдні, на газаправодах "Паўночны паток" і "Паўночны паток-2".Ён заявіў, што "ўсім відавочна, каму гэта выгадна". "Каму выгадна, той і зрабіў", - дадаў расійскі прэзідэнт.Дэіндустрыялізацыя ЕўропыУладзімір Пуцін таксама сказаў, выступаючы ў пятніцу ў Крамлі на цырымоніі падпісання дагавораў пасля рэферэндумаў у ЛНР, ДНР, Херсонскай і Запарожскай абласцях аб далучэнні да Расіі, што амерыканская эліта выкарыстоўвае ўкраінскі крызіс для паслаблення сваіх прамых канкурэнтаў. Гэта датычыцца не толькі Расіі, але і многіх еўрапейскіх дзяржаў – Францыі, Італіі, Іспаніі і іншых, падкрэсліў прэзідэнт РФ."Вашынгтон патрабуе ўсё больш санкцый супраць Расіі, і большасць еўрапейскіх палітыкаў з гэтым пакорна згаджаецца. Яны ж ясна разумеюць: ЗША праціскаюць поўную адмову ад расійскіх энерганосьбітаў і іншых рэсурсаў, вядуць справу практычна да дэіндустрыялізацыі Еўропы. Да таго, каб поўнасцю прыбраць да рук еўрапейскі рынак", - рэзюміраваў Пуцін.НЗ на "Паўночных патоках"Газаправод "Паўночны паток" быў спынены напрыканцы лета для правядзення планавых работ. Прыпыненне падачы газу выклікала рост цаны на блакітнае паліва, кошт тысячы кубаметраў якога перавысіў 2 900 долараў. "Газпром" зноў запусціў газаправод 3 верасня, паведамлялася, што трохдзённае спыненне прапампоўкі пазбавіла Еўропу амаль 100 млн "кубоў" расійскага газу.Уцечкі адразу на двух расійскіх экспартных газаправодах у Еўропу "Паўночны паток" і "Паўночны паток-2" здарыліся ў панядзелак, 26 верасня. З-за інцыдэнту адбылося зніжэнне ціску ў газаправодах. Усяго было знойдзена чатыры ўцечкі газу.Прычыны надзвычайнага здарэння пакуль невядомыя, аднак спецыялісты мяркуюць, што мела месца дыверсія. Шэраг краін таксама выказалі меркаванне, што інцыдэнты не выпадковыя. У Маскве заявілі, што для ацэнкі таго, што адбылося з ніткамі "Паўночнага патоку", трэба правесці расследаванне, паколькі ёсць шмат пытанняў. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў асабліва адзначыў, што не ў інтарэсах РФ пашкоджанне нітак "Паўночных патокаў", паколькі краіна пазбавілася маршрутаў пастаўкі газу ў Еўропу.Што тычыцца рамонту газаправодаў, ён можа заняць каля года, такое меркаванне выказаў старшыня камітэта Дзярждумы па энергетыцы Павел Завальны. Аднаўленне, паводле яго слоў, можна правесці двума спосабамі: пад вадой (для гэтага трэба вырабляць кесон) або на сушы (для гэтага давядзецца паднімаць трубы на паверхню).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
зша
еўропа
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    2022
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
     https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1d/1067376701_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_16fd8b0f5615e051e4f1f4a546275e22.jpgSputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    уладзімір пуцін, расія, "паўночны паток - 2", паўночны паток, тэракт, бяспека, эканоміка, палітыка, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, у свеце, зша, еўропа
уладзімір пуцін, расія, "паўночны паток - 2", паўночны паток, тэракт, бяспека, эканоміка, палітыка, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, у свеце, зша, еўропа
Пуцін аб дыверсіі на "Паўночных патоках": англасаксы арганізавалі выбухі
16:21 30.09.2022  (абноўлена: 16:30 30.09.2022) Злучаныя Штаты Амерыкі раяць еўрапейскім краінам поўнасцю адмовіцца ад энерганосьбітаў і іншых рэсурсаў з РФ, ведучы справу практычна да дэіндустрыялізацыі Еўропы, адзначыў расійскі лідар.
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Англасаксам мала санкцый, яны перайшлі да дыверсій, сказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, каменціруючы інцыдэнты, якія адбыліся на гэтым тыдні, на газаправодах "Паўночны паток" і "Паўночны паток-2".
"Англасаксам ужо мала санкцый – яны перайшлі да дыверсій. Неверагодна, але факт: арганізаваўшы выбухі на міжнародных газавых магістралях "Паўночнага патоку", якія праходзяць па дне Балтыйскага мора. Фактычна прыступілі да знішчэння еўрапейскай энергасістэмы", - адзначыў Пуцін.
Ён заявіў, што "ўсім відавочна, каму гэта выгадна". "Каму выгадна, той і зрабіў", - дадаў расійскі прэзідэнт.
Дэіндустрыялізацыя Еўропы
Уладзімір Пуцін таксама сказаў, выступаючы ў пятніцу ў Крамлі на цырымоніі падпісання дагавораў пасля рэферэндумаў у ЛНР, ДНР, Херсонскай і Запарожскай абласцях аб далучэнні да Расіі, што амерыканская эліта выкарыстоўвае ўкраінскі крызіс для паслаблення сваіх прамых канкурэнтаў. Гэта датычыцца не толькі Расіі, але і многіх еўрапейскіх дзяржаў – Францыі, Італіі, Іспаніі і іншых, падкрэсліў прэзідэнт РФ.
"Вашынгтон патрабуе ўсё больш санкцый супраць Расіі, і большасць еўрапейскіх палітыкаў з гэтым пакорна згаджаецца. Яны ж ясна разумеюць: ЗША праціскаюць поўную адмову ад расійскіх энерганосьбітаў і іншых рэсурсаў, вядуць справу практычна да дэіндустрыялізацыі Еўропы. Да таго, каб поўнасцю прыбраць да рук еўрапейскі рынак", - рэзюміраваў Пуцін.
НЗ на "Паўночных патоках"
Газаправод "Паўночны паток" быў спынены напрыканцы лета для правядзення планавых работ. Прыпыненне падачы газу выклікала рост цаны на блакітнае паліва, кошт тысячы кубаметраў якога перавысіў 2 900 долараў. "Газпром" зноў запусціў газаправод 3 верасня, паведамлялася, што трохдзённае спыненне прапампоўкі пазбавіла Еўропу амаль 100 млн "кубоў" расійскага газу.
Уцечкі адразу на двух расійскіх экспартных газаправодах у Еўропу "Паўночны паток" і "Паўночны паток-2" здарыліся ў панядзелак, 26 верасня. З-за інцыдэнту адбылося зніжэнне ціску ў газаправодах. Усяго было знойдзена чатыры ўцечкі газу.
Прычыны надзвычайнага здарэння пакуль невядомыя, аднак спецыялісты мяркуюць, што мела месца дыверсія. Шэраг краін таксама выказалі меркаванне, што інцыдэнты не выпадковыя. У Маскве заявілі, што для ацэнкі таго, што адбылося з ніткамі "Паўночнага патоку", трэба правесці расследаванне, паколькі ёсць шмат пытанняў. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў асабліва адзначыў, што не ў інтарэсах РФ пашкоджанне нітак "Паўночных патокаў", паколькі краіна пазбавілася маршрутаў пастаўкі газу ў Еўропу.
Што тычыцца рамонту газаправодаў, ён можа заняць каля года, такое меркаванне выказаў старшыня камітэта Дзярждумы па энергетыцы Павел Завальны. Аднаўленне, паводле яго слоў, можна правесці двума спосабамі: пад вадой (для гэтага трэба вырабляць кесон) або на сушы (для гэтага давядзецца паднімаць трубы на паверхню).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь