Пуцін прызнаў незалежнасць Херсонскай і Запарожскай абласцей
© Sputnik / Гавриил Григоров
/ Падпісацца
Расійскі прэзідэнт сёння ў Крамлі прыме ўдзел у цырымоніі падпісання дагавора аб уступленні ў склад Расіі новых тэрыторый.
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб прызнанні Херсонскай і Запарожскай абласцей незалежнымі тэрыторыямі, пра гэта паведамляецца на афіцыйным інтэрнет-партале прававой інфармацыі Расіі.
"У адпаведнасці з агульнапрынятымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права, прызнаючы і пацвярджаючы прынцып раўнапраўя і самавызначэння народаў, замацаваны ў Статуце Арганізацый Аб’яднаных Нацый, улічваючы волевыяўленне народа Херсонскай вобласці на рэферэндуме, які адбыўся 27 верасня 2022 года, пастанаўляю: Прызнаць суверэнітэт і незалежнасць Херсонскай вобласці", - гаворыцца ў адным з дакументаў.
Другім указам расійскага лідара прызнаецца суверэнітэт і незалежнасць Запарожскай вобласці.
Таксама плануецца, што Пуцін сёння ў Крамлі прыме ўдзел у цырымоніі падпісання дагавора аб уступленні ў склад Расіі новых тэрыторый і паразмаўляе з кіраўнікамі новых рэгіёнаў.
Рэферэндум і яго вынікі
З ініцыятывай неадкладна правесці рэферэндумы ў рэспубліках Данбаса, Запарожскай і Херсонскай абласцей звярнулася грамадскасць.
Прадстаўнікі рэспублік і абласцей заявілі, што ўваходжанне ў склад Расійскай Федэрацыі засцеражэ іх тэрыторыі і адновіць гістарычную справядлівасць. На іх думку, гэтае рашэнне востра неабходна ва ўмовах бесперапынных актаў тэрору з боку нацыяналістычнай улады Украіны і членаў НАТА, якія пастаўляюць зброю для забойства мірнага насельніцтва.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сваю чаргу заявіў, што Расія падтрымае рашэнне, якое прымуць жыхары Данбаса, Запарожскай і Херсонскай абласцей.
Рэферэндумы прайшлі 23-27 верасня.
Жыхары Данбаса, Херсонскай і Запарожскай абласцей абсалютнай большасцю прагаласавалі за ўваходжанне ў склад Расіі. Так, пасля апрацоўкі 100% усіх бюлетэняў за ўваходжанне ў склад РФ выказаліся:
у Херсонскай вобласці – 87,05% насельніцтва;
у Запарожскай вобласці – 93,11%;
у ДНР – 99,23%;
у ЛНР – 98,42%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
У Крамлі падпішуць дагаворы аб уступленні ў РФ новых тэрыторый
У Крамлі выказаліся аб перафарматаванні спецаперацыі ва Украіне
Рэферэндум адбыўся: вызваленыя тэрыторыі вырашылі свой лёс
Прамы ўдзел ЗША ў канфлікце на баку Кіева ўжо відавочны – Антонаў
Выступленне Уладзіміра Пуціна аб мабілізацыі і рэферэндумах – поўная версія